Маразявы – зябкі, золкі. Вецер нейкі маразявы, няўтульна на дварэ.
Маркацінне – каціныя выдзяленні пад час марцавання. Маркаціннем ўсё прасмярдзела.
Мармыль – пануры, незадаволены, бурклівы.
Сядзіць адзін у хаці, мармыль мармылём.
Мароз – назвы: сівярун, лютун, скварун, прагун.
Маршчáкі – зморшчыны. Пад вачмі маршчакі, як барозны, а яна ўсё маладзіцца.
Масіяш – дападлівы . Ад масіяша нідзе праходу німа ні ўдзень ні ўначы.
Маскаль – старавер; рускі . У нас маскалёў не было, яны асобна жылі. Маскалі людзі адчайныя – на хаду бок праб’юць.
Матавіла – той, хто матляецца; яшчэ – мужчынская снасць . Добра, што майго матавілы не было.
Баба дзеда хараніла
І па дзеду плакала:
– А дзе ж тое матавіла,
Што па пузу мякала?
Матамэнды – абшарпанасць адзежыны . Так спадніца абтрапалася, адны матамэнды баўтаюцца.
Матаркí – матузкі, завязкі, вяровачкі . Як не сваімі рукамі мех завязаў, матаркі цягнуцца.
Матрамоззе – лахманы, старызна . Матрамоззя поўна, а людскага лайна й німа.
Матыляцца – ківацца, хістацца . Не матыляйся, а то звалісся.
Мáхала – веер ці галінка адганяць камароў, мух. Такая ўжо смала, што ад яго й махалам не адмахаішся.
Мацак – моцнае яйка, якім б’юць іншыя яйкі на Вялікдзень. Калі выбіраюць – зубяць (аб зубы стукаюць; звычайна за яго слаба бярэцца фарба. З добрым мацаком я ўсе яйкі пераб’ю.
Мацамэнды – прычандалле, рознае начынне.
Забірай свае мацамэнды ды йдзі з Богам.
Мачлівая – дажджлівая. Восень такая мачлівая, неяк бульбу выбраць.
Мачонікі – грыбы, якія соляць (мочаць). Мачонікаў прынёс, а сушонікаў не было. Мачонікі, яны рудзенькія. Сёлета мачонікаў, хоць касой касі, зарадзіла.
Машарнікí – грыбы. Ужо машарнічкі пайшлі па імхах.
Менка – абмен, мена . Згубілі мы й апошнія грошы з-за гэтай менкі.
Мерзлякі – усё мёрзлае . Коні галадаюць у калгасі; корм – прынясуць мерзлякоў якіх.
Метлянíк – дзяржанне ў мятле. Такі гаспадар, што й метлянік ў мятлу не ўставіць.
Міры́мы – можна цярпець. Ейныя дзеці яшчэ мірымыя.
Місулька – місачка . Ты ў тую місульку вылій поліўку.
Мíтацца, мітунíць – кідацца з кута ў кут, мітусіцца. Ня мітайся ты перад вачмі як мітуніца.
Мітрэга – здарэнне, нечаканасць . Тут у нас мітрэга зробілася.
Мітульга, мітуніца – машка. З-за мітульгі свету не відаць.
Мітусíць – трывожыць. Дарма людзей мітусіць ня буду, сама неяк спраўлюся са сваей бядой.
Млён – ручка (кіёк) у жорнах, якой круцяць камень. Добры млён – ня скруціцца ён.
Мора – шмат, багата . Работы мора, а робіць некаму.
Мужавей – мужчына ў сіле, гаспадар . Так мальчуган, а ажэніцца, мужавеім будзіць. Мой яшчэ мужавей малы, алі ўжо ўпірлівы.
Мљлянка – грошы, загорнутыя ў анучку. Мулянку не згубі, прыхавай ляпей.
Мураванка, мур – будыніна з цэглы . Мураванка ягоная ад усіх выдзяляецца. Мур стаіць – печ гэта.
Мурлатá – азызласць. У яго з-за мурлаты й вачэй не відаць.
Мурлáты – абчасаныя бёрны на версе ізруба, на якія ставяць кроквы. Мурлаты трэба пакласці трывалыя, каб кроквам было добра.
Муты́ліць – мучыць, заезджваць . Каня мутыліць кажны дзень.
Мыр-мыр – мыркаць, цадзіць праз зубы. Насадзіць цыганят поўны сані й едзіць, мыр-мыр, ні слова ня скажаць.
Мырк-мырк – мармытанне, размова паўсловамі. Тады яны мырк-мырк і пашлі ў хату.
Мядніца – вялікая міса. Вазьмі мядніцу, абяры агрэст.
Мязджуліць, змязджуліць, размяджуліць – таўчы, патаўчы, пакрышыць. У мажджэрцы (ступцы) змязджуліў часнык. На магільніку соснік вырас, каб гахнула сасна, дык усё б размяжджуліла.
Мяздра – мякаць . Яблычны сок з мяздрой налілі ў слоікі.
Мяканљць – ударыць, уперыць . Як мякануў у плечы, дык аж мне дух зацяло.
Мћкаш – сярэдзіна ў бохану, мякота. Я мякаш выразала. Кажны к сабе мякашом, а к чужому коркай.
Мякіннік – праснак з мякіны . Даўней мякіннік возьміш, і то добра.
Мякоць – мякаць. Мяса прынесла маладзіца – адна мякоць.
Мякуха – далікатная трава. Пашла нажала мякухі, пасекла свінням. Мякуха дужа мяккая, зялёненькая, калі дробненькая (тлумачыла мама).
Мялгá – драбяза, малеча . Акуні й тыя мялга такая.
Мћліна – вялае, маларухомае . У яго рука жывая, а ёсь такая: возьміш яе, а яна як мяліна.
Читать дальше