Лёстачкі – салодкія словы, кампліменты. Так і падпускаіць лёстачкі дзеўцы.
Лісіцы – лісічкі (грыбы). Я за свае лісіцы нап’юся. Там соснік, а лісіцы па сосніку, па імху.
Лістаноска – паштарка. Адна лістаноска прывяла яе к нам.
Літоўка – каса; яшчэ – пуня . Цэлую лугавіну літоўкай за раніцу абсадзіў. Пуня-літоўка: дах на стаўбах. Толькі стаўбы й страха, а страха, як у пуні. Чатыры стаўбы, крэпкія такія.
Ліцвяк – літовец (летувіс). Ліцвяку ўсё па баку. Нешта ў нас ліцвякоў не любілі.
Лішніца, лішэнь, лішак – збытак, лішняе. Навошта мне лішніцу браць, бяру колькі паложана. Вярнуў сваё яшчэ з лішнём. І кійком аддзякаваў з лішаком.
Логаўе – логава, лагво. А там воўча логаўя.
Лугá – шчолак, настоены на попеле, якім ільга праць лайно; бывае, мыюць валасы . Даўней лугі зробіш, каўнер вымыіш. Памый валасы лугой, перхаці ня будзіць.
Лљзгаць – папякаць, дакараць . Колькі можна лузгаць адным і тым жа?
Лљнуць – кануць, прапасці, знікнуць . Як пад ваду лунуў, нідзе ні водзыву.
Лупацень – надуцька, лупаты . Развесіў лупы (губы) свае, лупацень, і сядзіць.
Лушчонікі – лясныя арэхі. Лушчонікі рудыя ўжо, самі ў торбу просяцца.
Лызь-мызь – есці на хапку, паспытаць. Лызьмызь, і пабег, не каб сесці ды пад’есці.
Лыліца, лыла – недарэка, недаробак . Лыліца й пад дажджом запыліцца. Здаровы лыла вырас. Лыла таўстамордая стаіць на ганку.
Лындаць – сланяцца без справы . Лындаіцьлындаіць дзень пры дні, лынды б’ець.
Лысяк – лысы. Гэны лысяк аж блішчыць, хоць ты на лысіні нажы йстры.
Любавізна – сала з прораззю (бэкон), любовае мяса, проразь у сале. Любавейшага сала адрэж, самай любавізны. Адна любавізна папалася.
Любосць – каханне, мілосць . У іх любосць даўно, толькі тоюцца.
Людскае – пагляднае, гожае, добрае . Каб што людскае калі далі, дык не – усё нялюдскае. Такі нялюдскі малец – паглядзець гідка.
Люшка – засланка ў дымаходзе . Рана люшку заклалі, ад чаду ў хаці сіня. (Магчыма, ад нямецкага Luft – паветра.)
Лягчыць, вылегчыць – кастрыраваць. Учора быка злягчылі, цяпер сумны лягчанец.
Лядáік – моташна. Еш з хлебам, каб лядаік не быў. Улідаіў мне гэны кавалер, глядзець не магу.
Ляжня – доўгае ляжанне, гультаяватасць . Ляжня знясіліць і каня.
Лянько – гультай, лянотнік . Толку з лянька, як з казла малака.
Ляпа – рот (зняважліва). А ты сваей ляпай ня дужа ляпай, памаўчы, га. на ў рот набраўшы.
Ляпíтар – ляпіла, няўмека . Так печку клаў ляпітар нейкі, што дым ідзець не ўгару, а ўніз.
Лясачка – кіёк, кульбачка; яшчэ – пачак. Выразаў сабе лясачку з ляшчыны – лёгкая й уручная. Тупаіць сабе з лясачкай, куды яму бегчы. Купіла лясачку масла, надаела паснаццё.
Лясачкі – кропачкі, рысачкі . На ей хусцінка шаўковая ўся ў лясачкі-ясачкі.
Лясоўкі – лясныя яблыкі . Як не было ў садах, лясовак з лесу прынясеш на сушку.
Лятней – ахалодней . Летам горача ў сінтэтыцы, а ў ільняным лятней.
Лятун – няўседа, рухавы . Малы сюд-туд, лятун такі.
Ляхá – градка . Увесь дзень лехі палола.
Качан капусты на лясе, Верабеічка у страсе.
Мазгаваць – думаць, кеміць. Абмазгуй усё добра, а потым рашайся. Перш чым даваць, трэба было мазгаваць.
Мазгаўня – галава . У яго мазгаўня яшчэ добра варыць.
Мазолькі – мазгі. Пакруці трошку сваімі мазолькамі й дадумаішся, на чым свіння хвост носіць.
Мазьніца – пасудзінка, у якой трымаюць мазь, каб змазваць колы. Такая праўда, што сучка дзёгаць з’ела й на галаву мазьніцу ўздзела. Хахол-мазьніца, давай дражніцца.
Мазюка – чарвяк; яшчэ – так у малога называюць стручок. Накапаў мазюкоў, на іх добра рыба бярэцца. Схавай сваю мазюку, а то варона схопіць.
Майнейшы – імяніты, шляхетны.
Яго пані майнейшая, Яна за ўсіх ладнейшая.
Макрата – мокрае, намоклае. Перадзенуся, макрату сваю скіну.
Малебенка – каплічка. На магільніку й малебенка невялічкая ёсь.
Малёхценькая – малюсенькая . Такая малёхценькая зорачка ў небе смяецца.
Мáліцца – прыкідвацца дзіцем . Німа чаго маліцца, калі з-за пазухі валіцца.
Малочнік – малачай. Салатопку ўсю ўзвярнулі, дзе кусты якія былі, а малочнік-трава парасла па калена.
Мамíца – матка (орган). Я табе выверну маміцу навыварат! (Муж жонцы грозіцца.)
Манíцца – абяцаць, дакляраваць.
Наелася буракоў, напілася квасу, Манілася хлопцу даць – недабрала часу.
Читать дальше