Рыгор Барадулін - Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...

Здесь есть возможность читать онлайн «Рыгор Барадулін - Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: ГА Беларускае таварыства «Кніга», Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік «Песьні Матчыны з Вушаччыны» — нястомны праваднік па фальклору роднай для народнага паэта Беларусі Вушаччыне. Абрадавыя песні, напеўкі, смяшынкі-казытушкі: шчымлівыя й гуллівыя, дасціпныя й каларытныя, сціплыя й скаромныя. Сабраныя за бяседным сталом — памяці i ўдзякі маме паэта й крэўнікам, якія праз вякі пранеслі крывіцкае слова, неўміручае сваёй паганскай шчырасцю.

Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рыгор Барадулін

Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...

Песні матчыны з Вушаччыны

Падрыхтаванае на падставе: Песні Матчыны з Вушаччыны.— Рыгор Барадулін.— Мн.: ГА БТ «Кніга», 2004.— 352 с. (з іл.).

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

* * *

Прыйшоў кум да кумы:
— А дай, кума, чапялы.
Кума нагу падняла:
— А во табе чапяла!

* * *

Ішоў кум гародам,
Кума вуліцай.
Трос кум пятухом,
Кума курыцай.

* * *

У полі дубок ілаваценькі,
А наш Іванька кілаваценькі.
У поле гоніць i кіла звоніць,
На кароў крычыць i кіла вурчыць.

* * *

Нанясі, Вожа, абалынку,
Дай, Божа, нам адпачынку.
Дай, Божа, нам кугакала,
Каб часценька плакала.
А мы б селі, скалыхнулі,
Сярэдзінкі б адпачнулі.

Песня матчына зорамі значана

Песня нарадзілася ў слове, бо слова спявае, славячы Творцу ўсяго існага.

Нарадзілася, каб, дачакаўшыся чалавека, не расставацца з ім ад вяселля да хаўтураў.

Песня чуе няўлоўныя для слыху зямнога гукі сусветнай гармоніі, якая трымае зоры, трываліць вечнасць жыцця.

Песню й агонь перахоўвае людзтва з пакалення ў пакаленне, са стагоддзя ў стагоддзе.

Не хлебам адзіным жыве чалавек, ён жыве яшчэ й песняй.

Дзякуй Госпаду Звышняму, што паслаў мне маму — ахавальніцу нашага крынічнага й баравога, нашага азёрнага й вясёлкавага, нашага аржанога крывіцкага слова, нашай грамнічнай i зязюльчынай песні.

Мама жыла песняй, а песня жыла ў мамінай душы. Яны адна адну разумелі, адна адну ашчаджалі. Разам журыліся, разам радаваліся.

Умелі слухаць адна адну.

Песняй мама дзякавала Звышняму, песняй спавядалася, песняй дзялілася рэдкім шчасцем i частай бядою з Госпадам. Бо слова маміна спявала.

Крывіцкаму слову й матчынай песні я абавязаны ўсім.

Матчына песня,
Ты ў полі гарбела,
На маразах на чужыне гібела
У баразёнцы на міг спачывала.
Болю не трэба было дабаўляць.
Рук ты не чула,
Але спачувала,
Што ў перапёлкі ножкі баляць.

Рыгор Барадулін

ВЯСНЯНКІ, ВЯСНА

А, вясна красна,

Што ты прянясла?..

* * *

А, вясна красна,
Што ты прянясла?
Божа мой!
А я прянясла
Рэчцы скрып вясла,
Канюшочкам па абротачцы,
Пастушочкам па дубчыку.

* * *

У ЧЫСТЫ ПОЛІ

Пасціла дзеўка коні.
Яна пасціла ды заснула
I коні не пачула.
Коні i ўцяклі звідна,
I пайшла яна адна.
Ды дарогаю шырокаю.
Ды спатыкаецца са слязамі
Са трыма малайцамі.
— Вы, малойцы, вы кудравыя,
Ці не бачылі маіх коні?
— Хоць i бачылі, ды не скажам,
A зададзім табе задачу.
Калі адгадаеш, коні ўзнаеш.
А што расцець вышэй лесу,
Што гарыць без полымя,
Што бяжыць без повада,
Што плачаць без голаса,
Што расцець без кораня,
А што чорна нечарнёна,
А што бела небялёна?
— А хмель расцець вышэй лесу,
Сонца гарыць без полымя,
Вада бяжыць без повада,
Камень расцець без кораня,
Вугаль чорны нечарнёны,
Лебедзь белы небялёны.
Дзеўку вязуць, скрыпкі йграюць,
Удоўку вязуць, дзеткі плачуць.
Ды зялён явор-гавор.

* * *

А на моры a дзяўчына бель
бяліла,
А там выйшлі два малойцы
са даліны.
A ўзялі яны дзяўчыну за
падручкі,
A павялі a дзяўчыну ды ў
карчомку.
A ўпаілі a дзяўчыну, a ўпаілі,
У чаўночку яе спаці палажылі.
I ўзялі а два малойцы па
вяслочку
A спіхнулі дзевачоньку з
беражочку.
Прачхнулася a дзяўчына
сярод мора.
Вот узнала дзевачонька сваё
гора.
Не татулька яе замуж
аддаваіць,
Не мамулька а ей шкапік
накладаіць,
Не сястрыца баярычкай — ясна
зорка,
Расплятаіць русу косу буен
вецер.

* * *

Як пайду я каля луга,
Шукаючы свайго друга.
Ўсе лужочкі абхадзіла,
A мілога не відзіла.
Узыйду я на горачку,
Пагляджу я ў даліначку.
Аж мой мілы ў даліне спіць,
У правай руцы каня дзяржыць.
Пастаяла, падумала,
Як мілога разбудзіць.
— Устань, мілы, татар едзіць,
Татар едзіць — вайна будзіць,
Татар едзіць — вайна будзіць,
Цябе заб'юць — мне жаль будзіць.
— Мусіць, ты мяне разлюбіш,
Што раненька гэтак будзіш.
— Каб цябе я не любіла,
Я б раненька не будзіла.

* * *

Ох ты, ціхенькі Дунай,
Паціхусеньку гуляй.
Там удоўка хадзіла,

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рыгор Барадулін - Журавінка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Свята пчалы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Босая зорка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Прынамсі...
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Абсяг
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Маладзік над стэпам
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Лісты ў Хельсінкі
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Евангелле ад Мамы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Руны Перуновы
Рыгор Барадулін
Отзывы о книге «Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...»

Обсуждение, отзывы о книге «Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x