Кохлік – коклюш. Кохлік яго забіў, алі-ткі выжыў, галадуха яму яшчэ болі на вушы пала.
Крадзјцтва – крадзёж, пакража, рабаванне . У крадзецтва кінулася твая дачка.
Крайнјй – неабходней, пільней . Давай, каму крайней трэба.
Крапáць – начыняць кілбасы, пхаць пальцам у кішку праз пярсцёнак, спецыяльную як бы лейку, альбо праз мясакрутку. Троху кілбас накрапала, малы быў падсвінак. Кола крапанай кілбасы суседцы аднясла.
Крапосць – моц. Дзеры й ломам білі, алі яны не паддаліся, – ты падумай, гэткая крапосць.
Красняк – здаровы, ружовашчокі . Яшчэ такі красняк, а ўсё кволіцца.
Красулля – прыгажуня. Прыехала гэная красулля й усіх хлопцаў звяла.
Кратавінне – нарытыя кратамі купкі зямлі . Увесь гарод у кратавінні, як завёўся крот.
Кратацца – рухацца. Як бы цяжка ні было, трэба кратацца, каб жыць.
Крок – шырынка. Зашпілі крок, а то пітуха свайго згубіш, вылеціць.
Кроклы – кроквы; яшчэ – тыповы, прыродны, характэрны . Глядзіш, к зіме ў сваю хату ўвойдзім, ужо й кроклы паклалі. Кроклы ўжо парашацілі, засталося драніцамі пакрыць – і страха гатова. Сімкін – кроклы жыд, з усіх вылучаіцца.
Круглёвіна – кружляк, круглы кавалак . Дзве круглёвіны здору таплёнага дала яму.
Кругловіна – яма, калдобіна. Дажджы прашлі, і ўсю дарогу кругловіны пабілі.
Кружнíк – скручанае ў круг. Цэлы кружнік дроту валяецца.
Круканосы – гарбаносы; нос, як у крука . У Праксэды сын круканосы, а мужык з кірпатым носам.
Крупяная – з круп . Кашы крупяной наварыла, укруціла ў фуфайку, каб ня стыла.
Крутадушнік – няшчыры, двурушны, крывадушны.
Німа яму веры, крутадушніку, вечна душой круціць.
Крутарог – з крутымі (гнутымі) рагамі (казёл); яшчэ – мужчынскі струмант . Ёсь у мяне крутарог, што шавеліць паміж ног.
Крутуха – порсткая жанчына; яшчэ – полькакрутуха . Яніна такая крутуха, на месцы ня ўседзіць ні хвіліны. Так уляглі ў польку-крутуху, – духі вон!
Круцікі – розная жамяра ў вадзе. Даланёй балацінку працісніш, здзюмухнеш круцікаў і п’еш.
Круціцца – пускацца ў блыт . Мужык з’ехаў, дык яна круціцца як сучка.
Кручок – маленькі начальнік, службіст. Сын ейны нейкім кручком уторкнуўся ў Вушачы.
Крушáны – рассыпісты, скаромны. Пірог гэткі крушаны – не адламіць, увесь рассыпаіцца.
Крљшыць – веяць зерне на сіце. Цэлы дзень зерне крушылі й у бачэнкі ссыпалі.
Крывіндá – пра кульгавага (грэбліва) . Крывінда гэна хоць куды дападзець.
Крыж, крыжавіна – паясніца . Боль уваліць у крыж, ні сагнуцца, ні разагнуцца. Крыжавіна як агнём гарыць.
Крыжніца – крыга, ільдзіна . Ай, як крыжніцы пашлі, аж усе пáлі паламалі.
Крышáн – скрылёк. Хаця крышан яблыка з’еш. Крэў – вывернутае дрэва, пень дагары карэннем.
Дзярэцца як жаба на крэў.
Кубатурка, кубатурніца, кубатка – курыца з інкубатара . Курка-кубатурка, ей пітух усе косці памяжджуліў.
Кубачкі – грыбы. З дожджу пусціліся, і тут жа занос сураежкаў, кубачкаў.
Кљбіч – невялікі кубельчык. Ссып пшанічку ў кубіч, яе мала асталося.
Кугугљтанька – ласкавае найменне зайца . А мой ты заінька, а мой ты кугугутанька. (Малога мяне так кволіла мама.)
Кудлычыць – касмаціць, кудлаціць . Вецер кудлычыць пітухоў хвост.
Кљка – драўляная даўбежка, пабаешка, якой разбіваюць глыжы ці лёд. Зімой, калі пад ільдом стаіць шчупак, б’юць кукай, глушаць, прабіваюць лёд, а пасля восцямі дастаюць рыбіну. Шчупак спіну к сонцу, яго кукай бух, тапаром прасякуць і скарэй на лёд. Некалі свякроў смяялася з маёй маладой мамы, калі яна сказала: «Іван рыбы накукаваў».
Кукљлка – зязюля; яшчэ – мала, на звод. Месяц пройдзіць і кукулку не пачуіць. Грошы на кукулку толькі.
Кулаччо, кулáчча – кулакі (зборнае). А ў ейных братоў кулаччо па пуду.
Кулјўе – кулі саломы. Кулеўем страху накрылі. Кулíчкі – драўляныя гвазды, каб вешаць сёдлы.
Каб былі для конікаў стайнічкі,
Для ўздзечак палічкі,
Для сёдлаў кулічкі.
Кулогаць – праць, мыць збольшага . Ты лайно троху пакулогай, і ладна.
Кулоскацца – пялёхацца . Кулоскаіцца малы ў начоўках, як у той сажалцы.
Кљпа – торф. Як купа ўзгарыцца, рады не дасі да восеньскіх дажджоў.
Купала – агонь, пажар . Яны яму купалу зробілі – хата згарэла.
Купіла – грошы . Купіць бы купіла, ды мала купіла маю.
Читать дальше