Карэлікі – брудная вопратка . Абрыдла мне ягоныя карэлікі мыць, вечна п’яны, у лужынах качаецца, як парсюк.
Карэннік – кошык з каранёў. У карэнніку добра бульбу насіць – трывалы.
Касавільна – кассё . Так улёг касіць, аж касавільна трашчыць.
Касмаўка – невялічкі ахапачак . Касмаўку сена пад паху – і дахаты.
Касљрыцца – хмурыцца, хмарыцца . Дождж, можа, і будзіць, з раніцы касурылася.
Касцёр – града дроў. Складзі дровы ў касцёр, хай ня мокнуць.
Катáнка – скручаная скароміна . Дала яму катанку здору на закрасу.
Катлянець – спаць з перапою (наліўшыся, як кацёл). Прыпаўзець дамоў і ўсю ноч катлянеіць.
Катовы мљдкі – зёлка кашачыя лапкі. Калі ў сцяну ўторкнуць катовы мудкі, яны ўсю зіму стаяць. Усе травы зніцелі, выпетралі, адны катовы мудкі рудзеюць пухнáта.
Каціхí – катахі, кацёлкі . Па вуліцы конскія каціхі валяюцца, не прайсці.
Кашлюн – хто дужа кашляе. Малы кашлюн усю ноч спаць не даваў.
Квасíны – ападонне ад квасу. Як быў квас, тады не было вас, а як засталіся квасіны, і вас чэрці пананасілі.
Квачак – маленькі пэндзлік . Квачакам добра сценку бяліць.
Кволіцца – шкадаваць сябе, песціцца . Німа чаго кволіцца, трэба робіць.
Квякат – прыглушаны гук ад удараў . Б’юцца – аж квякат ідзець.
Квякнуць – ударыць вобзем . Як квякнуў задзіраку, з таго й дух вон.
Кезік – мурлыканне, курня. Кот зацягнуў свой кезік.
Кешкацца – валаводзіцца, таптацца. Кешкаецца-каламешкаецца, ніяк з хаты ня выбірацца.
Ківок – п’яны . Ківок ківаіцца на вуліцы цэлы дзень.
Кілун – кнор. Свіння на кілуноў паднялася. Кілуніна – сала з нявыкладзенага (нявылегчанага) парсюка . Як закусіш кілунінай, аж салаўі на душы пяюць. Кілунінай закусіць – і пяршак як квасок здасца.
Кірмашовікі – пярэднія зубы . Кірмашовыя зубы – пярэжнія, а далі – кутнікі. У мяне яшчэ кірмашовікі свае, не казённыя. (Тыя, відаць, якія можна паказаць на кірмашы, на людзях, пасміхаючыся.) Кірпачка – кірпатая. Такая кірпачка ладненькая, такая ўслужлівая, матка не нарадаваіцца з яе.
(Ад кірпатага й прозвішча Кíрпіч, Кірпічонак.)
Кíсляць, кісляццё – кісляціна. Не ўзвар, а кісляць адна.
Кісялёўка – абгабляваная карчавешка, якая звычайна стаіць у парозе. Дажыліся, у хаці каб кісялёўка, гола. Нос як кісялёўка, а яшчэ задзіраіць яго.
Кіт; кітаваць – замазка для шыб; замазваць.
Пайду ў краму купіць кіт, каб шыбы закітаваць.
Кіў – порух пальцам з грозьбай. Добры чалавек пабаіцца ківа, а благі не пабаіцца й кія, калі не паможаць кіў, не паможаць і кій.
Кічаўка – купіна на балоце; яшчэ – нос . Чорт ногі паламаіць на гэтых кічаўках. Нос як кічаўка.
Кíшкаць – праганяць, турыць, пэндзіць. Адусюль яго кішкалі-кішкалі, нідзе не прыстаў.
Клáдзі – кладкі, лагі (бёрны, на якія кладуць падлогу). Пярэйдзім рэчку ціраз кладзі. Кладзі трывалыя, падлога як звон.
Клецішча – месца, дзе стаяла клець . Усё клецішча дзядоўнікам парасло.
Клёк – розум, цямкасць, моц. У яго ёсь клёк у галаве. Пыхі многа, а клёку мала. Так ён схварэўся, што ніяк ня можаць клёку ўзяць.
Клымаць, клыбаць – ледзь ісці. Клымаіцьклымаіць і на чарку паспеіць, клыма гэты. Клыбае памаленьку старая.
Клычыць – дапякаць, журыць.
У цёмным лесе сава кугічыць,
А ў чыстым полі муж жонку клычыць:
Ты, жонка мая, людзям падмана…
Клы́шні – ногі. Як малая захварэла, дык матка клышні свае падняла, да ўрача пабегла.
Клюкатаць – кіпець . Вар аж клюкочаць.
Клћваць – ледзьве жыць, ліпець, знямоглець. Дзед ужо чуць кляваіць, на паповы сані збіраецца.
Кляты – праклёны, кляцьбёны . Ужо кляла яго мёртвымі клятамі. (Праклінала на смерць.)
Кляўшы́ць – біць, лупцаваць . Адвёў у цёмны кут і кляўшыць малога, а той маўчыць.
Кнігі – лёгкія ў жывёлы. Па такой пыльнай пашы пасуць, што ў Гілёні ўсе кнігі пяском забіла.
Кнораз – кнур. Яшчэ малы, а ўжо як кнораз бегаіць.
Колам – аблогай, нечапана . Увесь гарод колам ляжыць, німа каму робіць.
Комшыць – камячыць. Скомшыў газеціну й у «шпакоўню» пабег.
Конік – доўгая лава пад кут, ад стала да парога. Пра памерлага кажуць: на коніку ляжыць.
Корнік – хто вядзе плыты, сплаў. Ганкí (плыты) ў Рыгу ганяў, корнікам быў.
Корх – мера на шырыню далані. Давай змерым кій кархамі. Уручча ў Мікіты два кархі й два пальцы.
Читать дальше