Рыгор Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна

Здесь есть возможность читать онлайн «Рыгор Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Старинная литература, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пад адной вокладкай нарэшце сабраныя неацэнныя скарбы беларускай мовы, якія, пачынаючы са школьных гадоў, бесперапынна занатоўваў за роднымі й землякамі народны паэт Беларусі, – асобныя словы, прымаўкі й пад’ялдычкі, зычэнні й грозьбы, а таксама народны каляндар, замовы, стравы, звычаі, гаспадарчыя й жыццёвыя парады й шмат іншага.
Трэці раздзел склалі запісы жывой ушацкай гаворкі, у якіх і гісторыя, і побыт, і душа народа, – усё жыццё, як яно ёсць.
2-е выданне.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Збузаваць – здратаваць. Кошка навяла чатыры кацянёнкі – усё сена збузавалі; яны толькі на свет пусціліся, сляпыя й мокрыя яшчэ.

Збыццё – збыт. Німа збыцця такому тавару, са збытам адно гора.

Збычыцца – насупіцца . Чаго ты збычыўся, ты ж дачку замуж аддаеш.

Звадыяш – ашуканец, той, хто зводзіць з правільнай дарогі . Звадыяш і чорта звядзець, і сябе абвядзець.

Зважыць – уступіць, прамаўчаць . Пачнець дудзіць на маму, а яна прамаўчыць, зважыць, і ўсё добра.

Званне – мянушка . З некага знялі званне, а к яму прылажылі, і стаў Мэгуш.

Звекаваць – доўга жыць на адным месцы. Я ўжо звекавала тут і то ня ўсё помню.

Звјсціся – занудзіцца; яшчэ – занядужыць . Усё ж я багата, а то саўсім без курэй звялася. Столькі хварэіць, звёўся на сцень.

Звягло, звягун – той, хто звягае. Сціхні, звягло, бо галава ад цябе трашчыць.

Звягунец – галасісты званок, звычайна пад дугою. Гоняць коні ганцы й звіняць звягунцы, едзіць вяселля.

Звярыстая – звераватая. Яна стала звярыстая баба, з ёй ня зладзіш.

Звяры́ца – злая асоба. Ня матка, а звярыца нейкая, на роднага рабёнка кідаецца.

Звярыцца – люцець, злець, быць раз’юшаным.

Што ты звярысся, глядзі не ўсяр. ся.

Звяцца – зніцець, усохнуць . Сёлета бульба так звћлася – адны арэшкі.

Згайдамачыць – змарнаваць, згубіць, зглоціць.

Столькі грошай згайдамачыў, а толку ніякага.

Згалавець – здурнець, з’ехаць з глузду . Што ты – згалавела, такое робіць? Саўсім згалавеў, вярзець здубавецця.

Зганяць – сканчацца. А гэта было – ужо зіму зганяла.

Згáраны – звараны абы з чаго . Згарана з нечага – людзі ня свінні, усё з’ядуць.

Згíрдзіцца – сканаць, акалець, счэзнуць. Скрыпеўскрыпеў і згірдзіўся.

Зглáбсціць – прыбраць да рук . І ня жыў, каб ня зглабсціць хоць што-небудзь.

Зглоціць – падзець некуды, закінуць, збаёдаць . І калі толькі паспеў зглоціць набытак? Куды ўжо зглоціла мяшалку? (Яўна – ад глытаць).

Згубля – страта . Па гэтай згублі жыць будзіш. Згыркаць – згубіць, недзе падзець, зглуміць .

Столькі дабра згыркаў і каб «дзякуй» сказаў. Згыркаў ужо недзе сцізорык.

Здабычлівы – хто ўмее здабыць, прыдбаць. Яна здабычлівая куры́ца й у шумі (смецці) нешта сабе ў дзюбку знойдзіць.

Здáнькі – прывіды. Як сцямнелася, пачалі зданькі здавацца, у хаці даўно ніхто ня жыў.

Здзеіць – здзейсніць, зрабіць . Благое здзеіць лёгка, ды выправіць цяжка.

Здзержыць – стрымацца. Нá табе, учора дождж здзержаў, а сягоння як пачаў з паўдня, веялкай шумела-шумела ўсё.

Здобыч – пажытак . І пашоў шэры воўк на здобыч.

Здубавецця – усё сабранае абыяк, абышто сказанае. Ён здубавецця вярзець, а мы слухаць павінны.

Зды́хацца – адды́хацца. Не магу здыхацца, юшкі столькі з’ела за ўсе дні.

Здыхля, здыхлік, здыхляціна – нягеглы, змарнелы.

Ня конь, а здыхля, такога хоць самога вязі.

З’ежнае – ядомае, што можна есці . Там з’ежнага нічога німа.

Зжыцца – збяднець. Зжыўся – сабаку німа чым выгнаць.

Зжыць – перажыць . Быў чалавек з Атрошкава, чатыры жонкі зжыў.

Ззаўхá – зза вуха, з размаху, наўзмаш. Як грымнуў ззаўха, дык ён брык вобземлю.

Злажыць – зваліць віну на іншага. Усё на гэту бабу злажыла, а сама сухая вышла, сама асталася чыста.

Злáсаваць – раздурыць прысмакамі . Ужо так яго зласавалі, нічога ня есь.

Зласець, разласець – прывыкнуць да прысмакаў. Зласеў на куплёным, што свайго й есці ня хочаць. І кот зласеў, ужо абы-чаго ня есь.

Злáскаваць – спесціць, раздурыць. Малога зласкавалі, а цяпер самі ня рады.

Злеціць, злеціцца – трошкі падагрэць, крыху сагрэцца, адстаяцца. Злець ваду, хай хоць летняя будзіць. Абы троху вада злецілася.

Змазгаваць – прыдумаць, прыдбаць. Можа, паўлітру змазгуім?

Змікіціць – прыдумаць, арганізаваць, вы́мергаваць. На трох паўлітэрку змікіцілі – і на душы цяплей стала.

Змір – згода . Ніколі ў іх зміру ў хаці й не было.

Змуста – той, хто прымушае, змушае да пэўнай працы. Стары – змуста, ды без яго ў двары пуста.

Змяісты – хітры, затоены . Яна такая змяістая, жах.

Змякчыцца – адысці, падабрэць, палагаднець . Праўда, ён тут змякчыўся.

Знакомасць – знаёмства, сяброўства . Ён па знакомасці ўсіх дзяцей прыстроіў.

Зналопу – знянацку, з налёту. Чорт усё зналопу робіць, каб чалавек апомніцца не паспеў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рыгор Барадулін - Журавінка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Свята пчалы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Босая зорка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Прынамсі...
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Абсяг
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Маладзік над стэпам
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Лісты ў Хельсінкі
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Евангелле ад Мамы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Руны Перуновы
Рыгор Барадулін
Отзывы о книге «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»

Обсуждение, отзывы о книге «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x