Рыгор Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна

Здесь есть возможность читать онлайн «Рыгор Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Старинная литература, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пад адной вокладкай нарэшце сабраныя неацэнныя скарбы беларускай мовы, якія, пачынаючы са школьных гадоў, бесперапынна занатоўваў за роднымі й землякамі народны паэт Беларусі, – асобныя словы, прымаўкі й пад’ялдычкі, зычэнні й грозьбы, а таксама народны каляндар, замовы, стравы, звычаі, гаспадарчыя й жыццёвыя парады й шмат іншага.
Трэці раздзел склалі запісы жывой ушацкай гаворкі, у якіх і гісторыя, і побыт, і душа народа, – усё жыццё, як яно ёсць.
2-е выданне.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Еданіна – ежа, едзіва . Еданіны было – хоць пуза расперажы.

Еджанае – тое, што ўжо елі, спытвалі . Смятана ў слоіку няеджаная, запраўляй халаднік.

Езданіна – язда, паездзіны . Лепі дрэнная езданіна, нячым добрая хаданіна.

Јменка – бульба на спажытак . Еменка на емя, а семенка на семя.

Ендза – хто енчыць . Ад гэтай ендзы й сам заплачаш.

Енкат – енк . Каго ўжо там б’юць, што енкат такі стаіць?

Есціся – зацята брахаць, звáдзіцца . Усю ноч сабакі еліся, не давалі спаць.

Ешчы – добры на ежу . Парасёнак папаўся ешчы, нейкая скварка к зіме будзіць.

Ёкат – екатанне . Хваціла ёкату, пакуль яго ўгаманілі.

Ёлкае – гаркаватае . Леташняя сала ўжо ёлкае, ялчыць на языку.

Ёўня – халодная гаспадарчая будыніна . У хаці, як у ёўні.

Жабурынне – жабіна ікра . У жаб нораст пачаўся, жабурыння поўная сажалка.

Жаласнік – той, хто спачувае, жалее . Жаласніца знайшлася, хочаць заплакаць, ды ня ўмеіць.

Жаркота – гарачыня. Надаела нашай гаспадыньцы жаркота-пякота.

Жáрнуць – ударыць з усёй моцы . Мой убытак, твой прыбытак, дай раз жарнуць паміж лытак.

Жарсцвяк – пясок, жарства . Нічога не расло – адзін жарсцвяк на гародзі.

Жаўжаняткі – малыя жвавыя дзеткі. Для маткі роўныя ўсе жаўжаняткі.

Жаўцяк – жоўць; яшчэ – пясок . Жаўцяк у рыбы выцек. Капалі яму – адзін жаўцяк.

Жахоцце – жах, жудасць . Такога жахоцця нагаварыў, валасы дыбам сталі.

Жванікі – пажванае едзіва, якім, бывае, кормяць малога, яшчэ бяззубага. Сама еш жванікі свае, а мне ня торкай.

Жмљрнуць – міргнуць, зірнуць прыжмурана.

Нічога не сказала, толькі вачмі жмурнула.

Жмут – жменя, пук сена, травы; яшчэ – скупы чалавек, скнара. Хоць жмуток сена ды ўкініш у яслі. Такі ўжо жмут, такі жмудзяк, што зімой лёду не пазычыць.

Жогаль – быстры, шустры . Куды б ні пашоў, а жогаль жох – тут як тут . (Магчыма, адзін з адменнікаў божышча агню.)

Жор – жыраванне; яшчэ – апетыт . Якраз рыба на жор пашла. Як нападзе жор, дык сабаку б, здаецца, зжор.

Жудзель – парасё. Жудзель як заваліўся ў лужыну, дык і вылазіць ня хочаць.

Жур – аўсяны кісель.

Як кісель ды кісель дык і жур густы. А каб тому кісялю чырвоныя боты…

Журбíна – чужына. Паехаў казак на журбіну… Журыла – дакучнік, ныцік . Мяне жонка не зажурыць, я сам добры журыла.

Жывасіллю – праз сілу . Жывасіллю ўпёрлі мне гэткае дабро.

Жываціна – жывёла, птаства . У гаспадарцы павінна быць жываціна.

Жывінá – жывое. Ката прынесла ад суседкі, усё ж жывіна ў хаці нейкая.

Жы́галка – быстрая, порсткая; яшчэ – жарсная. Малая такая жыгалка, як маланка. Так і жыгаіць жыгалка, каб за якога мальца зачапіцца.

Жыгун – спрытны ў заляцаннях, юрлівы . Такі жыгун у смаляной кабылкі выпрасіць і мёрзлай сучцы ўцісніць.

Жыдавешачка – яўрэечка . Такая ж ладная жыдавешачка – дачушка ў Сімкіна! (Колькі цеплыні!) Жыдзель, жыдзеллё – рэдкая страва . Зварыць жыдзель такі, хоць сёрбай, хоць пі, хоць галаву мый. Жыллё – жылы . Ей атняло ногі й жыллё падцягнула.

Жы́маласны – падцягнуты, зграбны, паджары . А нашто лішняе мяса, мужыкі такія жымаласныя, крэпкія.

Забагацець – зрабіцца багатым. І забагацеў Мікіта, аж страшна.

Забарсáць – зашнураваць. Чаравік разбарсаўся – развязаліся шнуркі.

Зáбарсні – халяўкі. Халяўкі, якія забарсаваліся, і зваліся забарснямі. Снег ужо ў забарсні (глыбокі). Па забарсні снег (не дужа глыбокі) .

Забаяцца – спалохацца . А я забаялася, што не застану іх.

Заблáжыць, зблáжыць – зашкодзіць. Табе не заблажыць схадзіць да лекара. Вып’еш паўшлянкі, і яна цябе зблажыць.

Забледыш – бледны, зніцелы . Забледыша й вецер убакі водзіць.

Заблљд – аблуда, атлум . Гарэлка заводзіць у заблуд іх.

Забрáжыцца – закіснуць, пачаць брадзіць . Ягады ўжо забражыліся, доўга ляжалі ў слоіку. Пі яблычны сок, пакуль не забражыўся.

Забратаць – абкруціць. Забратаў карову за рогі й павёў. (Відаць, ад аброці.)

Забрусець – зрабіцца цвярдым, як брус (пра вымя); яшчэ – пра твар (з адценнем агіды). У Гілёні віма забрусела. У гэнага начальніка й морда забрусела.

Забутэліцца – запіць. Забутэліцца так можна, што ад гарэлкі памрэш.

Забыць – адбыць. Паспела сваю радоўку забыць. Забягалаўцы – хто забягае выпіць на хаду.

Забягалаўцы п’юць з чарак дый з карэлых яшчэ.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рыгор Барадулін - Журавінка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Свята пчалы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Босая зорка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Прынамсі...
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Абсяг
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Маладзік над стэпам
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Лісты ў Хельсінкі
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Евангелле ад Мамы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Руны Перуновы
Рыгор Барадулін
Отзывы о книге «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»

Обсуждение, отзывы о книге «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x