Рыгор Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна

Здесь есть возможность читать онлайн «Рыгор Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Старинная литература, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пад адной вокладкай нарэшце сабраныя неацэнныя скарбы беларускай мовы, якія, пачынаючы са школьных гадоў, бесперапынна занатоўваў за роднымі й землякамі народны паэт Беларусі, – асобныя словы, прымаўкі й пад’ялдычкі, зычэнні й грозьбы, а таксама народны каляндар, замовы, стравы, звычаі, гаспадарчыя й жыццёвыя парады й шмат іншага.
Трэці раздзел склалі запісы жывой ушацкай гаворкі, у якіх і гісторыя, і побыт, і душа народа, – усё жыццё, як яно ёсць.
2-е выданне.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гусíца – гусь. Як гусіца тая ходзіць, валюхвалюх.

Густыш, гусцё, гусцёж, гусцяк, гусцяёк – густое ў варыве. Увесь густыш з капусты выцягаў, а жыжку пакінуў. Ты яму гусцяйку чарэпай.

Гутатáлка – гушкалка. Малы на гутаталцы й начаваць гатовы.

Гутатáць – гушкаць. Пагутатай малога, каб ня роў.

Гэтазны – гэткі вялікі. Во гэтазны гарбуз пуза сабе адлежаў, не падняць.

Дабрапсуй – хто дабро псуе . Купіла б мужыку пінжак, ды гэны дабрапсуй яго ўсё роўна зблоціць.

Дабрацца – пачаць, падрыхтавацца . Ой, дзеўка, глядзі, дабяруся я да цябе!

Дабрынá – збажына. Сёлета дабрына надзіва ўрадзіла.

Дабурá – дыбарам. Вецер пер’е ў вераб’я дабура становіць.

Дадушы – далібог. Дадушы, ня помню, як гэта ўсё было, а маніць ня ўмею.

Дажаўтá – падрудзіць, давесці да жоўтага колеру.

Бульбу неяк было дажаўта паджарыць.

Даладон – упарты балбатун . Ад гэнага даладона галава забаліць, суціху яму німа.

Далбак – дурань. Гультаю й далбаку ўсе клапоту пабаку.

Далізоўка – прышчэпка. З лесу дзічку прыняслі, далізоўку зробілі, прыдалізавалі, цяпер яблычкі садовыя смачныя.

Даліктун, даліктуха – пяшчотнік, спешчаны. Такі ўжо даліктун – не дыхні на яго.

Далукáх – на зямлі, падлозе, доле . Восы выядуць ігрушы, толькі шалупкі ляжаць далуках. Рабёнак далуках ходзіць.

Далячэй – далей. Віцебск ад нас далячэй, чым Лепля.

Данавá – чыста адмыць, адчысціць . Рачным пяском кацёл данава адшаравала.

Дапавáлу – перабраць меру, паваліцца . Як пойдзіць да той сіўкі, дык яна напоіць яго дапавалу.

Дапакатљнку – да ўпаду . Напіўся дапакатунку й крычыць ратунку.

Дапэўна – пэўна, дакладна . Дапэўна ведаю – яны вяселля згуляюць.

Дарагоўля, даражыннћ – дарагавізна. Сёлета такая дарагоўля, нічога недакупіцца. Страх ісці на базар, даражыння такая!

Дардоха – здаровая, дзябёлая . Дардоха дзеўка – і ў кола і ў мяла.

Дармаватая – ладная (бульба, свіння), нічога сабе. Сёлета, дзякаваць богу, бульба ўрадзілася дармаватая.

Дармавей – танней, дзешавей . Яму дармавей былі работнікі.

Дармавізна – дармовае, дадзенае, падоранае, набытае без платы . Хочуць усе дармавізны, дзе ўдасца, а дзе й не.

Дары́цца – дзяліцца. Мы ўсім дорымся з ей.

Дасачыць – дагледзець, дапілнаваць . А ўсё-ткі дасачыў, куды злодзя падаўся.

Дасвятком – досвіткам, на світанку . Трэба паспець на аўтобус дасвятком. Дасвятком дамоў прышоў.

Даспанаваць – дакладваць, казаць, паведамляць.

Яна яму ўсё даспануіць.

Дасухá – ссушыць . Скваркі дасуха зжарыла. Дасэні – узоры. Настольнік тканы, увесь у дасэнях.

Даўгалытая – даўгалыгая, цыбатая, даўгацыбая . І Сцяпан, і жонка яго даўгалытая.

Даўгіла – высокі, цыбаты . К ей даўгіла прыбіўся, на ім хоць сабак вешай.

Даўжом, даўжо – даўгія дровы . Не парэзалі на кароткія, так даўжом і клалі.

Дахаладнá – астудзіць, выстудзіць . Дахаладна астудзіў самагонку, пілася, аж душа смяялася.

Дашчанік – будынінка, збітая з дошак, паветка, абабітая дошкамі. Па дашчаніку вецір гуляіць, як па вуліцы. Сена склалі ў дашчанік, дождж не дастаніць.

Дашчурка, достачка – дошчачка . З дашчурак збіў шпакоўню, як вясна прышла.

Даяснá – нагрэць да чырвані, да белаты. Нагрэў даясна, тады каваць пачаў.

Двайнюкі – двайняты . Двайнюкоў ёй салдат ўлупіў.

Дваћніцца – дваіцца . Яму ўжо ў вачах дваяніцца.

Двойні – вілы на два зубы . Двойнямі добра гной накладаваць, а сена лепі тройнямі.

Двух’які – двух гатункаў. Абаранкі двух’якія ў краме.

Джагнуцца – стукнуцца, урэзацца . Джагнуўся ілбом у бярэзіну – аж іскры з вачэй.

Джвых – імгненна. Я крыкнула, а воўк джвых – і знік у гушчарах.

Джгнуць – лупянуць дубцом, крапівой, розгай.

Як джгнеш дубцом па ср. цы, дык будзіць старацца.

Дзелізнá – агрэх. Што баразна, дык дзелізна. Дзеўчынёшка – дзяўчо, падлетак . Ужо дзеўчынёшка, а ўсё яшчэ ў лялькі гуляіць. І Стахванава дзеўчынёшка ўжо выладнела.

Дзеўчыцца – калі дзяўчо хоча пачуваць сябе дзеўчынаю, пераймаць дарослыя манеры. Ня вырасла да стала, а ўжо дзеўчыцца пачала.

Дзецяроб – у каго багата дзяцей . Руплівага дзецяроба баіцца хвароба.

Дзівіць, дзіваваць – здзіўляцца. Хто на яе дзівіць будзіць, на страхоцце такое?

Дзіклíвы – дзікаваты, нелюдзімы . Малец дзіклівы, усіх дзічыцца, як у лесі вырас.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рыгор Барадулін - Журавінка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Свята пчалы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Босая зорка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Прынамсі...
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Абсяг
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Маладзік над стэпам
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Лісты ў Хельсінкі
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Евангелле ад Мамы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Руны Перуновы
Рыгор Барадулін
Отзывы о книге «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»

Обсуждение, отзывы о книге «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x