Рыгор Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна

Здесь есть возможность читать онлайн «Рыгор Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Старинная литература, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пад адной вокладкай нарэшце сабраныя неацэнныя скарбы беларускай мовы, якія, пачынаючы са школьных гадоў, бесперапынна занатоўваў за роднымі й землякамі народны паэт Беларусі, – асобныя словы, прымаўкі й пад’ялдычкі, зычэнні й грозьбы, а таксама народны каляндар, замовы, стравы, звычаі, гаспадарчыя й жыццёвыя парады й шмат іншага.
Трэці раздзел склалі запісы жывой ушацкай гаворкі, у якіх і гісторыя, і побыт, і душа народа, – усё жыццё, як яно ёсць.
2-е выданне.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вы́мякшыць – вырабіць, зрабіць мяккім. Каб вымякшыла шкурку, дык ей добрая футрачка была б. Падушку вымякшыш, дык галаве лягчэй.

Вынас – плата пастуху . Не ў нос яму такі вынас, ласейшага чаго хацеў.

Вы́парак – неслух . І гэтыя выпаркі-рабяты такія зладзеі.

Вы́паўзень – скурка, якую скінуў вуж. Вуж рубашку скінуў; вужы, яны ліняюць, а тады сыходзіць з іх выпаўзень.

Выпінáцца – вытыркацца, вылучацца, сіліцца.

Кожны выпінаецца як можаць, каб якую капейчыну заробіць. Ён перад начальствам выпінаецца, каб заўважылі.

Вы́пладзіцца – вывесціся. Сінічкі выпладзіліся, дзеці рукамі паролі, дык сініца адраклася.

Выпрљджвацца – напінацца, выстаўляцца.

Выпруджваецца што сілы, каб яго заўважылі.

Вы́пукацца – надзьмуцца. Як мячык, выпукаецца й коціцца на кароткіх ножках.

Вырабáтываць – вырабляць. Хата, дзе скуры партызаны вырабатавалі.

Вырабляць – зарабляць. Хай служыць, хай вырабляіць сабе пенсію.

Вырай – купка, куст . У Грамніцкім бары знайшлі цэлыя выраі грыбоў.

Выранджáцца – вычварацца, капызіцца, строіць з сябе. А не выранджайся дужа, знаім, адкуль ты, дружа. Выранджаўся-выранджаўся, пакуль ня ўср.ўся.

Вырасці – стаць, вывучыцца . Ейны мужык урач, і яна сама на ўрача вырасла.

Вырвáн – неслух, дуронік, вісус . Вырваноў сваіх прышлюць на лета да дзеда.

Вырый – яміна, адкуль выбралі торф . У вырыі вада злецілася, густая стаіць.

Высадкі – гародніна, захаваная да вясны. І есці хапіла, і на высадкі асталося.

Высачы́нь, выш – вышыня, высакосць. Высачынь такая – дух займаіць.

Вы́скрыпаць – выстудзіць. Зачыні дзверы, а то ўсё цяпло выскрыпаіш.

Выспрытніца – налаўчыцца, набыць спрыт.

Выспрытніліся малыя абіраць вішні.

Выстар, выстарак – перастарэлы. Выстарвыстар, а за маладымі ўпальваець. Адны выстаркі асталіся, маладыя паз’ехалі.

Высцяробы – высечаны й згруджаны алешнік . У высцяробах маліннік пашоў.

Вы́талкаваць – прыйсці да пэўнай высновы.

Нагаварыліся, паталкавалі, а нічога не выталкавалі.

Вы́тачыцца – узысці, прарасці . Вясной запахла, мята вытачылася.

Вытлуміць – запамятаваць, забыцца . Мазгі вытлуміла табе, нічога ня помніш.

Вы́тніца – плакальшчыца. Вытніца добра такі аплакала сваю суседку.

Вы́тушыць – патушыць, пагасіць. Трэба газ вытушыць.

Вы́хаджаны – выгадаваны, падрослы . Рабёнак яшчэ ня выхаджаны, малы.

Вы́хадзіцца – зведаць гора; яшчэ – ачуняць, акрыяць. Ён у яе выхадзіцца, узнаіць, дзе аракі зімуюць. Цяпер пітух адзін выхадзіўся.

Вы́харашыцца – прыбрацца, прычапуры́цца. Вымыішся, выхарашышся, дык і свет табе палюбеіць.

Вы́хартавацца – прагаладацца. Як выхартываіцца за дзень, дык вечарам усё з’есь. Аж духі падхартала (падцягнула жывот). Ён увесь падхартаны (падцягнуты, станісты). (Ад харта – паляўнічага сабакі.)

Вы́хвэндаць, захвњндаць – вынасіць вопратку, забрудзіць. Выхвэндаў адзежыну, толькі сабаку ў будку.

Вы́цвіцець – хапіць гора, нажыцца. Выцвіціць яна яшчэ за ім, гэта пакуль ён такі добранькі.

Вы́церабіцца – падрасці, падужэць, вылюднець . Глядзі ты, выцерабіўся малец, не пазнаць.

Выцерак – валяшчая. Такі ўжо выцерак, усе цёрлі, а замуж запаўзла.

Вы́цыбацца – вырасці. Выцыбаўся малец нявогледдзю. (Цыблы – доўгія ногі.)

Выцюкнуць – забыцца, вылецець . Мне й з галавы выцюкнула, што збіралася на кірмаш.

Вы́чапкацца – выбавіцца, выкараскацца. Яна са сваёй хваробы ўсё-ткі вычапкалася.

Вы́чарнець – учарнець. Селіван вычарнеў, худы стаў.

Вычварацца – капрызіцца, выкідваць конікаў.

Досіць вычварацца, пара за розум брацца.

Вычмурáць – прыдумляць . Не вычмурай, чаго не было.

Вы́чыхацца – выпарыцца, страціць градусы. Заторкні чым бутэльку, а то гарэлка вычхаіцца й вадой зробіцца.

Вы́шчыгаліцца – прыбрацца, прыфранціцца.

Вышчыгаліўся, як на вяселле.

Вышывальны – для вышывання. У мяне былі ніткі вышывальныя.

Выясніцца – праясніцца, пасвятлець . Сонца выясніцца, а потым узноў хаваіцца.

Вязáнка – звязка дроў, снапкоў . Вязанку за плечы дый пашоў.

Вћзанка – вязаная адзежына, свэдар . Вязанку на плечы ўсторкніш, дык і мароз адступіцца.

Вязгала – назола, звягло . Змоўкні ты, вязгала!

Вязгаць – плявузгаць . Вязгаіш несусвецця нейкае. Вћзістае – вязкае. Вязістая дрэва – тапор ня хочаць браць, засядаіць у ім.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рыгор Барадулін - Журавінка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Свята пчалы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Босая зорка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Прынамсі...
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Абсяг
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Маладзік над стэпам
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Лісты ў Хельсінкі
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Евангелле ад Мамы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Руны Перуновы
Рыгор Барадулін
Отзывы о книге «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»

Обсуждение, отзывы о книге «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x