Блыт – блуд . Рана дзеўка ў блыт пашла, зблыталася з шантрапой.
Блытаўка – баламутлівая, падкая на мужыкоў.
Зблытнуўся, сыйшоўся з нейкай блытаўкай.
Блэнда – валацуга, гулёна . І гэна блэнда ўжо цягнецца.
Блэндзіць – псаваць, блоціць . Ня блэндзі мурог такой касьбой.
Блядзець – бляднець.
Зялёненькі вінаград Урадзіўся напагляд.
Як Рыгорка паглядзеў – Вінаградзік паблядзеў.
Блядэра – прасталытка . Надта ж заядлая блядэра, нічога ня скажаш.
Богамалельня – малельня, малітоўны дом . Там была жыдоўская богамалельня.
Бой – бойка. Ён пабіўся, дык за бой і адседзіў.
Боссю – басанож. Нікіпаравы малыя й зімой боссю з хаты вылятаюць. Боссю пойдзем па расе.
Бось – басата, галадранцы . Сабралася бось з усяго свету.
Боўтка – боўдзіла, бязмозглік . І гэта боўтка тут пад нагамі блытаіцца.
Бражджэль – сухая палка, кій, калі кінуць – бражджыць; яшчэ – усё высушанае . Ён ужо ўніз расцець, як бражджэль зробіўся. Бражджалёў напякла, німа чаго ўкусіць.
Брандзаваны – у бронзавай аздобе . Конь маляваны, хамут брандзаваны, толькі ў сваты ехаць.
Братавіты – дужа блізкі сябра . Ён мой сябра братавіты, як сабе, веру яму.
Брахлівы – фрывольны . Ад ейных брахлівых песняў аж у пятках колка.
Брацца – адыходзіць. Старыя па адным на той свет бяруцца.
Брацюлечка – ласкавае найменне брата . Спраўляў брацюлечка пярсцёнкі ў горадзі.
Бруд – гной пры нарыве . Скљліна прайшла, а стрыжэнь застаўся, бруд выйдзіць.
Бруёк, бруячок – рабацінне на вадзе. Сягоння бруёк маленькі. Бруячок, як на ляшчу луска.
Брухмень – пузач, брухач, пузацень . Такі брухмень – па зямлі пуза валачэцца.
Брыгаць – патрошку капаць, накрапаць. Дождж брыгаў-брыгаў ды так і не сабраўся пайсці.
Бры́дзіцца – гідзіцца, грэбаваць . Я брыджуся такога кавалера, такога п’янюгі.
Брыдзь – брыда, брыдота. Не падыходзь да гэтай брыдзі.
Брызентовікі – брызентавыя пашлапні, туфлі . У брызентовіках добра ад даўгоў уцякаць.
Брызлае – закіслае малако. Вячэрашняе малако брызлае, толькі бульбу праганяць. (Брынза, думаецца, таго ж кораня.)
Брыка – спецыяльны воз для перавозкі сена, саломы, высокія бакі накрачаны жэрдкамі . Звычайна ў брыку месціцца да двух беркаўцаў сена. За дажджом прывёз яшчэ брыку сена.
Брысік – укормлены, дагледжаны, гладкі. Глядзі ты, які брысік вырас, – хоць на ім нажы йстры.
Брэд – спажыва, здобыч . Каза сама на брэд ходзіць, а казляняткі на ваўчынай шкуры качаюцца й мамкі дажыдаюцца.
Бубён – бубен. Дзеўка ў бубён біла, як малаціла. Бугаяваць – халасцякаваць. Пабугаяваў малец уволю, усё ня мог знайсці дзеўку па свайму калену (па сабе).
Бугіня – гатунак бульбы. Дала мне бугіні на развод, пагляджу, што вырасціць.
Бугрынкі – пагоркі, бугаркі . А тыя бугрынкі я ўсе зраўняў.
Букатка – печыва, булачка; яшчэ – узгорак. Мама зранку букатак напякла. Патрапіш у лесе на букатачку – там ягад багата.
Букіш – цвялілка для барана . Баранька, букіш!
Бушлаватая – разварыстая, сопкая . Бушлаватая бульбіна ў руках рассыпаіцца.
Бушлаваць – трывожыць, непакоіць. Не бушлуй ты ейную старасць, асцепяніся.
Быдлюк, быдлюга – хамаваты ці зладзеяваты . Як стаў хадзіць у начальніках, дык такім быдлюком зробіўся. Гэты быдлюга так і пілнуіць, каб што сперці.
Бы́лле – быльнік, дзікая трава . Цыганскія хаты без сяней стаяць, гароды пазарасталі быллем да вокан.
Быць – быццам, нібыта . Сню, быць мы з Іванам ідзём лугам, а луг увесь у званочках.
Бягельня – балота, прорва. З гэтай бягельні век ня вылезіш.
Бягок – бягун, быстры . Такі ўжо бягок, што ўсюдых дападзець, усюдых паспеіць.
Бядзіць – турбаваць, непакоіць . Мне адно бядзіць, як гэта канцы з канцамі звесці.
Бяздолле – нешчаслівасць.
Закурыўся а дробненькі дожджык
Ды па чыстым полю.
Зажурыўся мой татулька
Па майму бяздоллю.
Бязлюднік – нелюдзімы. Бязлюднік і свайго голасу ня любіць.
Бязрљчыца – няўмека. Такая бязручыца – ні пашыць, ні памыць.
Бялюсь, белюсёк – бялюткі, выпешчаны, дагледжаны. Сынок мой, белюсёк мой, хоць нагледжуся на цябе.
Бярно – бервяно . Бярно ў бярно – аж звініць, усе бёрны здаровыя.
Бярэннік – хто бярэ . Было б што даць, а бярэннікаў знойдзіцца.
Читать дальше