Адпіцца – адсырэць, набрацца вільгаці, пусціць ваду. Дровы ў хаці ў цяпле адпілíся, ня хочуць гарэць. За ноч лайно адпілося на дварэ, ня высахла.
Адпойсаваць – адлупцаваць. За такое добра адпойсаваць варта, каб і дзясятаму заказаў. (Відаць, ад пояса.)
Адпоўніць – адсыпаць, адліць з поўнага . Адпоўні бутэльку на пахмелак. Адпоўні бочку, а то круп з коптуркам.
Адпрог – калі адпрагаюць коней з дарогі.
Паедзем дамовачкі
З гэтае няволічкі.
Нам дома лепі будзіць,
Конікам адпрог будзіць.
Адпячы – крыху спячы . Як на пасці на палцы бульбіну адпякуць, яна й смачная.
Адрадніцца – адчурацца, ачужацца радні, адрачыся. Неяк вы ўжо адрадніліся, ні на парог нагой.
Адроддзе – паходжанне. Маскалі – стараверы, а ён якога адроддзя?
Адрэчны – недарэчны. Адстань ад мяне, адрэчная гэта гаворка.
Адрэчча – непамыснасць, недарэчнасць. Адрэчча нейкая выйшла з добрага намеру.
Адстрапаліць – настроіць . Адстрапалілі малога, ён і носу ня кажаць.
Адхлон – перадых, спакой . Піцую-піцую, і хвілінкі адхлону ня маю.
Адхон – схіл, абрыў. Пакацілася кола з адхону – ні шуму, ні звону.
Адхонаваты – абрывісты. Бераг такі адхонаваты, аж страх.
Адцэбрыць – адагнаць, адпрэчыць. Адцэбрылі яго ад цёплага мейсца. (Даслоўна – прагнаць ад цэбра.)
Адчыхвосціць – даць прачуханца, вылаяць, прабраць. Як адчыхвосцілі неслуха, дык шоўкавым стаў.
Адысці – прапасці, знікнуць. Ужо снег адыйшоў. Адыходзіны – адыход з гасцей, з дому . На адыходзіны капытковую выпіць ня шкодзіць. Казу падаіла на адыходзіны.
Ад’язджáны – ад’езд, ад’ездзіны . І Селівеіха на ад’язджаны прышла.
Ажавіны – ажына . Смачныя ажавіны, толькі збіраць калюча.
Ажамеры – выціскі, асадкі, ападонне . Можа, у цябе хоць якія ажамеры засталіся, галава кроіцца, дай выпіць.
Ажнуль – аж, ажно.
Ажнуль мне галоўка баліць: Як жа мне дзетак жаніць?
Ажынаўка – гарэлка на ажыне. Ажынаўку й без закусі піць смачна.
Ажыцца – прыжыцца, атайбавацца, звыкнуць.
Ажыўшыся тут, і выязджаць ня хочуць.
Акалець – сканаць. Акалеў нябога, і на кут паклалі.
Акалле – холад, зябкасць; яшчэ – змерзлае цела. Глядзела-глядзела яго на дварэ, аж мяне акалля ўзяло. Прыкрый сваё акалля, а то ссінеў як пуп курыны.
Аколіва – ваколіца . Зялёнае аколіва ад птушыных песень глухне.
Акоцце – асцюкі . На плечы снапы ўскініш – акоцце сыпіцца, дык у капелюшы зручна.
Акраўкі – абрэзкі тканіны, якія засталіся ад кроіва. З гэтых акраўкаў нічога не пашыіш.
Аксціцца – апамятацца, прыйсці ў сябе . Аксціся, што ты такое гаворыш?!
Аксыля – вокліч да цялят. Аксыля, у хлеў, аксыля, цяляткі!
Акуратны́ – далікатны, уважлівы . Ён такі акуратны – і сабаку на «вы» называіць.
Акушок – акунёк, акуньчык . Акунь, той як дурань бярэць, акушок яшчэ дурнейшы.
Алјха – вольха. Насек белай алехі, усё ж дровы будуць.
Амјрдзіцца – апрацівець, збрыдзець . Амердзіўся ён мне, нідзе ад яго праходу німа. Амердзілася мне ўсё, куды ні глянь – свінні, а ня людзі.
Анадоень – надоечы. Анадоень яшчэ бачыліся, і нá табе – памерла.
Анелюбјць – знелюбець . Анілюбела мне гэта хата, ды ня ведаю, куды ўцячы.
Анінютанькі – нізавошта, ні ў якім разе . Да работанькі анінютанькі, а да любатанькі, ах, мае матанькі.
Апагодзіцца – распагодзіцца. Як апагодзіцца, дык гэтыя травы бяруць і ў ямы кладуць.
Апáданкі, ападонне – ападак на дне катла ці місы; яшчэ – апалая садавіна . А яму асталося толькі ападанкі з’есці. Узвар увесь выпілі, адно ападонне асталося. Наліў ападоння й частуіць, пі сам. Цэлы мех ападанак назбіралі.
Ападоліцца – быць у жонкі пад слухом . Быў малец як малец, ды ападоліўся.
Апантаны – утрапёны, нястрыманы, звар’яцелы.
Апантанаму й мора па калену, і хмары па барадзе.
Апаследкі – рэшткі, астаткі. Апаследкі дошак ссунуў з машыны.
Апіра – апора . Гэта мая апіра надзейная. Аплэвуш – ацеслівы, непадцягнуты, няўзглядны .
На такога аплэвуша ніякая дзеўка не паглядзіць.
Аплятанік, пляцёнак – буталь, аплецены лазой. Бражкі быў цэлы аплітанік, дык выпіў адзін. Пляцёнак бражкі на стол – гуляй да ночы, пакуль запацеюць вочы!
Аповалач – цямрэча, зацем, заслань . Аповалач вочы завалакла, нічога не відаць, іду як сляпая.
Читать дальше