Рыгор Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна

Здесь есть возможность читать онлайн «Рыгор Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Старинная литература, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пад адной вокладкай нарэшце сабраныя неацэнныя скарбы беларускай мовы, якія, пачынаючы са школьных гадоў, бесперапынна занатоўваў за роднымі й землякамі народны паэт Беларусі, – асобныя словы, прымаўкі й пад’ялдычкі, зычэнні й грозьбы, а таксама народны каляндар, замовы, стравы, звычаі, гаспадарчыя й жыццёвыя парады й шмат іншага.
Трэці раздзел склалі запісы жывой ушацкай гаворкі, у якіх і гісторыя, і побыт, і душа народа, – усё жыццё, як яно ёсць.
2-е выданне.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Абчыхáцца – прачыхацца, прасынацца. Абчыхаюся назаўтра – нікога німа.

Абыдлјць – азвярэць, знелюдзець. Абыдлеў чалавек, звер зверам.

Абысціся – збіцца з дарогі, перайсці патрэбнае месца. Ішла й абыйшлася, згубіла сваю дарогу.

Абыцца – звыкнуцца, абжыцца, зжыцца. Спачатку дамоў хочацца, а пасля абудзішся.

Абэлка – адгаворка, спасылка на некага, ускладанне віны . Хто б што ні зробіў, а на яго ўся абэлка.

Абязгрошыць – застацца без грошай, звесці грошы. Абязгрошыла кума, кљма ўжо даўно німа.

Аб’язджаць – расплывацца, рабіцца ацеслівым.

Каб клёцкі не аб’язджалі, вады далі.

Абязножыць – страціць моц у нагах. Гладка абязножыла Латышыха, па хаці сунуцца цяжка.

Абязручыць – знясіліць рукі . Гладка абязручыў, а такі шчырун быў.

Аб’ялдычыць – ашальмаваць. Нізавошта чалавека аб’ялдычылі, з гразёй змяшалі.

Абялёдаваць – есці са смакам . Так клёцкі абялёдаваіць, аж нос упрысядкі йдзець, аж за вушамі скрыпіць.

Абярнуцца – перакуліцца; яшчэ – зрабіцца . Воз абярнуўся, і ўсе ў балоці. Быў-быў чалавекам і чортам абярнуўся. Смятана вадой абярнулася.

Абярэмца – ахапачак. Хоць абярэмца прынясі, бо дроў у хаці ні паленца.

Абяссіліцца – выбіцца з сілы . Як абяссілюся, дык ня трэба буду нікому.

Абясхлебіць – застацца без хлеба, звесці хлеб. Памёр тата – абясхлебіла хата. Так гаспадарылі, што хлеб звялі.

Авад – шмат аваднёў . На кароў у паўдзён авад напаў, і яны ў гіз.

Авáнец – аванс. Учора далі аванец, але такі малы. Авохці – выклічнік. Авохці мне, баюся, упусціш – ня зловіш, малы, як гумовы.

Авясец – дробны авёс (ласкава). Во колькі малькоў, якраз як авясец. Сажнём, дачушка, авясец, тады к табе Бог сватоў прынясець.

Авћчына – авечае мяса . Лепі за любую прысмачыну воўк любіць авячыну.

Агадáць – здабыць, набыць, прыдбаць, агораць, расстарацца; яшчэ – наліць. Сяк-так пінжак агадаў, падняў троху свае пáрхі. Ён сабе к зіме добры кажух агадаў. Я ей чарачку агадаю.

Агалам – агулам. Вішні агалам прадала. Агаспадарыцца – завесці гаспадарку, стаць гаспадаром. Як нічога ня здарыцца, дык маладзён агаспадарыцца.

Аглабíць – прыняволіць, прымусіць . Моцна ж яго аглабілі, парабкуіць на іх.

Адаробка – дзябёлая, гладкая . І Хадорына адаробка носіцца як жаробка.

Адбубеніць – пабіць, адлупцаваць, уваліць . Яму хлопцы так адбубенілі, ледзь ногі валачэць.

Адварот – агіда, непрыняцце . У яе на такога кавалера адварот.

Адгладзіцца – паправіцца. Было ўжо рэбры свяціліся, а цяпер, глядзі ты, адгладзілася.

Адгљдзіць – адгаварыць, адбіць.

Ці я тваіх конікаў апудзіў,
Ці я тваю дзяўчыну адгудзіў?

Аддаць – палягчэць. Таблетку выпіў, трошку аддало.

Аддух – перадых, адпачынак, супакой. І галава аддуху патрабуіць.

Аджылы – сталага, пахілага веку. Чалавек ён ужо аджылы, з маладымі ня ўгоніцца.

Аджыць – перажыць. І першую жонку кінуў, ён іх пяць аджыў.

Адзябнуць – ззябнуць. Цвяты й тыя ад’зяблі – халоднае лета сёлета.

Адказваць – завяшчаць. Перад смерцю ўсё свайму першаму адказала.

Адкарапкацца – адчапіцца, адкараскацца. Ад гора ніяк не адкарапкаішся.

Адкормнік – парсюк, пастаўлены на адкорм.

Адкормніку корму не набрацца.

Адкрасці – забраць назад потайна. Міліцыянер забраў дудкі (як самагонку гналі), а малец узяў ды адкраў іх.

Адкрасціся – незаўважна адысці. Памалу ад мяне адкраўся.

Адкрэвіць – адысці ад хваробы, паправіцца, паздаравець. Можа, я троху адкрэўлю ў бальніцы.

Адмáлі – змалку. Ён яшчэ адмалі, як нарадзіўся, хваравіты.

Аднавуры – аднавокі. Шашок аднавуры, ды бачыць, дзе куры. Сляпіндá ты аднавурая!

Аднадумец – хто адной думкі з некім . Мы з ёй такія аднадуміцы, што куды там!

Аднакавы – аднолькавы.

Боты драныя мае,
Дома лакавыя.
А ці ў дзевак, а ці ў баб —
Усе аднакавыя.

Аднаслоўны – чалавек слова, верны свайму слову. Стахван чалавек аднаслоўны, сказаў – зробіць. А Ладысь неаднаслоўны, у яго сем пятніц на тыдні.

Аднаяй – мужчына з адным яечкам . І гэны аднаяй просіць «дай!».

Адпасáжыць – адпрэчыць, адціснуць . Нявестка мяне ад печы адпасажыла, усё сама робіць.

Адпáсціць – адкарміць, дагледзець . Які конь гожы стаў, як яго адпасціў.

Адперыць, перыць – адлупцаваць, лупцаваць . Ён яго добра адперыў. Перастань малога перыць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рыгор Барадулін - Журавінка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Свята пчалы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Босая зорка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Прынамсі...
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Абсяг
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Маладзік над стэпам
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Лісты ў Хельсінкі
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Евангелле ад Мамы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Руны Перуновы
Рыгор Барадулін
Отзывы о книге «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»

Обсуждение, отзывы о книге «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x