Абабраць – прыбраць, упрыгожыць. Уся хата кілімамі (каберцамі) абабрана.
Абадвы́, абы́два – двое мужчын . Глядзелі абадвы рот разінуўшы.
Абалонь – кругляк, бярвяно без сарцавіны . Доўга ляжала бярно, стрыжань выгніў, абалонь засталася.
Абалынка – хмурынка, аблачынка . Набегла абалынка й сонейка схавала.
Абарэц – сетка лавіць рыб у. Абарцом троху й налавілі шчупачкоў.
Абасваíцца – асвойтацца, абвыкнуцца. Дзікаватая была котка, а цяпер абасваілася, аббылáся.
Аббіты – дасведчаны, абчасаны жыццём . Ты ж троху вопытны, аббіты малец.
Абвіднјцца – развіднецца, днець. Абвіднелася – тады й рушылі ў дарогу.
Абгаркі – абгарэлыя дошкі, бярвенцы. Цягала з пагáрышча абгаркі, хату лапіла, сенцы лапіла.
Абдаўжы́цца – залезці ў даўгі . Ён прыехаў, яна карміла, паіла яго, абдаўжылася.
Абдзёрак – кавалачак бульбіны, калі дзяруць на тарцы. Бульбу на клёцкі драла – целая міса абдзёркаў.
Абдзіртус – той, на якім адзежа хутка рвецца, абадранец. На абдзірстуса адзежы не напасешся.
Абдужыць – перамагчы, перасіліць . І абдужыў яго тады ў тым спаборніцтве.
Аб’есці – наесціся ўволю, сагнаць смак. Аб’елі шчупакоў, язі будуць наставаць, тады ўжо іх пад’ядзём.
Абечаћ, абячэўка – сценкі рэшата (сіта).
Лопнула абечая, і хоць праз пальцы прасейвай муку.
Абжыцца, ажыцца – завесці гаспадарку, угрунтавацца. Абжыўся, хатку сабе паставіў там, на ўзгорку.
Абзыў – вясціна, водгук . Ад яго й абзыву німа.
Абзыўкі – водгулле, водгалас, рэха. Малая ўжо разумеіць, якія абзыўкі ад матацыкла.
Абíрыш – апаследкі садавіны . Адны абірышы засталіся, лепшыя яблыкі ўсе павыбіралі.
Абкарáвіць – запэцкаць, вымазаць у нешта.
Пакуль з ямы вылез, увесь свой хворс абкаравіў.
Абклíкаць – паклікаць, запрасіць . Кажнага абышоў, абклікаў.
Абкрывáвіцца – біцца да крыві. Пеўні так абкрывавіліся, аж іх убакі водзіць.
Аблаў – аблава. І так на яго аблаў быў.
Аблачок – аблачынка. Аблачок наплыў, і сквар прапаў.
Абліваха – дождж са снегам; яшчэ – слізгата. Такая абліваха, што кажух карыной зробіўся. Абліваха такая, што па дарозі каціцца можна, павалішся – галавы не збярэш.
Аблітнћ – блјшня. Аблітня – яна самаробная, раней не было купляных. Зробюць з драціны, абліюць волавам, і яна блішчыць, аблітáіць. Шчупака б’юць кукай, пасля аблітнёй аблітнююць рыбу.
Абнашчыцца – нашча з’есці, выпіць. У хаці й абнашчыцца нечым. Песняй нашчыцца салавей.
Абненавідзець – зненавідзець. Хто там жалеіць чужога рабёнка, наадварот – абненавідзіць.
Абніжáцца – зніжацца, нізка ляцець . Ляціць самалёт, абніжыцца й давай страчыць.
Аборы – вяровачкі падвязваць лапці, абвінаць анучы. Лапці ды аборы – усе мае прыборы.
Абразанец – абразаны яўрэй. І абразанчык торкаіць свой флянчык.
Абрамізіць – абразіць, прынізіць . Абрамізіў на людзёх, каб сябе паказаць.
Абрамяніцца – аперазацца рамянямі . Стаў камісарам, дык ад грудзей аж да ср. кі абрамяніўся.
Абрасець – адсырэць на расе . Нясі дамоў сяннік, а то абрасеіць, атап’ецца.
Абратавáць – выратаваць, уратаваць. Баранілібаранілі, алі карову абратавалі.
Аброк, брок – папаска для каня, узятая ў дарогу. Добры яздок помніць пра аброк. Вараному коніку броку аўса.
Абруд – абруч, вобад. Абруд лопнуў, і клёпкі рассыпаліся. Сіта ўдарылася абрудом і падскочыла.
Абсадзіць – адолець, уходаць, сходаць. Я чарак пяць абсадзіў.
Абсачаць – калі ў дрэва спыняецца прыліў соку. Як станіць кара абсачаць, тады адхіні галінку й прышчапі яблыну.
Абсварыцца – перасварыцца. Яна з усімі абсварылася й ні к кому ня ходзіць.
Абсемяняць – семяну садзіць . Гарод яе абсемяняюць талакой, яна саўсім баба нямоглая.
Абсмакаваць – увайсці ў смак, раскаштаваць . Як абсмакуешся, за вушы не адцягніш.
Абуванне – абутак . Дажылася Малання – ні абування, ні адзявання.
Абхаіць – прыбраць, прыхарашыць . Хата крапівой зарасла, хай бы хату абхаіў, абчысціў.
Абціскáць – ухутваць, шчытна ўкрываць . Давай яго абціскаць, каб ня змёрз.
Абціхáцца – сціхаць, сунімацца. Толькі пачынаіць хвароба абціхацца, як новае насланнё.
Абцопкаць – абнасіцца, абшарпáцца . Абцопкаўся ўвесь, страшна глянуць. Абцопкаў штаны – цыцалі (махры) баўтаюцца.
Читать дальше