Ачопісты – у каго шырокі азадак . Такая ачопістая, што ў дзверы не пралезіць.
Ачужэць – адбіцца ад радні, забыцца на родных.
Ачужэла дачка, на бацькоў забылася.
Ашаколы – труха, точыва, пасеі, шáшча. Шашаль так паточыць, што адны ашаколы астаюцца.
Ашљргаць – скончыцца, перастаць. Дождж аціх, зараз ашургаіць.
Ашчыцíць – шчыльна абабіць дошкамі, дранíцамі.
Ашчыціла пуню, каб кот куранят не цягаў.
Бабнік – малы, што не хоча аставацца без бабулі. А гэнаму бабніку трэба, каб баба карміла, паіла, спаць клала й калыханку пяяла.
Бабовішча – зямля, на якой раслі бабы.
Цвіцела макоўка на бабовішчы,
Спі, мая дурнішча, на саломішчы.
Бавіцца, забавіцца – затрымлівацца. Схадзі, толькі доўга ня баўся. Дзе гэта наша мама бавіцца нешта. Як забавіцца ў гасцях, да начы дома німа.
Бавіць – забаўляць, глядзець малога; яшчэ – праводзіць ча с. Ён дзіцё бавіў. Ня робіць, а час бавіць.
Баган – багун. Баган добра ад клапоў хату ратуіць. (Магчыма, ад багны.)
Багатырка – багатая, багацейка.
Равуць валы, равуць,
Багатырачку вязуць.
Бадэка – патарчака, нешта адрэчнае, няскладнае; яшчэ – няўмека, бязручка . Прывалок з лесу нейкую бадэку, хочаць зробіць кій сабе. Кусок чалавека – бадэка, у яго ўсё з рук валіцца.
Баёк – удзельнік бойкі, задзіра; яшчэ – маленькі бой, драчка. Свярбяць кулакі ў байка. Чым якая сварка, лепі маленькі баёк.
Байбáс – пераростак, боўдзіла . Такі байбас – і ў першы клас!
Балабок – пустабрэх, балбатун . У балабока галава не баліць.
Балакі – аблокі, аблачыны . Па небі ходзюць такія цяжкія балакі.
Баламут – чмут, галавадур. Чмут-баламут, у чортавы лапці абут. (Мама тлумачыла: не баламут, а беламут, бо белае муціць.)
Балацюгі – зарослыя балоты . У балацюгах жывець страх.
Бáлмач – бесклапотнасць, бяздум’е, аблуда . Так і пражыў цэлы век балмаччу.
Банды́кі, бэндзі – несці малога заплјччу . Вазьмі сынка бандыкі – хай расцець вялікі.
Банкарт – байструк. Банкарты гуляюць у карты, а бацькавы дзеці ламаюць клеці.
Барабаніць – брынкаць, іграць.
А на йскрыпку йграюць,
А на цымбалах барабаняць.
Барвічная – баравіковая, дзе растуць баравікі.
Гэта самая барвічная мясціна.
Барлћцца – вадзіць лыжкай ў варыве, квэцацца, вэдзгацца. Пабарляўся ў місі, а есці ня стаў. Не барляйся, а еш, што далі.
Барычнѓе – насенне буракоў, морквы, капусты.
Пагодай паспелі барычное пасеіць.
Басоля – басэтля. Цяпер бабі не да солі, як зайгралі ў басолі.
Басцí – упарта казаць глупства . Што ты бадзеш адно й тое як бык?
Баўдљр, байдур – дурань, ёлуп . З баўдурам гаварыць – толькі язык студзіць. Урадзіўся такі байдур, што сорам бярэць.
Бáхар – каханак, хахаль. У яе бахары невыводныя.
Бахмачы – гронкі, кутасы . Хмель абвіўся каля алешыны, а з бахмачамі вецер дурэў.
Бацькоўшчына – родны кут, родныя мясціны, сядзіба. Гэта бацькоўшчына, я тут вырасла.
Бацяны́ – дзеці, сыны . Прыхаджу дамоў, а маіх бацяноў німа.
Бачына – бок, бакавіна. За бачыну дзеўку пашчыпаіш.
Бачэнак – маленькая бочка. Сёлета ажно пяць бачэнкаў грыбоў насаліла.
Беганіна – бегатня, марныя клопаты. Беганіны на цэлы дзень, а заробку на цень. Ад беганіны ногі адбіў, а толку ніякага.
Безздароўе – немач, хвароба . Маладому ні стому, ні злому не было, а старога безздароўя спасцігла.
Белата – белізна. Такой белатой аддаець лайно.
Бјліна – бель (гатунак яблыкаў). А яна беліна была, ад яблыкаў аж сукі трашчэлі.
Белле – святочная апратка.
Надзявайся, бабка, у белае белля,
Павязу я цябе з сабой на вяселля.
Белюгá – белая гарэлка . Дай якой белюгі пацягнљць, а то ад віна галава баліць.
Бјркавец – дзесяць пудоў . Спраўнай карові на зіму беркаўцаў пад дваццаць сена трэба, ня мені.
Біць – ісці напралом, уцэла . Куды мы б’ём у хмызы, дарога ж збоку.
Благаваты – слабы, кепскаваты . Конь благаваты, а трэба дзёран уздзіраць.
Благатá – дрэнны, дрэнь. Пашлі мы ў клуб, а там сабралася адна благата.
Блáжыць – робіцца блага . Блажыць яму нешта пасля пачастунку.
Блот – марнаванне. Піцаваў, працаваў, а ўсё ў блот пашло, як чорт зблоціў.
Блоціць – марнаваць, псаваць . Нечага козамі сена блоціць, яны й лыка з’ядуць. Толькі сукно зблоціў, а паліта не пашыў.
Читать дальше