Рыгор Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна

Здесь есть возможность читать онлайн «Рыгор Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Старинная литература, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пад адной вокладкай нарэшце сабраныя неацэнныя скарбы беларускай мовы, якія, пачынаючы са школьных гадоў, бесперапынна занатоўваў за роднымі й землякамі народны паэт Беларусі, – асобныя словы, прымаўкі й пад’ялдычкі, зычэнні й грозьбы, а таксама народны каляндар, замовы, стравы, звычаі, гаспадарчыя й жыццёвыя парады й шмат іншага.
Трэці раздзел склалі запісы жывой ушацкай гаворкі, у якіх і гісторыя, і побыт, і душа народа, – усё жыццё, як яно ёсць.
2-е выданне.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аполак – дошка з краю бервяна, гарбыль. Тынянка абабіта аполкамі, і добра.

Апромеццю, промеццю – стрымгалоў, не зважаючы ні на кога. Як угледзіць бацьку, апромеццю ляціць.

Апрыч – асобна . Ад усіх апрыч сядзіць. Апрычонкі, асабенкі – смачная ежа, якую трымаюць асобна для пестунка. Ён толькі асабенкі есь, зласелы, здураны.

Апсік – прэч, уцякай (вокрык на ката). Апсік, дуронік!

Апурхнуць – натапырыць пер’е, абвяць . На такой золі куры апурхлі.

Апячы – спячы, запячы . У печы апяку печанёўку.

Арфаваць – веяць, правейваць . За дзень столькі мяхоў жыта наарфавалі.

Асада – драўляная акантоўка акна . Асаду паставілі, засталося толькі рамы ўставіць і зашкліць.

Асва, асвінá – аса . Проста асвой у вочы лезіць да яго, не адбіцца. Асвіна прыстала – не адмахацца ад яе.

Асвер – жардзіна ў студні, на якой трымаецца вядро (журавель). Асвер задзёр шыю ўгару з вядром у зубах.

Асвойчыць – прыручыць, зрабіць свойскім.

Пакуль сабаку асвойчылі, усе пакусаныя хадзілі.

Асвяраць – падважваць . Асвер бярно, а я моху падторкну.

Асвяціць – асвятліць, пасвяціць . Запалю я свечачку, асвячу я сцежачку.

Асеціць – абсесці, атабуніць, апанаваць . Яго ж не сямёра асеціла ( не шмат дзяцей). (Яўна ад сеткі.)

Асецішча – месца, дзе стаяла асець (восець ). На асецішчы буракі ўрадзілі.

Асівець – пасівець . А як жа ты асівеў, а мой жа ты свой.

Асітá – сітнёг . Асіты з берагу нажала на подсціль.

Аслонак – там, дзе сонца, прыслонак. Кот сядзіць на аслонку й курню пяець.

Аслухаць – пачуць. Тады аслухалі, што другая баба храпіць.

Аслядаваць – высачыць, знайсці па следзе.

Мы ўвялі слядочак
На сваткі дварочак.
Дзе мы яе аслядуем,
А там мы і заначуем.

Асмакавацца, абсмакавацца – адчуць смак у ежы. Як асмакуешся, за вушы не адцягніш цябе.

Асобенна – асобна . Яны й спяць, і ядуць асобенна.

Астатнік – апошні, хто адстае . Ня будзь выдатнікам, ды ня будзь і астатнікам.

Астрáшыцца – спалохацца, узяць у страх . Ці я астрашылася так, ці што?

Астроў – востраў, астравок . А пасярэдзіне Плінскага возіра астроў.

Аступіць – абступіць, акружыць . А людзі іх аступілі кругом.

Асунуцца – занядужыць, заняпасці, астарэць . А ты йдзі ў прыстарэлы дом, як асунішся.

Асцявільна – дзяржальна восцяў . Закалоў шчуку восцю, як асцявільна не зламалася.

Асыпка – мука нізкага гатунку, ёй пасыпалі ахрап’е, мешанку. Мех асыпкі ўдалося купіць, а ўсё ж парсюку нейкая закраса будзіць.

Аталпіць – апанаваць, перапоўніць, наваліцца.

Аталпілі ўсю вуліцу – не прайсці.

Атанець – схуднець. Аментам атанела – так спаліла яе хвароба.

Атвадзјць – зрабіцца вадзяністым . Ежа, пакуль стаяла, гладка атвадзела.

Атлёт – хват, зух . Такі атлёт, што х. ем прапаліць лёд.

Атлум – ачмурэнне, аблуда . Усе гэты выбарывы́дуры – толькі атлум галавы.

Атнімка – анучка, якой атнімаюць, выцягваюць кацёл з печы. Кашуля, як атнімка, чорная.

Атожылле – парасткі . Ад яблыны атожылля пашло. Бульба ўся атожылля пусціла, трэба скарэй садзіць.

Атопак – стаптаны чаравік; яшчэ – пра недалужнага хлопца. Якія атопкі ўссуніш на ногі, а ўсё ж ня босы. І ейны атопак нешта з сябе корчыць.

Атрусíцца – прывесці трусянят. Яна, чараўніца, счаравала: труска атрусілася, а трусяняты памёрлі.

Атуросце – парасткі . Маленькую яблыньку прынясла, пасадзіла, яна прыжыла, і столькі атуросця ў яе.

Ахапак – гурма. Ідзем усім ахапкам дамоў. Ахмурэць – ап’янець, ачмурэць . Ня так захварэў, як ахмурэў.

Ахопак – бярэма, шмат. Яны там ахопкамі грошы палучаюць на шахтах. Ладны ахопак і сабе прынёс. Пітух як даў у нагу, кроў ахопкам ліецца.

Ахосал – заляцанец, сюбар, хахаль . І ў яе ўжо свой ахосал завёўся . (З ідыш – кавалер, жанішок.) Ахрап’е – ежа для свіней, ссечаная трава, бацвінне, дабаўляюць яшчэ бульбы, буракоў. Рана ўстала, ахрап’я насекла.

Ахэлак – ахапак, ахопак . Ладны ахэлак са стогу выскуб.

Аціхáцца – суціхаць, сцішвацца . Вея аціхнецца, можна будзіць у лес паехаць.

Ацялћкаваць – марудзіць, не спяшацца . Не спяшай, ды не ацялякавай. Зроб гэта не ацялякаваючы.

Ацяробкі, цяробкі – лушпіны ад бульбы, буракоў. Ацяробак узялі на сушылцы, а ўсё ж парсюку прысмакі.

Ачалавечыцца, пачалавечыцца – ажаніцца, узяць жонку; яшчэ – зрабіцца чалавекам . Бугаяваўбугаяваў дый ачалавечыўся. Я думала – яна пачалавечыцца нарэшці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рыгор Барадулін - Журавінка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Свята пчалы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Босая зорка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Прынамсі...
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Абсяг
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Маладзік над стэпам
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Лісты ў Хельсінкі
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Евангелле ад Мамы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Руны Перуновы
Рыгор Барадулін
Отзывы о книге «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»

Обсуждение, отзывы о книге «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x