Рыгор Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна

Здесь есть возможность читать онлайн «Рыгор Барадулін - Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Старинная литература, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пад адной вокладкай нарэшце сабраныя неацэнныя скарбы беларускай мовы, якія, пачынаючы са школьных гадоў, бесперапынна занатоўваў за роднымі й землякамі народны паэт Беларусі, – асобныя словы, прымаўкі й пад’ялдычкі, зычэнні й грозьбы, а таксама народны каляндар, замовы, стравы, звычаі, гаспадарчыя й жыццёвыя парады й шмат іншага.
Трэці раздзел склалі запісы жывой ушацкай гаворкі, у якіх і гісторыя, і побыт, і душа народа, – усё жыццё, як яно ёсць.
2-е выданне.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Забяліць, засівіць, прысівíць – трошкі забяліць булён, суп малаком. Троху суп забяліла, а ўсё ж ня посны. Малака – толькі засівíць капусту. Хоць трошкі прысівіш булён, усё ж смачней.

Завáдзісты – пышны, багаты . Бярэзіна завадзістая пад вакном, аж на душы спакой.

Заваліцца – сканаць, памерці. Не дачакаюцца, каб я завалілася.

Завінацца – шчыра ўвіхацца . Яна так завінулася каля печы, што бліны самі на стол скакалі.

Завітушкі – маладыя качаны капусты. У мяне засталіся толькі завітушкі.

Завод – развядзенне, гадоўля . Купіла дзвюх курачак, а ўсё завод быў. Авечкі свайго заводу, воўна ў іх густая.

Заводлівая – купленая ці пакінутая на завод. Гэта заводлівая карова.

Завозер’е – мясціна за возерам . У завозер’і чарніц гібель.

Завознік – той, хто стаіць на млыне ў чарзе (у завозе). І завознікі пакалелі, і коні перастаяліся.

Зављгліцца – абгарэць. Плашка завуглілася, цяпер ей і веку ня будзіць.

Завядолец, завадатай – завадатар. А гэтаму завядольцу абы ўсіх узбунтаваць. А ты, завадатай, пасядзі за хатай!

Завћзак, зáвязка – завязь . Агуркі ад першага завязку памочаныя, яны размякчэць маглі.

Загавеніць – добра зачарэпнуць . Сабе мёду дык загавеніў, аж лыжка трэснула, а мне – рука задрыжэла.

Загаіць – вылечыць, адратаваць . Кот сам сябе загаіў, знайшоў траву.

Загібець – сканаць, дайсці, загнуцца . Ад такой працы я зусім загібею.

Загон – запас, затай на чорны дзень . Пенсію палучаіць, дый загону многа тысяч ёсь.

Заграшылася – з’явіліся, завяліся грошы . Як у яго заграшылася, адразу па гарэлку пабег.

Загруднік – хвартух. Які ў цябе загруднік модны, з гузікамі.

Загудзець – заспяваць . Тады я загудзела гэту песню.

Задабуры́цца, задубарыцца – заўпарціцца, устаць дыбам. Задабурыўся, хоць ты кол яму на галаве чашы. Конь задубарыўся ні з тога ні з сёга.

Задáўнець – тое, што пачалося даўно. У яе хвароба задаўнела, і лечыць цяжка.

Задзірака – задзіра, яршысты. Нарваліся задзірака на неўступаку.

Задрыга – нягеглы. Гэтага задрыгу й дзіця адолеіць.

Задушша, удушша – астма. Душыць яго задушша даўно. Саўсім задушыла яго ўдушша гэна.

Задылдаваты – заносісты, пыхлівы. Ня столькі багаты, колькі задылдаваты.

Зажыць – справіць, набыць. Сусед Піліп сабе веласіпед зажыў, насабіраў грошы.

Зазвярэць – азвярэць, узлець, улюцець . Так зазвярэў – не гавары да трох. Ён зазвярэў – на людзей не глядзіць.

Займішча – распачаты, прамечаны кавалак жніва, касьбы. Заняў займішча – куды там, ці справіцца толькі.

Закалец – вязкі слой у бохане. Хлеб з закальцам спёкся. Закалец у палец.

Заканурак – куток, закутак . Схавацца заканурак знойдзіш. Мышка ў заканурак, а кот за ёй.

Закіпцюры́ць – ухапіць, сцапаць. Сабе дык лепшае закіпцюрыў.

Заклямчыць – зачыніць. Пабегла Хадосся на кірмаш і хату не заклямчыла.

Закокаць – падаць голас (пра пеўня). Як пятух закокаіць, куры бягом.

Закотам – закочваючы . Цяжкое бярвенне на машыну закотам грузілі.

Закрапáцца – заблытацца. Ідзі дапамажы, каза закрапалася.

Закраса – скароміна, прыправа да стравы.

Смачны суп наварыла – з закрасаю.

Закрутáць – дужа, крута захацець, загарэцца.

Бач ты, закрутала дзеўка замуж.

Закукярэчыцца – задраць нос, закапызіцца. Закукярэчыўся так, што сваіх не прызнаець і чужых ня знаіць.

Закурносіцца – заганарыцца, задраць нос. З’ездзіў малец у горад і закурносіўся.

Залјтаваць – застацца на лета . Скасі траву, каб не залетавала. Трэба рассаду высадзіць, а то залетаваіць.

Залівјнь – заліўны дождж, залева . Залівень як запражэцца, дык свет белы заліць гатоў.

Залобак – франтон. Забілі залобак – і на гарэ зацішна стала. У залобку ластаўка гняздзечка зляпіла.

Залужњнне – нізкая мясціна за лугам, лугавіна.

Ішла нізам, залужэннем, далей ад людскога вока.

Залы́сіць – задзерці кару на дрэве. І які цябе чорт пад руку штурхнуў, каб ты лес залысіў.

Замкí – мачавы пузыр. У малога крэпкія замкі, ні разу яшчэ рыбы не налавіў (не абмачыўся, не ўсюкаўся).

Замужніца – замужняя жанчына. Сярод нашых дзяўчат я першая замужніцай стала.

Замураваць – пакрыцца лёдам, шэранню (пра шыбы) . Вокны замуравала, нічога не відаць. Вокны, як мядзведзі, замуравала за ноч.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рыгор Барадулін - Журавінка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Свята пчалы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Босая зорка
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Прынамсі...
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Абсяг
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Маладзік над стэпам
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Лісты ў Хельсінкі
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Евангелле ад Мамы
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін - Руны Перуновы
Рыгор Барадулін
Отзывы о книге «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»

Обсуждение, отзывы о книге «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x