Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыя і міфы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя і міфы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гісторыя і міфы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя і міфы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вядома, што былыя супрацоўнікі кафедраў гісторыі КПСС, марксісцка-ленінскай філасофіі і эстэтыкі: палітэканоміі і навуковага камунізму, асноваў навуковага атэізму — дысцыплін, што не маюць аналагаў у цывілізаваных краінах, — пільна шукалі і, што самае небяспечнае, знайшлі месцы ў сістэме выкладання гісторыі і філасофіі ў беларускіх ВНУ. Нават былы сакратар ЦК КП РСФСР з навуковай ступенню І. І. Антановіч «упрыгожвае» кафедру адное з ВНУ [12] Адслужыўшы сваё на пасадзе міністра замежных справаў. . Такія спецыялісты ўжо прычынілі вялікую шкоду маральнаму і разумоваму развіццю студэнтаў, прывучаючы іх да беспрынцыповасці, двудушнасці, дагматычнага мыслення, а таксама выконваючы функцыі ідэалагічнай паліцыі. Калі даць ім магчымасць працягваць выкладаць у ВНУ ці займацца навуковай працай на дзяржаўных пасадах, дык на справе аднаўлення гістарычнай навукі Беларусі адразу можна ставіць крыж.

ГІСТОРЫЯ Ў ЗМЕНЛІВЫМ СВЕЦЕ

Што набывае чалавек, дзякуючы веданню гісторыі?

Ён можа:

— лепей зразумець свет, у якім жыве,

— атрымаць веды і ўменні, якія могуць уплываць на выбар уласнага месца ў грамадстве,

— сфармаваць у сабе ўласную пазіцыю наконт правядзення вольнага часу,

— паляпшаць сваю прафесійную падрыхтоўку незалежна ад таго, пра якую прафесію ідзе гаворка.

Веданне гісторыі дапамагае сфармаваць аналітычныя здольнасці, засвоіць службовую мову, якую ўжываюць сёння, зразумець сутнасць функцыянавання сучасных установаў эканамічнага, грамадскага, палітычнага жыцця.

Вось чаму пытанні спосабаў навучання гісторыі заўсёды застаюцца актуальнымі для кожнага, хто выкладае гісторыю ў вышэйшай ці сярэдняй навучальнай установе.

Разглядзім некаторыя прычыны крызісу ў гістарычнай навуцы і яе выкладанні, характэрныя для гісторыі ў сучасным грамадстве ўсяго свету.

Калі ў ХIХ стагоддзі гісторыя панавала над іншымі навукамі, то цяпер яна шукае натхненння ў сацыялогіі ці эканоміцы, якія развіваюцца дынамічней за яе.

Навукова-тэхнічныя дасягненні, вопыт дзвюх сусветных войнаў і панавання ў шэрагу краін свету таталітарных рэжымаў выклікалі расчараванне шырокіх масаў у магчымай прагнастычнай вартасці гісторыі. Вынікі гістарычных даследванняў ужо не маюць даўнейшага значэння. Часткова гэта адбылося таму, што гісторыкі, забяспечаныя старымі ўзорамі даследванняў, супакоеныя чытацкім поспехам (дзеля вялікага попыту на апавядальную гісторыю), кінулі з часам звяртаць увагу на тое, што рабілася па-за межамі, на тых участках, якія апрацоўвалі сацыёлагі, эканамісты і г.д.

Што гэтаму спрыяла? Факт асабістай зацікаўленасці гістарычнымі даследваннямі з боку палітычных колаў, якія добра зразумелі дастасоўнасць гісторыі да справы прапаганды. Маніпуляванне гісторыяй з боку тых, хто кіруе, а таксама націск шырокіх колаў, якія чакалі ад гісторыкаў абгрунтавання вышэйшасці ўласнага народа над іншымі, значна знізілі прэстыж музы гісторыі Кліо і сталі нагодаю для шматлікіх з'едлівых выразаў пра яе.

Спад грамадскага прэстыжу гістарычных ведаў таксама можа быць звязаны ў пэўнай ступені з закасцянеласцю школьнай мадэлі гістарычнай адукацыі. Гэтая мадэль была сфармаваная ў ХIХ стагоддзі. Сёння яна часам выглядае анахранічна. Свет змяніўся, а мы па-старому спрабуем навучыць гісторыі так, як рабілі нашыя прадзеды. Гісторыя, якой навучаюць паводле старых узораў, страчвае шмат чаго са сваёй даўняй прыцягальнасці. Школьная гістарычная адукацыя патрабуе сёння грунтоўнай рэформы. У першую чаргу варта перагледзець мэты, змест і метады гістарычнай адукацыі.

ХIХ стагоддзе пакінула нам у спадчыну перакананне, што галоўнае ў навучанні гісторыі — высвятленне паходжання сучаснасці (а гэта значыць — паказу вучням крыніц і вытокаў актуальных у дадзены момант палітычных, культурных ды іншых дачыненняў). Такая праграма здаецца нам даволі вузкай. Яна не выкарыстоўвае ўсіх патэнцыйных дыдактычных вартасцяў, якія датычаць гісторыі. Яна збядняе як мэты, так і сутнасць і метады гістарычнай адукацыі. ХХ стагоддзе не шмат чаго змяніла ў гэтай галіне. Па-ранейшаму дамінуе гэтая генетычная выходная канцэптуальная схема ці парадыгма.

Пачатковым пунктам ўсялякіх разважанняў на тэму мэтаў навучання гісторыі можа стаць запытанне: што гэта значыць — вучыць ці вучыцца гісторыі? Першароўнем школьнай гісторыі ёсць гісторыя навуковая, а не публіцыстычная ці штодзённая (звычайная) гісторыя. Гэта мае значныя вынікі для дыдактыкі прадмета вывучэння. Школьная гісторыя мусіць трымацца правіл гістарычнай навукі, зразумела, у тым абсягу, у якім гэта магчыма ў школе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыя і міфы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя і міфы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыя і міфы»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя і міфы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x