Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыя і міфы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя і міфы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гісторыя і міфы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя і міфы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Да гэтага П. Сарокін дадаў: «Па шляху гэтай фальсіфікацыі мы далёка зайшлі за гэтыя гады (1917–1922 гг. — В. Г.). Канчатковая ліквідацыя прыватных выдавецтваў — толькі далейшы крок у тым жа кірунку» [35].

Як падлічыў гісторык І. Шаўчук, у 1991 годзе ў Беларусі ў галіне гісторыі працавала больш за 1200 асобаў. Сярод іх 80 дактароў і 600 кандыдатаў навук. Блізу 90 % дысертацый (а ў 1961–1987 гг. іх абаранілі 662 чалавекі) прысвечаныя савецкаму перыяду гісторыі Беларусі. Болей за 58 % іх — гістарычна-партыйнай тэматыкі. Да таго ж цікава, што ў 70-х гадах 37 % дысертацый разглядалі пытанні 7-8-й пяцігодак, каля 40 % — розныя аспекты 7-8-й пяцігодак развіцця народнай гаспадаркі. З агульнай колькасці гісторыкаў рэспублікі гісторыкі КПСС колькасна пераважалі [36].

Ніхто не збіраецца цкаваць гэтых гісторыкаў нібыта «вядзьмарак». Але дзеля справядлівасці варта адзначыць, што «вядзьмарка» — гэта прывід, фантом у галаве пераследніка. Паляўнічы на «вядзьмарак» мучыў нявінных. А ці ж можна назваць фантомам ці прывідам камуністычную ідэалогію? [37]

Пазбаўленыя неабходнасці канкураваць са сваімі апанентамі па прыкмеце ведаў і кампетэнтнасці, па вастрыні розуму і хуткасці рэагавання, па ўменні наладжваць зваротную сувязь з чытачамі і слухачамі і адчуваць іхныя жаданні, гэтакія гісторыкі былі па-за натуральным адборам. Таму яны, бадай, не канкурэнтаздольныя параўнальна з тымі, хто ўвесь час дасканаліў свае веды.

Відаць, нікому з гэтых гісторыкаў не сорамна за свае пісанні. Пачуцці віны і індывідуальнай адказнасці за тое, што яны рабілі, не выказваюцца публічна. Гэта ў той час, калі існуе рэальная адказнасць кожнага чалавека і калі ніякай адказнасці, апроч персанальнай, у грамадстве не існуе.

Больш за тое, некаторыя з ліку тых, хто ў мінулыя часы вадзіў рэй, спрабуюць рабіць выгляд, што вінаватыя не яны, а іншыя, што яны, не пакаяўшыся, ужо «перабудаваліся».

Мяркую, што варта прыгадаць цікавы пасаж былога дэкана гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прафесара Пятра Шупляка:

«Хацелася б сказаць, што наўрад ці патрэбна цалкам адкідваць педагагічны і навуковы вопыт прафесара Л. С. Абэцэдарскага, легкадумна распаўсюджваць, карыстаючыся палітычнымі абставінамі, абразлівы выраз «абэцэдаршчына». Для таго каб выказаць тую сутнасць, якую падразумяваюць аўтары гэтага выразу, можна было б знайсці і іншыя прозвішчы (цікава, якія? — В. Г.). Між тым Л. С. Абэцэдарскі многа зрабіў для развіцця гістарычнага факультэта. Менавіта, дзякуючы яго намаганням была створана асобная кафедра беларускай гісторыі.

Не варта цяпер, у спрыяльных для нас умовах адназначна негатыўна ацэньваць тых нашых калег, якія самааддана працавалі на гістарычнай ніве, але не маглі, былі не ў стане процістаяць жорсткаму партыйна-дзяржаўнаму дыктату. Большасць з іх, будучы гісторыкамі па прызванню і сумленню, калі і не выступалі адкрыта, супраць гэтага дыктату, то лічылі за лепшае жыць і працаваць паводле прынцыпу так званай эміграцыі. У аўдыторыях яны перадавалі студэнтам сваё разуменне прынцыпу гуманізму і гістарызму, тым самым стваралі ўмовы для размякчэння антыгуманнага па сваёй сутнасці ладу і яго ідэалогіі, заснаванай у значнай ступені на скажэнні і фальсіфікацыі гісторыі. Яны падрыхтавалі новае пакаленне гісторыкаў, якія абапіраюцца на атрыманую сістэматычную гістарычную адукацыю, на ўспрынятае ад многіх выкладчыкаў і навукоўцаў імкненне да гістарычнага пошуку, на сваё сумленне і свядомасць. Сёння гэтае пакаленне ўзяло на сябе цяжкую працу па стварэнню сапраўды нацыянальнай гістарычнай адукацыі і навукі» [38].

Сапраўды, у перамогі сотня бацькоў, толькі параза — сірата [10] Гэтае выказванне Графа Г. Чыяна, міністра замежных справаў Італіі пры Мусаліні (Oxford dictionary of quotations ed. by A. Partingten. - 4 th ed. - Oxford, 1992). Быў растраляны за тое, што прагаласаваў на Вялікай фашысцкай нарадзе за адстаўку «дучэ», дарма што за ягонае памілаванне хадайнічалі цёшча — жонка Мусаліні і жонка — дачка Мусаліні. . Цікава, якое разуменне ды якога гуманізму перадавалі выкладчыкі гісторыі савецкага перыяду, калі распавядалі пра падзеі грамадзянскай вайны, пра Слуцкі збройны чын, пра Беларускую Народную Рэспубліку, пра рэпрэсіі бальшавізму ўвогуле, пра замежную палітыку Савецкага Саюза і шмат пра што яшчэ?

А як лёгка мець заслугі — заснуй для сябе кафедру і ты ўжо апраўданы…

На маю думку, патрэбная верыфікацыя, гэта значыць пацверджанне кампетэнтнымі камісіямі адпаведнасці навуковых ступеняў і званняў гісторыкаў (а таксама іншых навукоўцаў гуманітарных навук) з улікам раскрыцця тэмаў іхных дысертацый ды іншых навуковых працаў і адпаведнасці іх роўню навукі, а не камуністычнай прапаганды [11] Гэта ж прапанаваў нядаўна гісторык і археолаг А. Краўцэвіч [39]. . Камісію добра было б стварыць з тых навукоўцаў, якія не паквапіліся на танны хлеб няпраўды. Гэта іхныя працы не прымалі выдавецтвы ці прымалі з цяжкасцямі, а выдавалі з купюрамі. Яны чыталіся і чытаюцца дасюль, не страціўшы сваёй вартасці пры крутой змене палітычнага курсу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыя і міфы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя і міфы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыя і міфы»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя і міфы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x