Валянцін Акудовіч - Кніга пра Нішто (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Кніга пра Нішто (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: Философия, foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кніга пра Нішто (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кніга пра Нішто (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга даследуе дыскурс Нішто самымі рознымі спосабамі. Шмат месца прысвечана гісторыі гэтай праблемы: ад моманта яе паўставання ў філасофіі старажытных грэкаў да абнулення ўніверсаліі Нішто ў эпоху постмадэрна.
Асноўны кантэкст кнігі – метафізіка адсутнасці; галоўныя героі – Парменід, Лейбніц, Гайдэгер і Сартр; канцавая мэта – абнаяўленне Адсутнага.

Кніга пра Нішто (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кніга пра Нішто (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Валянцін Акудовіч

Кніга пра Нішто

© Акудовіч В., 2012

© І. П. Логвінаў, выдавец, 2012

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Ад аўтара

Калі я ў нечым і падобны да Бога, дык гэта ў тым, што нас абодвух няма.

Тэза выглядае досыць нахабнай, але гэта калі наперад не ведаць, што кніга запачаткаваная маім даўнім эсэ «Мяне няма», а загалоўную яе частку («Праклён Парменіда») канцуе наступная выснова: «У метафізічным дыскурсе Адсутнае ёсць абсалютнай Ісцінай, якая дакладна пазначае месца і сэнс усяго, чаго раней не было, а потым зноў не будзе».

Толькі гэтая кніга не пра мяне і не пра Бога, і нават не пра нашу з Ім адсутнасць. Гэта кніга пра Адсутнае як такое.

Калі, яшчэ на пачатку 90-х, я нечакана для самога сябе напісаў эсэ «Мяне няма», дык адразу зразумеў, што далей мой шлях толькі ў нікуды. Інакш кажучы, усёй сваёй інтэлігібельнай сутвай я адчуў, што ў метафізічным дыскурсе мяне насамрэч вабіць не тое, што ёсць, а тое, чаго няма. Я быў захоплены (у абодвух сэнсах) магутнай тайніцай нішто, адсутнасці, пустаты…

Як такое магчыма? Як магчымае нішто, што хавае адсутнае, скуль вынікае і куды знікае маё ўласнае «няма»?

Маё рушэнне ў нікуды пачалося яшчэ да эпохі постмадэрна (прынамсі, у маім персанальным досведзе). Але каб гэтай эпохі не было, дык яшчэ невядома, чым бы мой шлях заканцаваўся. Толькі яна была…

Эпоха постмадэрна абнуліла ўсе метафізічныя ўніверсаліі, – пачынаючы з Быцця, Бога і канцуючы Нішто, – і ў гэтым нулі (як яно і належыць нулю) няма апынулася ў адным кантынууме з ёсць. Таму мне толькі засталося абраць пазіцыю першага і пакінуць за спіной другое. А затым зрабіць крок і яшчэ крок, але ўсяго толькі каб запэўніцца, што я нарэшце патрапіў у нікуды.

З гэтага ў кніжцы апынулася эсэ «Разбурыць Парыж», хаця фармальна яно не мае ніякага дачынення да праблемы Адсутнага. Эсэ цалкам закааптаванае ў праблему постмадэрна як такую (і трохі ў Беларусь, як рэальнасць постмадэрна). Але я цешуся, што здаўмеўся яго сюды далучыць, бо яно дае ўяўленне пра падставы і механізмы дэканструкцыі ўсіх канцэптуальных ідэалагемаў ды іхніх інстытутаў. А без гэтага абнуленне метафізічных універсаліяў магло выглядаць адно негатывісцкай рыторыкай адэптаў постмадэрна.

Кнігу канцуе «Гутарка на развітанне», хаця яе больш слушна было б змясціць перад нізкай тэкстаў «Праклён Парменіда» – у значэнні адмысловых уводзінаў да яго.

Толькі я «Гутарку…» пакінуў наастачу, бо ў ёй мне бачыцца агульная рэтраспекцыя ўсіх маіх ранейшых парыванняў, скіраваная ў загадкавыя і вусцішныя кантэксты Адсутнага.

Мяне няма У нашую эпоху чалавек упершыню зрабіўся цалкам і поўнасцю - фото 1

Мяне няма

У нашую эпоху чалавек упершыню зрабіўся цалкам і поўнасцю праблематычным для самога сябе; ён ужо не ведае, хто ён, але разам з тым ведае, што ён гэтага не ведае.

Макс Шэлер

Частка першая

Зачын

Дыяген шукаў з ліхтаром чалавека і не знайшоў. Потым шукалі іншыя і таксама не знайшлі.

Дык ці быў дзе і калі чалавек?

Людзей было шмат, усюды і заўсёды было шмат людзей, толькі ці быў хоць адзін чалавек?

Дакладней – ці быў чалавек?

Каб пэўна адказаць на гэтае запытанне, трэба напэўна ведаць: хто ён – чалавек? Але якраз гэтага ніхто не ведае.

Збольшага вядома, што ён – чалавек і што не ён.

Чалавек не камень, не дрэва, не жывёла.

Чалавек не вада, не агонь, не зямля. Чалавек не…

Чалавек адрозніваецца ад усяго астатняга і падобны адно да чалавека.

Да яго трохі падобныя малпа і Бог.

З апошняга можна сёе-тое зразумець, што ёсць малпа і што ёсць Бог, але нічога не зразумець – хто ён, чалавек?

Хто не апазнаецца праз што.

Што – гэта тое, што выяўляецца ў значэннях рэальнасці.

Хто – гэта тое, што, мяркуецца, можа быць, але пра што невядома нічога пэўнага, бо яно не мае рэальных параметраў – усе ягоныя значэнні згорнутыя ў інтэгральнае паймо як адзіную сакральную падставу быцця і гісторыі гэтага хто.

Інтэгральнае паймо намысленага ў трансцэндэнтнай перспектыве хто і вылучанага зместам рэальнасці што да апошняй пары ўтойвалі праблему, падстаўляючы на запытанне хто ён, чалавек? – адказ: што ён, чалавек. Таму праблема хто ён, чалавек, і ці ёсць чалавек як хто і па сёння здымаецца лагічнай падменай панятку хто на панятак што. Хаця на відавоку: што – гэта чалавек, згорнуты ў рэальнасць самога сябе, а хто – гэта чалавек, які пачынаецца звыш сваёй, згорнутай у ім самім, рэальнасці і выяўляецца ўжо толькі ў перспектыве сакральнага значэння.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кніга пра Нішто (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кніга пра Нішто (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Кніга пра Нішто (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Кніга пра Нішто (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x