Валянцін Акудовіч - Кніга пра Нішто (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Кніга пра Нішто (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: Философия, foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кніга пра Нішто (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кніга пра Нішто (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга даследуе дыскурс Нішто самымі рознымі спосабамі. Шмат месца прысвечана гісторыі гэтай праблемы: ад моманта яе паўставання ў філасофіі старажытных грэкаў да абнулення ўніверсаліі Нішто ў эпоху постмадэрна.
Асноўны кантэкст кнігі – метафізіка адсутнасці; галоўныя героі – Парменід, Лейбніц, Гайдэгер і Сартр; канцавая мэта – абнаяўленне Адсутнага.

Кніга пра Нішто (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кніга пра Нішто (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што ёсць чалавек? – вычэрпваецца значэннем тоеснасці чалавека свайму тут-быццю.

Хто ёсць чалавек? – адно пачынаецца за гэтай тоеснасцю і атаясамляецца ўжо не ўласна з тут-быццём чалавека, а з самой наканаванасцю быць.

Пытанне пра хто – гэта, урэшце, пытанне дзеля аднаго адказу: чалавек жыве таму, што з’яўляецца жыць, ці ён з’яўляецца жыць таму, што яму гэта было наканавана.

Кім, чым, адкуль, навошта наканавана – гэта не істотна да той пары, пакуль застаецца не апазнаным: наканавана альбо не?!

Зрэшты, у такім няпэўным стане сітуацыю можна было б пакінуць і надалей, каб у подзе здумлення хто ён, чалавек, не вярэдзіла ўласнатужлівае: хто ён, я?

Калі я, персаніфікуючы праблему хто ён, чалавек, пытаюся ў сябе: хто ён, я, дык у адказ не чую нават рэха. Пытанне душыць само сябе моўчай… З кожным наступным запытаннем моўча робіцца ўсё больш зацятай і з яе глыбіні падымаецца агрэсіўнасць.

Калі пытацца доўга – не стае чым дыхаць.

Я ведаю, каб было чым дыхаць, не трэба лішне пытацца.

Эры татэму і міфу

На пачатку было, што было. І нават слова не вылучала чалавека з татальнай аб’ектнасці ў адмысловы аб’ект, прынамсі, на пачатку. Гэты чалавек быў роўны і родны каменю, дрэву, рыбе, зверу, птушцы… Сваю роднасць ды роўнасць з імі ён падкрэсліваў тым, што выбіраў сярод іх сабе «татэм» як уласную родавую адзнаку. Карацей, ён быў тоесны ўсяму, што было, і з гэтага яго не было як яго. Вольны ад самога сябе, татэмны чалавек жыў, як жыў, як жывуць вольнымі ад саміх сябе камень, дрэва, звер, птушка…

Аднак пры ўсёй аднолькавасці з усім існым, татэмны чалавек меў тое, чаго не было ні ў кога яшчэ – здольнасць вербальна артыкуляваць наяўнае і з гэтага пазначаць і апазнаваць наяўнасць наяўнага як рэальнасць самога сябе. І хаця, фармалізуючы праз словы неба, сонца, вецер, дрэвы ды камяні, блізкі да першароду чалавек не надаваў гэтай сваёй здольнасці асаблівага значэння, але яна патроху вылучыла яго з татальнай аб’ектнасці ў апрычоны аб’ект, адрозны ад усёй астатняй прыроды.

Апазнаўшы і фармалізаваўшы ў слове наяўнае існае, чалавек праз механізм рытуалу (фігуратыўнага ды моўнага) пакрысе ўпарадкаваў архіў словаў, які затым вызнаўся як Міф.

Міф – адмыслова каталагізаваны архіў словаў як буйнамаштабная мапа тагачаснага быцця і разам з тым займеннік тады ўтоенага ад ведання часу.

Спакваля запанаваўшы, Міф патроху перайначыў татэмнага чалавека ў чалавека міфалагічнага, гэта значыць такога, які ўжо перастаў быць уцялесненым непасрэдна ў цела існага, бо паміж ім ды існым паўстаў намыслены вобраз свету як уводзіны ў а-рэальную [1]перспектыву рэальнага бытавання – і тым самым адасобіў чалавека ад усяго астатняга існага.

У міфалагічную эру адлюстраванні існага ў а-рэальнасці набылі пэўную структуру і нават сваю архітэктоніку. Міфалагемы той пары (Сусветнае Дрэва і да таго падобныя) іерархізавалі касмалогію бытнавання, аднак у гэтай іерархіі я-чалавеку пакуль не знайшлося асобнага, тым болей адметнага месца. Сусвет Міфу быў касмічна шырокі, але паколькі ўся яго ўніверсальная разлога апынулася заціснутай у адну нерухомую праекцыю міфалагічнай мапы сусвету, дык там нічога, акрамя статычна зафіксаваных метафараў, не змяшчалася. Да таго ж персаналізаваны чалавек тады і не мог ушчыміцца ў канфігурацыю Міфу, паколькі семіятычных магчымасцяў рытуалу і вербальнай артыкуляцыі, якімі ён валодаў, хапала адно на фіксацыю і рэтрансляцыю найбольш заўважных знакаў быцця (да апошніх я-чалавек сябе пакуль не залічваў). У такой сітуацыі я-чалавеку нічога не заставалася, як адно атаясамляць сябе з універсальным агульным і, наадварот, – тоесніць універсальнае агульнае з самім сабой, пры гэтым ніяк не прэзентуючы самога сябе…

Вымкнуты Міфам з магмы вітальнасці, я-чалавек усяго толькі выконваў у целе Міфу справу ферменту, якім гэтае цела ініцыявала працэсы свайго росту. Але, разам з тым, менавіта з гэтай прыкладной функцыі і пачалася гісторыя чалавека як нечага, што ёсць не толькі як ёсць, а ёсць як павінна быць, бо ўжо было раней, чаму сведчаннем Міф пра гэтае было.

Татэмны чалавек не ведаў іншых праекцыяў часу акрамя су-часнасці, ён увесь адбываўся ў кантынууме ёсць. Міф сфармаваў у прасторы а-рэальнасці было як дадатковую да ёсць форму рэальнасці і тым самым шматкроць павялічыў прастору бытнавання я-чалавека.

Аднак папярэдняе вымагае ўдакладнення: хаця татэмны чалавек меў адно часовае вымярэнне (ёсць), ён заставаўся вылучна чыннікам прасторы, бо ёсць у адсутнасці апазыцыі было і будзе хавалася ўтоеным ад чалавека і не апазнавалася з самога сябе як тое, што маецца ў наяўным часе (мае ўласны час). Міфалагічны чалавек, намацаўшы было, разам крануў утоенае ёсць і гэтым унаявіў для сябе час як новую форму рэальнасці. Але – зноў жа ўдакладнім – час, які міфалагічны чалавек дадаў да татэмнай прасторы, выглядаў яшчэ не як уласна час, а як панятак паўторнасці і, тым самым, множнасці таго, што адбываецца ў прасторы рэальнасці. З гэтага і пэўны прастора-часавы сінкрэтызм міфалагічнага чалавека, які пераадолеецца адно са з’яўленнем Тэксту, што раскладзе змест прысутнасці чалавека ў быцці на дзве разлогі: час і прастору.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кніга пра Нішто (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кніга пра Нішто (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Кніга пра Нішто (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Кніга пра Нішто (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x