Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Галіяфы, Жанр: Современная проза, Философия, Политика, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Архіпелаг Беларусь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Архіпелаг Беларусь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу "Гутаркі з Акудовічам", але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

Архіпелаг Беларусь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Архіпелаг Беларусь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

ВАЛЯНЦІН АКУДОВІЧ

Архіпелаг Беларусь

Кніга дыялогаў

Кніга дыялогаў складзеная з фрагментаў гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар браў удзел пачынаючы з 1994 г. Усе пытанні і адказы задзіночаныя паводле пэўных тэмаў: гісторыя, культура і рэлігія, літаратура, філасофія, прыватнае жыццё. Кожнай тэме папярэднічае міні-эсэ аўтара. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

Пералік выданняў і радыёстанцыяў, дзе друкаваліся і агучваліся «фрагменты» гэтай кнігі:

—  часопісы«Абажур», «Архэ», «Беларуская думка», «Дзеяслоў», «nihil», «Паміж», «Партызан»;

—  газеты«БДГ», «Белгазета», «Беларусь сегодня», «Голас Радзімы», «Згода», «Звязда», «Обозреватель», «Культура» (асобна літаратурна-філасофскі дадатак «ЗНО»), «Кнігарня», «Комсомольская правда», «Народная воля», «Наша Ніва», «Свабода. Беларуская газета», «Свободные новости», «Туризм и отдых», «Экспресс-информ»;

—  сайты«Belintellektuals.com», «Наше мнение», «Третий путь», «Салідарнасць»;

—  радыё«Свабода», «Polskie Raio dla zagranicy», «Еўрапейскае радыё».

1. Беларуская Атлантыда

Прэзідэнт Літоўскай дзяржавы, што разлеглася ад Балтыйскага да Чорнага мора, сёння абмінуў сваю сталую звычку перадусім на працы ўключаць кампутар. Зачыніўшы дзверы кабінета, ён скіраваў да бурштынавай паліцы, дзе пад шклом марнавалася карона Вітаўта Вялікага. Здаецца, пасля свайго абрання, калі ўпершыню зайшоў у прэзідэнцкія апартаменты, ён болей і не звяртаў ўвагі на гэты архаічны сімвал улады. Але ўчора нанач жонка змусіла яго пачытаць бестселер маладога аўтара, пра які пісалі ва ўсіх газетах…

«Дзіўныя фантазіі часам здараюцца ў гэтых літаратараў, — думаў Прэзідэнт, гартаючы старонку за старонкай. — Асабліва ў наш час, калі ніхто не забараняе вярзці што заўгодна».

Аўтар пачаў раман з таго, што калі Вітаўту везлі карону праз Польшчу, дык там яе скралі. Далей — болей. Ён выдумаў, што маскоўцы захапілі і скасавалі Вялікае княства Літоўскае. Гэткага здзеку Прэзідэнт ужо не стрываў. Ён шпурлянуў кнігу на падлогу і раззлавана сказаў жонцы: «Ды што ён вярзе! Каб добра захацеў, дык маскоўцаў яшчэ б Альгерд усіх панішчыў». Але пасля супакоіўся і з посмехам стаў чытаць раман далей, дзе ўсё было зусім інакш, як напраўдзе.

У аўтара Літва сёння была маленькай правінцыйнай краінай, якая дзяліла былую тэрыторыю Вялікай Літоўскай імперыі з яшчэ дзвюма рэспублікамі, што мелі абсалютна недарэчныя назвы: Беларусь і Украіна. Да таго ж там размаўлялі на мове маскавітаў і чамусьці карысталіся кірыліцай.

— Шмат п’юць гэтыя пісьменнікі, — сказаў Прэзідэнт жонцы і болей чытаць не стаў.

Але сёння, калі трымаў карону ў руках, яму падумалася:

«А што было б, калі б карону сапраўды не давезлі да Вітаўта»?

І яму раптам зрабілася вусцішна…

Міні-фэнтэзі аўтара

Вячаслаў Ракіцкі: Кожны нацыянальна заангажаваны беларус збольшага ўяўляе тыя незлічоныя страты, што цягам гісторыі панеслі і наша зямля, і наш народ. Адно пералік гэтых стратаў, калі яго перавесці ў фармат кнігі, пэўна заняў бы важкімі тамамі не адну паліцу. Што праўда, шмат чаго беларусы гублялі і самі, абыякавыя да сваіх каштоўнасцяў, сваёй спадчыны, свайго наробку. Але гэтым разам мне б хацелася пагаварыць не пра матэрыяльныя, а пра нашыя сімвалічныя страты. З чаго пачнём?

— Бадай, з каралеўскай кароны Вітаўта. Гэты сюжэт добра вядомы, і таму паўторым яго адно ў некалькіх словах. Калі карону з усімі належнымі граматамі везлі праз Польшчу, яна там знікла. Пасюль ніхто не ведае імёнаў злодзеяў. Але, як кажуць, факт застаецца фактам: карону скралі…

Вячаслаў Ракіцкі: І з гэтага Вітаўт сышоў на той свет не каралём, а ўсяго толькі князем, а ягоная краіна так ніколі і не зрабілася каралеўствам. А калі б усё склалася так, як марыў і планаваў Вітаўт, дык што б гэта змяніла?

— На тую пару Вітаўт быў ужо добра пажылым чалавекам і да таго ж не меў нашчадкаў. А значыць, пасля ягонай смерці за карону ўсчалася б жорсткая бойка. Не станем гадаць, хто з гіпатэтычных прэтэндэнтаў меў болей шанцаў на перамогу, бо тады мы цалкам абрынемся ў жанр фэнтэзі. Адзначым для нас больш істотнае. Вялікае княства Літоўскае, стаўшы Літоўскім каралеўствам, ужо не акрайчыкам, а ўсім сваім топасам апынулася б у лацінскай цывілізацыі, і працэсы еўраінтэграцыі, кажучы сучаснай мовай, зрабіліся б на нашых землях куды больш інтэнсіўнымі ды сістэмнымі. А значыць, і ўся хада геапалітычных падзеяў у гэтым рэгіёне набыла б іншую логіку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Архіпелаг Беларусь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Архіпелаг Беларусь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь»

Обсуждение, отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x