Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Галіяфы, Жанр: Современная проза, Философия, Политика, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Архіпелаг Беларусь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Архіпелаг Беларусь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу "Гутаркі з Акудовічам", але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

Архіпелаг Беларусь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Архіпелаг Беларусь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вячаслаў Ракіцкі: Якую?

— Варыянтаў тут залішне шмат, каб нават пачынаць пералічваць. Але сярод іх я не выключаў бы і такі, у якім мы сталі б нагадваць Польшчу, гэта значыць, славянскі народ з лацінскай культурай. Інакш кажучы, мы былі б еўрапейцамі не толькі геаграфічна і гістарычна, але і цывілізацыйна.

Вячаслаў Ракіцкі: Што яшчэ, з сімвалічна найбольш істотнага, вам хацелася б згадаць у кантэксце нашай гаворкі?

— Сярод шматлікага іншага я б перадусім вылучыў этнонімы нашых продкаў, а менавіта этнонімы. На першым з іх паўстала Літва, на другім маскоўцы заманіфеставалі Расію. А мы засталіся ўвогуле ні з чым і таму доўгі час былі ўсяго толькі «тутэйшымі», пакуль у XIX стагоддзі нам не прышчапілі бюракратычна-паэтычнае найменне «Беларусь». Мы з ім звыкліся і нам яно нават падаецца прыгожым, але не будзем забывацца, што гэтым паэтычным канцылярытам нас адсеклі ад усёй нашай папярэдняй гісторыі. І цяпер кожны раз, зазіраючы ў мінуўшчыну, мы мусім займацца рознымі маніпуляцыямі, каб звязаць падзеі былога з цяперашняй Беларуссю. Згадаем хаця б «Біблію» Францішка Скарыны, выкладзеную мовай, якую ён сам называў «рускім языком». Паспрабуй патлумач сёння якому не лішне адукаванаму беларусу, а тым болей замежніку, што гэты «рускі язык» меў не шмат агульнага з тагачаснай мовай маскоўцаў, а рускі чалавек той пары ў сучаснай мове называецца беларусам ці ўкраінцам.

Вячаслаў Ракіцкі: Якога з гэтых двух страчаных этнонімаў вам болей шкада?

— Шкада абодвух, бо кожны з іх выказваў сваю этнічную праўду тых нашых продкаў, што ў розныя часы жылі на гэтых землях. Разам з тым, ні адзін з іх паасобку не ахопліваў і час, і прастору нашых продкаў напоўніцу.Скажам, этнонім ліцвіны як бы пакідаў за сваімі абсягамі больш ранейшую гісторыю, перадусім гісторыю Полацкага княства. Як і наадварот: ззяе непаўнатой і этнонім з корнем « рус », асабліва калі гаворка ідзе пра заходнія абшары нашага краю. І таму няцяжка зразумець Вацлава Ластоўскага ды ягоных паслядоўнікаў, якія ўжо амаль стагоддзе намагаюцца замацаваць за Беларуссю назоў «Крыўе», а беларусаў перайменаваць у «крывічоў» («крываў», «крэваў»). Тэарэтычна гэтая ідэя выглядае досыць прывабна, бо на нашых землях крывічы папярэднічалі і ліцвінам, і русінам, і таму этнонім «крывы» як бы здымае спрэчку паміж імі. Да таго ж ён надае беларусам гістарычную вершнасць у рэгіёне, паколькі наўпрост звязвае нашыя этнічныя пачаткі з глыбінямі паганскіх тысячагоддзяў. Але ў рэальнасці, здаецца, адэпты «крыўскай» ідэі не маюць ніякіх шанцаў пабачыць яе сімвалы на штандарах нацыі. Быць нам і надалей беларусамі, нягледзячы на ўсе тыя страты, якімі абцяжарыў нас гэты этнонім.

Вячаслаў Ракіцкі: Беларусы кажуць: «Хоць канём назаві, адно ў аглоблі не запрагай». Гэтая няхітрая прымаўка верагодна паўстала з нейкіх канкрэтных сітуацый, але разам з тым ці не дэманструе яна абыякавасць беларусаў і да таго, кім іх будуць называць: крывічамі, ліцвінамі, русінамі ці кім там яшчэ?

— Калі гэта насамрэч так, дык беларусы тут моцна хібяць. Сімвалічныя каштоўнасці значна даражэйшыя за хоць якія матэрыяльныя. Прыўлашчыўшы этнонім «літва», літоўцы змаглі перапісаць на сябе ўсю неверагодна багатую спадчыну Вялікага княства Літоўскага. І перадусім праз гэтую спадчыну яны сёння не толькі сфармаваныя як нацыя, але і атуленыя ад злыбеды гісторыі Еўрасаюзам. З іншага боку, замацаваўшы за сабой этнонім «Русь», маскоўцы займелі ўсе падставы патрабаваць сабе нашыя землі, як «исконно русские». Дарэчы, назваўшы нас «исконно русскими», яны часткова мелі рацыю. Але праблема ў тым, што самі маскоўцы «исконно русскими» якраз і не былі. Калі да каго гэтае азначэнне і можа быць больш-менш адэкватна дапасаваным, дык гэта да ўкраінцаў… А вяртаючыся да згаданай вамі прымаўкі заўважу, што не ў апошнюю чаргу і праз страту нашымі продкамі ўласнага імя расійцы запрэглі нас у каланіяльныя аглоблі на два стагоддзі.

Вячаслаў Ракіцкі: Атрымліваецца, што маскоўцы, спачатку абабраўшы нас на адзін з нашых крэўных этнонімаў, а затым захапіўшы нашыя землі, вызвалілі нас ад саміх сябе?

— Менавіта так. Праўда, у дэкларацыях яны вызвалялі нас не ад саміх сябе, а ад прыгнёту польскіх ды літоўскіх паноў, якія быццам трымалі тамтэйшых рускіх у няволі. Але пасля гэтага іх вызвалення мы яшчэ і сёння шукаем сябе і ў часе, і ў прасторы. Дарэчы, гэткі ж падыход да гісторыі беларусаў застаўся і пры бальшавіках, якія адно дадалі да яго яшчэ вызваленне беларусаў ад «гнёту расійскага царызму».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Архіпелаг Беларусь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Архіпелаг Беларусь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь»

Обсуждение, отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x