• Пожаловаться

Валянцін Акудовіч: Архіпелаг Беларусь

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч: Архіпелаг Беларусь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2010, ISBN: 978-985-6906-36-0, издательство: Галіяфы, категория: Современная проза / Философия / Политика / Культурология / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Валянцін Акудовіч Архіпелаг Беларусь

Архіпелаг Беларусь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Архіпелаг Беларусь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу "Гутаркі з Акудовічам", але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

Валянцін Акудовіч: другие книги автора


Кто написал Архіпелаг Беларусь? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Архіпелаг Беларусь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Архіпелаг Беларусь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але ці магчыма тут увогуле хоць нейкае пазітыўнае выйсце? У сярэдзіне дзевяностых гісторыкі Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы яго ўжо шукалі. Аднак, калі не памыляюся, без асаблівага поспеху. Не ўпэўнены, што поспех магчымы і сёння. Праўда, асабіста я адно гіпатэтычнае выйсце ведаю, але ў значэнні практычнай рэалізацыі яно пакуль цалкам неверагоднае. А менавіта, пакінуць гісторыю Вялікага княства Літоўскага ўласна гісторыі, як гэта зрабілі італьянцы стасоўна гісторыі старажытнага Рыма, а грэкі — старажытнай Элады. Інакш кажучы, не звязваць сучасныя нацыянальна-дзяржаўныя ўтварэнні Беларусі, Літвы і Украіны з ВКЛ, якое сфармавалася і існавала дзеля нейкіх сваіх задач і сэнсаў. І гэтыя задачы ды сэнсы ніякім чынам не праектаваліся на тую пару, калі на Еўропу абрынецца ідэалогія нацыяналізму, і гэтая ідэалогія стане шукаць сабе апірышча ў доўгіх гістарычных генеалогіях.

Сітуацыя з «агульным гістарычным наратывам» ускладняецца яшчэ некалькімі істотнымі момантамі. Па-першае, Літва пераважна належыць да дыскурсу лацінскай культуры і, шырэй, — лацінскай цывілізацыі. У XV—XVII стагоддзях лацінская культура досыць шырока была прадстаўлена і на землях, пазначаных сёння як уласна «беларускія», але тут яна не дамінавала. Прынамсі, яе апынулася недастаткова, каб сёння мы з літоўцамі маглі чытаць нашу агульную гісторыю, калі можна так сказаць, аднымі і тымі ж вачыма. Нават нашыя альфабэты адсылаюць нас да двух розных вялікіх наратываў, не кажучы ўжо пра ўсё астатняе.

Па-другое, вышэй я казаў пра «халодную вайну» беларускай і літоўскай гісторыяграфій, але адначасна з гэтай «вайной» у нас у самым распале «грамадзянская вайна» розных версій беларускай гісторыяграфій (русафільская, савецкая, радыкальна нацыяналістычная, класічна нацыяналістычная, вялікалітоўская, крэўская, балцкая і г.д.). Дык вось, пакуль адна з іх не пераможа канчаткова, беларусы не змогуць асэнсавана ўдзельнічаць у фармаванні агульнага гістарычнага наратыву для Беларусі і Літвы (і ўжо іншая рэч, ці магчымы ды патрэбны ён увогуле).

Вячаслаў Ракіцкі: Феномен улады зачароўвае загадкавасцю і неабдымнасцю. Фрыдрых Ніцшэ, здаецца, досыць слушна лічыў, што ў аснове ўсяго жывога ляжыць воля да ўлады. Сапраўды, усё, што з’яўляецца быць, — над некім пануе і камусьці падпарадкоўваецца. Толькі мне хацелася б пагаварыць не пра ўладу ўвогуле, у яе філасофскім разуменні, а пра ўладу як тое, што арганізуе сацыяльнае жыццё чалавека. А калі быць яшчэ больш дакладным, дык аб тым, наколькі беларусы схільныя ўспрымаць і выяўляць праз сябе гэтую ўсюдыісную волю да ўлады. Але найперш — ці такім ужо важным было для беларусаў цягам іхняй гісторыі панаванне над кімсьці? Увогуле — ці ёсць прага ўлады адметнай рысай беларусаў?

— Агулам на гэтае пытаньне адказаць немагчыма. У нас, як найменей, тысячагадовая летапісная гісторыя. І ў гэтыя тысячу гадоў былі часы, калі воля да ўлады тут, як кажуць, біла праз край. А здаралася, што стагоддзямі беларус панаваў адно над скацінай у полі і жонкай у хаце.

Вячаслаў Ракіцкі: А ў якія часы воля да ўлады «тут… біла праз край?»

— З таго, што мы ведаем, бадай, найбольшую прагу ўлады нашыя продкі выявілі ў пару Вялікага княства Літоўскага, калі стварылі «імперыю», што разлеглася ад Балтыйскага да Чорнага мора. Дарэчы, у Кастуся Тарасава ёсць выдатная аповесць пра аднаго з першастваральнікаў гэтай «імпэрыі». Называецца яна «Апошняе каханне князя Міндоўга». Але аповесць не столькі пра каханне, колькі пра ўладу як такую. Князь Міндоўг у сваіх думках разпораз вяртаецца да сутнасці ўлады, спрабуючы зразумець яе бязлітасную праўду. Вось толькі невялікі фрагмент з ягоных развагаў: «Чаму немцы прусаў падпарадкавалі? — думаў Міндоўг. — Таму што мелі прусы восем старэйшых князёў, а вялікага між сабой абраць не здолелі. І ніхто з васьмі не наважыўся стаць вялікім. І на Літве так вялося, пакуль ён, Міндоўг, ня вырашыў, што стане вялікім князем. І насуперак усім перашкодам ды ворагам стаў… Ён — першы вялікі князь Літвы. Ён і Полацак здолеў пры-яднаць, і землі дрыгавічаў… Але пра што, пра каго, ён, вялікі князь, змушаны думаць пасярод ночы? Пра якіхсьці Даўмонта, Гартона, Любеня, пра іх дробныя крыўды, зайздрасьць, братнюю нянавісць. Забіць іх — і тады думаць пра іх не трэба. Шкадуеш іх забіваць — яны свайго месца ня ведаюць, злуюцца, востраць мячы, ад іх жа і абараняцца трэба не менш пільна, чым ад крыжакоў».

Вячаслаў Ракіцкі: Дарэчы, мы ў нашых шчырых і чыстых памкненнях гераізаваць гісторыю нацыі вельмі часта ідэалізуем тыя постаці, якія выконвалі загалоўную ролю ў лёсе краіны. Але, як мне падаецца, рэдка задумваемся аб тым, што вялікія постаці, якія былі пакліканыя выконваць волю да ўлады, вельмі часта, а мо і найчасцей, здзяйснялі ваё пакліканне не лішне высакародным чынам. Ці не так?

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Архіпелаг Беларусь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Архіпелаг Беларусь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь»

Обсуждение, отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.