— Шукай, Сокал,—- сказаў ён сабаку.— Шукай яе. Ну!
Сокал, нізка апусціўшы галаву, пабег у кусты. Следам, ломячы іўняк, пабеглі дружыннікі.
След, вузенькі, як шнурочак, яны ўбачылі адразу, калі выскачылі на луг. Ішоў ён праз луг да Дзвіны, па беразе. I тады зразумеў княжыч, куды накіравалася бяглянка. Там, за жальнікам, за бярозавым гаем, ёсць сяльцо. Жыве там нехта з родзічаў Святаславы, пра гэта прагаварылася яна неяк у хвіліну адкрытасці. Збегла! Ад яго ласкі, ад блізкасці, ад падарункаў, якія ён прыносіў штодзень!
Знайсці, засекчы лазінамі да смерці, распяць на варотах!
Дзікае, помслівае пачуццё, як тады, калі ўпершыню адмовіла яму, гнала яго наперад. Ён не адчуваў стомы, адно свістаў у вушах вецер. Далёка ззаду засталіся грыдні і знясілены Сокал.
Ён здалёк убачыў белую яе постаць. Ішла таропка, але не азіраючыся, каб не губляць дарэмна часу. Але раптам, як адчуўшы яго далёкі позірк, а можа, пачуўшы конскі тупат, Святаслава азірнулася.
Кінулася бегчы ўздоўж берага, але тупат насцігаў яе ўсё бліжэй і бліжэй. Далёкае гаўканне сабак пачулася ад гаю, крыкі грыдняў, што імчаліся за княжычам.
Яна спынілася, стала тварам да яго. I ўжо мог разгледзець Рагвалод збялелы твар, бачыў, як хістаецца пад абрывам тонкая постаць у белым.
Ён сцебануў каня, і ў той жа момант, страшна ўскрыкнуўшы, Святаслава зрабіла да абрыву адзін крок, другі — і раптам кіпулася ўніз, у бездань, што сінела ўнізе, пенілася імклівьімі, шалёнымі струменямі цяжкай вады!
Распластанае ў палёце цела з заломленымі ў адчаі рукамі мільганула ў паветры, пасля пачуўся моцны плёскат... Даляцеў да абрыву княжыч, але ўбачыў толькі, як пацягнула вада маладое, моцнае цела. Мільганулі рукі яе, пасля твар... а пасля стала так ціха, што адчуў Рагвалод, як штуршкамі б'ецца яму ў галаву кроў і ціха, але няспынна шуміць рака. I быццам ніколі не было на свеце Святаславы, яе чуйнага сэрца і рук, што сумавалі па рабоце!
...Васількоўна, калі стала жонкай Рагвалода, крадком зняла са сцяны паляўнічы рог, упрыгожаны рукамі суперпіцы, увесь час баязліва гледзячы на дзверы, нібыта баялася, што вось-вось прыйдзе муж, хаця ведала, што няма яго — днямі прападае Рагвалод на паляванні, рэдка заходзіць да яе ў святліцу. З дурной бабскай зацятасцю выняла яна прынесеную грыднем сякеру, і з усяе сілы ўдарыла па рогу...
Мінулі гады, стагоддзі.
Раўнадушная зямля прыняла ў сябе і князя, і Рагвалода, і патомкаў іх. Нікога не засталося з роду Рагвалодава...
Але затое застаўся Дажбог — вечны, ненарушны, як чалавечая памяць.
Стаіць ён у музеі і глядзіць навокал таямнічым, усёпранікальным позіркам. Многае помніць ён, і асабліва тую, якая дала яму жыццё. Маўчыць Дажбог, але гаворыць сама ягоная прысутнасць. Гаворыць пра тых, хто хадзіў раней па зямлі, па якой ходзім мы, пра тых, чыя кроў цяпер пульсуе ў нашых жылах — успамінам і напамінкам...
...На сёмым веку Траянавым кіпуў Усяслаў жэрабя аб дзяўчыне, яму мілай...
Слова аб палку Ігаравым
Шарак, падняты ганчакамі, панёсся па полі, высока ўскідваючы ногі, перамахваючы купіны. Ястраб-цецеравятнік кінуўся на яго зверху, але заяц імкліва перавярнуўся, шкрабануў лапамі, так што птушка, ратуючыся ад вострых кіпцюроў, узвілася, нібы падкінутая магутнай хваляй. Маленькі шэры камячок з новай сілай кінуўся да лесу. Але, калі чэліг зноў павіснуў пад ім, шарак не паспеў перавярнуцца. Імгненне — і пачуўся заечы крык, цягучы і тонкі, як у перапалоханага дзіцяці.
— Усё,— з палёгкай уздыхнуў сакольнік. Ён перавёў пагляд на князя Усяслава: напружанне амаль сутаргава сцяла яго малады твар, высокі лоб быў сабраны ў зморшчыны, вочы, не адрываючыся, глядзелі ўдалечыню. Пасля ён махнуў сакольніку, але той і сам заспяшаўся: чэліг натужна махаў крыламі, а заяц, ужо напалову знясілены, яшчэ тузаўся. Сакольнік з цяжасцю вызваліў яго з вострых кіпцюроў раз'ятранай птушкі, кінуў у лазовую клетку. Ястраб, адарваны ад здабычы, незадаволена кружыўся над імі, але, паваблены Усяславам, неахвотна паляцеў да князевай рукі і сеў на аксамітавую, шытую сухім золатам пальчатку.
Ціхі, лагодны восеньскі дзень плыў над прасторамі. Полаччыны. Няяркае ўжо сонца мякка залаціла выжараную за лета пожню, кроны каржакаватых бяроз, што дзе-нідзе стаялі ў полі. Цёплы вятрыска амаль неадчувальна кранаўся ўспацелых ад дзікай гонкі твараў.
Паляўнічых было няшмат: князь Усяслаў, сакольнік Чарэня з памочнікам ды чатыры грыдні, кожны з якіх меў прывязаны да сядла вялікі берасцяны кораб з дзіркамі, дзе сядзеў сокал альбо ястраб. Паляванне было малое — князь не вельмі любіў пыхлівыя выезды, дзе было шмат людзей, ганчакоў, коней, і ўсё гэта крычала, гаўкала, іржала, так што паляўнічыя птушкі пасля палявання трымцелі і адмаўляліся ад ежы. Аднойчы нават здарылася бяда: адзін з ястрабаў, прывязаны ў спешцы заблізка да лепшага дзікамыта [ 2 2 Дзікамыт — ястраб, што ліняў (мыціўся) па волі.
] зжэр таго, так што раніцай ад птушкі, за якую было аддадзена намытчыку [ 3 3 Памытчык – паляўнічы, заняты ловам паляўнічых птушак.
] столькі кун, што за іх можна было купіць хату ды некалькі кароў, засталіся толькі косці ды пер'е. За гэта сакольніка Чарэню білі лазінамі, але на пасадзе сваёй пакінулі — з усіх сакольнікаў ён найбольш падабаўся кпязю, бо характару быў буйнога і нястрыманага, але з птушкамі працаваў адменна.
Читать дальше