Вольга Іпатава - Перакат

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Перакат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская паэтэса Вольга Іпатава вось ужо трэці раз выступае з кнігай прозы. Героі яе новых апавяданняў часцей за ўсё людзі маладыя, якія не так даўно ўступілі па сцяжыну самастойнага жыцця і стараюцца зрабіць нешта значнае, адметнае, не заблытацца ў складанасцях зманлівага лёсу. Спецыяльны раздзел прысвечаны далёкай мінуўшчыне. 

Перакат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праз два дні ехаў Рагвалод разам з Мядзведзем у лес. Ведаў ён цяпер, што жыла Святаслава ўдваіх з дзедам: маці памерла пры родах, а бацьку яе, паляўнічага, загрызла мядзведзіца. Жыла дзяўчына ў самай глушэчы, асобна ад племені, і даводзілася дзеду яе, Няжыле, дапамагаць унучцы пры рабоце, хаця ён амаль аслепнуў і хадзіў, тыцкаючы перад сабой палачкай. Але каб адшукаць лагчыну, дзе адзінока стаяла хата і пуня, нямала давялося паблукаць па лесе нават хітраму Мядзведзю! Збянтэжаны, ён быў наважаўся вярнуцца, не паднімаючы вачэй на княжыча, але зусім нечакана ўбачылі лагчыну і рачулку побач.

Коні імгненна дамчалі іх да хацінкі, і Рагвалод таропка рвануў пахілыя, счарнелыя дзверы.

Спачатку здалося — у хаце нікога няма. Але паступова вочы прывыклі да цемры, і тады ўбачыў княжыч нізкуіо печ, складзеную з гліны і рачных камянёў, якую палілі па-чорнаму, няўклюдны драўляны тапчан, які закрывалі цяжкія аўчыны. А побач з тапчапам, на пачарнелым дубовым кругляку, сядзела яна, Святаслава, закусіўшы вусны, глядзела на няпрошаных гасцей. На ёй была тая ж кашуля, толькі на галаве цяпер быў замест абручыка вузкі палатняны ручнічок. З-пад пасконіны выглядалі вузкія ступні, па каленях яе, расстаўленых шырока, па-мужчынску, ляжалі раскідзістыя ласіныя рогі. На лаве, перад Святаславай, дымілася варам ендава [ 1 1 Ендава — ёмкасць. ], у якой ляжала пекалькі зрэзаных атожылкаў. Тут жа ляжалі лучковы бураўчык са скураной цецівой, жалезны цыркуль, некалькі каменных разцоў — усё, што патрэбна для рэзчыка. Насупраць печы, пад бажніцай, на стале ляжалі ўжо гатовыя вырабы: грабеньчыкі з разьбянымі спінкамі, прыгожыя касцяныя гузікі, накладкі на калчаны ці шчыты. Стаяў Дажбог, выразаны з белага буку і ўжо задымлены. Рагвалод, сустрэўшы яго сляпы погляд, здрыгануўся — такой грознай і ўпартай сілай павеяла ад шырока расстаўленых вачэй паганскага бога.

Ён уладна махнуў рукой Мядзведзю, што паказаўся на парозе, відаць, спачатку прывязаўшы коней, і той адступіў у сенцы. Чутно было, як ён пайшоў ад хаты, насвістваючы.

— Добры дзень,— парушыў тады маўчанне Рагвалод.

Яна ўстала, нялоўка адкінуўшы ўбок ласіныя рогі, нізка паклапілася яму.

— Тут кланяешся, а ў лесе не захацела? — ціха сказаў ён.

— Ты тут госць. Сядай,— кіўнула яна на стол, над якім на бажніцы стаяў вялікі стары Сварожыч.

— Няма калі. А прыехаў я за табой,— змрочна адказаў княжыч.

— За мной? — яна адступіла, зноў прысела на кругляк. Сінія вочы яе бліснулі, губы сцяліся.

— Узяць хачу ў княжы двор цябе... не пашкадуеш... апрану ў заморскія тканіны...— і ўжо смялей закончыў: — Кахаць буду, і пакрыўдзіць цябе ніхто не пасмее...

Яна маўчала, глядзела яму ў вочы, як быццам шукала нешта. Нарэшце адказала ціха, як бы раздумваючы:

— Як жонку — не возьмеш, не пасмееш. Як рабыню — не жадаю!

Не помнячы сябе, схапіўся быў княжыч за меч, але апамятаўся, крутануўся на месцы — і кінуўся да дзвярэй.

...Наступнай раніцай, ледзь сышла з неба зара-зараніца і крануў вогненны Ярыла вяршаліны магутных соснаў, у бор, дзе стаяла хацінка, наляцелі коннікі.

Цяжкія ўдары сарвалі дзверы з вяртлугаў. Мядзведзь першым кінуўся ў хату. Стары Няжыла, выставіўшы наперад рукі, хрыпла пытаўся:

— А што вам тут трэба, добрыя людзі?

Але магутны штуршок дружынніка адкінуў яго да печы. Падаючы, стары ўдарыўся сівой галавой аб вугал печы. Пасыпаліся з бажніцы драўляныя і касцяныя фігуры паганскіх багоў. Некалькі дружыннікаў рынуліся да кругляка, на якім нерухома сядзела Святаслава, якая звязала ў вузел усё самае каштоўнае, што было ў яе, каб ісці разам з дзедам яшчэ далей у гушчар — ратавацца. Не паспела: перад світаннем хадзіла ў месца запаветнае, заклінанні чытала Зары-зараніцы: «Закрый ты мяне, дзявіца, Зара-зараніца, ад сілы варожай, ад стралы паганай, ад косці, ад жалеза, ад сталі і медзі». А пасля ў ранішняй расе купалася, каб зняла раса ранішняя, некранутая, чары, што прываражылі на бяду княжыча... Не, не дапамагло, як не дапамог вялікі Сварожыч, што валяецца ў куце, расшчэплены мячом булатным...

Калі выцягвалі яе дружыннікі з хаты, убачыла, як з-пад сівой скроні дзеда Няжылы цячэ на падлогу крывавы струменьчык — убачыла, і святло згасла ў яе вачах. Нічога ўжо не чула Святаслава — ні таго, як кінулі яе ўпоперак каня, захутаную ў посцілку, ні таго, як застукалі капыты аб вузлаватыя карані старых меднастволых ялін...

I зноў ціха стала ў лссе, як быццам нічога і не было. Толькі маленькая вавёрка, якую прыручыла Святаслава, спалохана глядзела бліскучымі вочкамі на шырокае жарало хаты, дзе раней былі дзверы, на ўтаптаныя ў зямлю разьбяныя ўпрыгожанні, на Дажбога, які цьмяна і ўпарта глядзеў знізу на сцены і печ...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Перакат»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x