Вольга Іпатава - Перакат

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Перакат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская паэтэса Вольга Іпатава вось ужо трэці раз выступае з кнігай прозы. Героі яе новых апавяданняў часцей за ўсё людзі маладыя, якія не так даўно ўступілі па сцяжыну самастойнага жыцця і стараюцца зрабіць нешта значнае, адметнае, не заблытацца ў складанасцях зманлівага лёсу. Спецыяльны раздзел прысвечаны далёкай мінуўшчыне. 

Перакат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але Віктар смяяўся з яе праектаў: цяпліцамі тут пакуль і не пахла, усё завозілі на верталётах, і не сокі прывозілі сюды, а самую садавіну, таму што шкло магло лопнуць ад холаду. Калі ж і прывозяць сокі, то амаль што ўсе — замежныя, яны, праўда, у кансерваваным выглядзе, але паспрабуй пакармі тых пчолак замежнымі сокамі — бадай, падохнуць, дый зарплаты не хопіць.

Кацярына не крыўдавала на Віктара. Яна і сама разумела, што пакуль пра пчальнік марыць не прыходзіцца: дрэўцы навокал чэзлыя, кволенькія, летам яны ледзь паспяваюць выкінуць лісточкі і болей гнуцца да зямлі, быццам і само паветра тут цісне на іх галінкі. А кветкі адцвітаюць так хутка, што і сам не паспяваеш на іх нагледзецца, дзе тут пчолам! I ўсё ж, відаць, жыла ў яе крыві ўпартасць, што дасталася ў спадчыну ад дзеда бацьку, а пасля і ёй. Ці не тая сіла рухала і дзедам, які ў звычайнай вёсачцы наладзіў такую аранжарэю, што там можна было б адкрываць філіял батанічнага саду. А бацька, які, нягледзячы на наступленне хіміі, падняў у саўгасе зусім было забытае пчалярства?

Яна ўсміхалася зараз, хутаючы нос у цёплую аўчыну. Вось і кажухі зрабіў бацька самастойна, хаця спачатку не ведаў, як узяцца за гэтую справу. Але, дзівуючыся таму, што маладыя цяпер пачалі вар'яцець на гэтых даўблёнках (так называў ён кажушкі), якія ў гады ягонай маладосці апраналі толькі вартаўнікі ды тыя, хто ехаў у дарогу, ён пашыў-такі два, а пасля яшчэ некалькі, але грошай не браў. Бурчаў, што так нядоўга і кулаком зрабіцца, грошай жа і так, дзякуй богу, хапае. Рабіў толькі для знаёмых і то хваліў моладзь, якая пачала-такі пазбягаць сінтэтыкі, ад якой па целе бегаюць іскры і пачынаецца задуха, то смяяўся з тых юнцоў, што гатовы былі і мяхі з-пад бульбы на сябе ўсцягпуць, абы модна было.

— Што, замярзаеш? — нахіліўся над ёю Віктар.

— Не,— яна ўдзячна ўсміхнулася.

— Хутка прыедзем.— Ён бліснуў карымі вачамі, і вусікі над дзіцячай яшчэ прыпухлай губой смешна прыўзняліся.

Калі ён пачаў адпускаць вусікі, жартаў было многа. Хлопцы называлі яго віконтам дэ Бражэлонам — нехта прывёз з «кантынента», як называлі тут далёкую Цюмень, некалькі томікаў Дзюма, і яны, прачытаныя, сіратліва валяліся на газазборачнай станцыі, наводзячы спакусу на прыезджых. А ён і сапраўды быў падобны на юнака, якога намалявала фантазія мастака, што афармляў кнігу,— высокі, хударлявы, з насмешлівымі карымі вачамі на бледным твары і арліным носам. Выгляд у яго быў крыху задзірісты і ваяўнічы. Спакойная, упэўненая Кацярына побач з ім здавалася крышку соннай. Было нешта непарушна трывалае, надзейнае ў яе рухах — як здымала з Віктаравага касцюма парушынкі, як падавала яму талерку, усміхаючыся куткамі вуснаў — прыгожых, пунсовых. Яна хадзіла заўсёды ў світэры і спадніцы, і толькі дзяўчаты ведалі, што ў яе надзіва прапарцыянальная, амаль класічная фігура.

— Ты б сукеначку, сукеначку, ды такую, каб усё было бачна — і талія, і астатняе! — не раз вучыла яе Зіна Лаўрыновіч, першая модніца ў пасёлку.

— А навошта? — пыталася Кацярына, і Зіна кожны раз нібы слупянела.

— Як гэта навошта? Як гэта навошта? Дый хай паглядзяць, якая ты! А то ўкляпалася ў свайго Віктара — ён што, свет табе ў акне? Колькі хлопцаў у пасёлку, самы час выбіраць!

— Адвяжыся! — махала рукой Кацярына і ішла ў другі канец вагончыка — мыць посуд, прыбіраць або, калі не было іншай работы, садзілася пад лямпай з вышаўкай, што таксама даводзіла Зіну да роспачы:

— Танцы сёння ў клубе, цяцера ты гэткая! Танцы!

— Ну і што? — спакойна дзівілася Кацярына, асцярожна прадзяваючы нітку ў тоненькае вушка іголкі.

— А хто прасавацца будзе? А прычоска?! Кацярына толькі махала рукой, назіраючы, як мітусіцца Зіна, абстаўляючыся крэмамі, шчыпцамі для завіўкі, лакамі і пілачкамі. Калі наступаў час, яна паднімалася, нацягвала на сябе святочную сукенку і, закалоўшы доўгія бялявыя валасы шпількамі, ішла ў клуб — так называліся два вагончыкі, паміж якімі была высечана сценка, каб там магло памясціцца, у цеснаце і даўцы, з дзесятак пар. Але часцей Кацярына нікуды не ішла. Яна сядзела, чакаючы, пакуль зарыпіць снег пад нагамі, затупаюць знаёмыя крокі і Віктар уварвецца ў вагончык, белы і пахкі, з фотакарткамі актрыс і акцёраў, штучнымі кветкамі і Кацярынінымі вышыўкамі.

Нядаўна яны з Віктарам падалі заяву ў мясцовы загс. Іх маглі распісаць у той жа дзень, але загадчыца загса, выконваючы нядаўна атрыманую інструкцыю аб тэрмінах, якія дадуць магчымасць маладым яшчэ раз узважыць сваё рашэнне, заявіла ім:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Перакат»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.