Вольга Іпатава - Перакат

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Перакат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская паэтэса Вольга Іпатава вось ужо трэці раз выступае з кнігай прозы. Героі яе новых апавяданняў часцей за ўсё людзі маладыя, якія не так даўно ўступілі па сцяжыну самастойнага жыцця і стараюцца зрабіць нешта значнае, адметнае, не заблытацца ў складанасцях зманлівага лёсу. Спецыяльны раздзел прысвечаны далёкай мінуўшчыне. 

Перакат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Цесна тут у вас,— кажа зноў бацька. Бачу, ён усё роўна як на злосць гаварыць пачынае.— Кніжак напіхана, як у бібліятэцы...

— Ага,— прастадушна пацвердзіла Алена Стэфанаўна.— Праўда, як у бібліятэцы.

— Ды хоць бы прыгожыя былі, а то нейкія патрапаныя,— працягвае бацька.— У майго прыяцеля вунь як паглядзіш — адна да адной, што ў колер, што ў вышыню. Спецыяльна падбірае.

— Тата,— умяшаўся я.— У яго ж лёгкая літаратура, а тут — сур'ёзныя даследаванні. Тут нават дарэвалюцыйныя кніжкі ёсць. Алене Стэфанаўне ад дзеда дасталіся. Ён у радстве нейкім быў з Каліноўскімі.

Глянуў на мяне бацька так, нібыта шылам наскрозь пранізаў.

— Гэта добра, што ты тут вучышся. Можа, і ў інстытут паступіш,— падкалупнуў.— Я, праўда, інстытутаў не канчаў, але жыву — дай бог усякаму!

Ён адным махам садраў фальговы корак з бутэлькі, разліў у чаркі жанчынам, а сабе папрасіў шклянку.

П'е ён шклянку, а я гляджу на Ірчыну маці і думаю, што мужная яна жанчына: хударлявая, крыху жаўтаваты твар, сама ў чорнай сукенцы з нейкім карункавым каўнерыкам сядзіць насупраць майго продка і, не міргпуўшы вокам, глядзіць, як ён тую шклянку вялізнымі глыткамі выпаражняе! А той пачынае выдурняцца, спецыяльна з сябе разыгрывае, як ён гаворыць, «простага чалавека»: рот даланёй падцёр, крэкнуў.

— Ну то што, свацця,— пачынае,— як будзем дзяцей жаніць?

— Як? — перапытвае Ірчына маці.— Звычайна. Хай сабе жэняцца. Толькі дзе жыць ім — не ведаю. Тут, як бачыце, не павярнуцца. Ім жа блага.

— Дзе жыць — гэта пасля. Перш-наперш — як быць з вяселлем?

— А што вы маеце на ўвазе?

Алена Стэфанаўна пачала нервавацца: бачу, чырвань праступіла на шчоках.

Мая мама сядзіць — ні гу-гу. Ды і што яна скажа?

— Грошыкі маю на ўвазе,— гне далей бацька.— Вяселле грошай перш-наперш патрабуе.

— У мяне ёсць,— прамармытала Алена Стэфанаўна,— трыста рублёў на кніжцы.

— Трыста рублё-ёў? — працягнуў бацька. — Не, даражэнькая. Сёння гэтым не абыдзешся. Калі палічыць гасцей — і вашых і нашых,— то набіраецца за сотню. Па дзесятцы на кожнага — і то тысяча. А тут дзесяткай не абыдзешся. Вяселле!

— Навошта ім такое вяселле? Хай лепей паедуць куды-небудзь удваіх. На Каўказ, па лермантаўскіх мясцінах...

— Лермантаў пачакае! Мне перад сваімі нялоўка, калі будзем вяселле сынава рабіць як жабракі. Але і сам не хачу на сабе ўсё несці. Адразу дамовімся: расходы папалам!

Бачу, ад гэтых ягоных слоў Ірка пачала ёрзаць на крэсле і шчокі ў яе таксама расчырванеліся, а вочы зрабіліся калючымі, як быццам у кожнай зрэнцы вытыркнулася іголачка.

— Бацька,— кажу,— не трэба пра гэтыя тысячы. Паклічам сяброў, самых блізкіх родзічаў — і досыць.

— А ты маўчы! — абсек ён мяне.— Нашто тады ўсё жыццё стараюся? Хай хоць цяпер паглядзяць, хто такі Іван Скобіч!

— Іван Вікенцьевіч,— ціхутка кажа Ірчына маці.— Нашто нам гэтыя разлікі? Давайце не будзем жыццё ім з самага пачатку труціць...

Пачуў я гэты ціхенькі голас, глянуў у Ірчын бок — і мяне ўсяго закалаціла: ах, як нядобра ўсё атрымліваецца! Але прывык бацьку слухацца, і як хачу што сказаць — язык ажно аднімаецца.

— Гэта чым жа труціць? — закіпеў і бацька.— Калі я хачу, каб усё па-людску было, то гэта — труціць? Я ім дабра жадаю! Хачу, каб і яны капейчыну якую атрымалі ад гасцей. Сам буду лічыць. У канвертах! Хай хто толькі паскупіцца! I ты, свацця, не скупіся — пазыч, калі няма.

— Не магу я пазычаць,— гэтак жа ціха гаворыць Алена Стэфанаўна.

— Чаму?

— Таму што калі што якое са мной здарыцца, то ёй,— яна кіўнула на Ірку,— пазыку аддаваць. Не хачу ёй на шыю такі хамут ускладаць.

— На маю шыю яго жадаеце ўскласці?! Падхапілася тут Ірка і нечакана для ўсіх бацьку майму на дзверы паказвае:

— Вон адсюль!!!

Аслупянелі ўсе. Цішыня... Бацька мой, вушам не верачы, устае, устае... і за ім усе ўстаді.

— Гэта ты мне кажаш? — пытаецца ён.

— Вам, вам кажу! — крычыць Ірка. Пабялела яна, як палатно, вочы блішчаць.— Ідзіце вон адсюль! З вашымі грошамі, з вашым вяселлем!

— Пайшлі, Сымон,— кінуў мне бацька і да дзвярэй пайшоў.— Вы яшчэ прасіць будзеце, і яна пабегае. Такімі хлопцамі не кідаюцца...

I тут я адчуў — усё, канец! Пайду адсюль за ім — не бачыць мне Іркі ніколі. Не будзе яна бегаць, не, а я ж пасля ўсё жыццё без яе, як воўк, выць буду...

— Не, бацька,— кажу (а язык мой, як жорны, варочаецца, калі мукі і зерня там занадта).— Я з імі застаюся.

Імгненне мы з ім у вочы адзін аднаму глядзелі. Ніколі не забуду той хвіліны, паміраць буду, не забуду, дальбог! Пасля ён выйшаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Перакат»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x