Леанід Дранько-Майсюк - Тут

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дранько-Майсюк - Тут» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тут: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тут»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта трэці зборнік Леаніда Дранько-Майсюка. Аўтар мяркуе, што паэзія пачынаецца з адчаю, відавочнага ці схаванага, калі паэт пераконваецца у дасканаласці сусвету, адчуваючы ўласную недасканаласць. Гэтага адчування, дарэчы, дастаткова, каб паэт не памёр як паэт. У зборнік, акрамя вершаў, уключаны дзве маленькія паэмы — фальклорна-жартоўная «Курасоўшчына» і сумна-іранічная «Адам Нядзелька», а таксама эсэ-падарожжы ў Бельгію, Польшчу, Чэхаславакію, Заходні Берлін.

Тут — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тут», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Бельгіі можна набыць зброю для асабістага карыстання. Трэба толькі даведка псіхіятра і паліцэйскі дазвол на права мець зброю дома. Ёсць і яшчэ адна ўмова — неабходна прайсці стажыроўку ў ціры пад наглядам інструктара, каб засвоіць усе неабходныя правілы бяспекі.

Як бачна, «конкурс» не такі ўжо складаны, а зброевых крамак у краіне дастаткова.

Лепшая частка чалавецтва ва ўсе часы супрацьстаўляла зброі «чувства добрые». I трэба меркаваць, што яны, нашыя пачуцці, маюць даволі эфектыўную абарончасць, бо мы ж яшчэ існуём і маем магчымасць разважаць пра атамную небяспеку. Нават апынуўшыся пад чарнобыльскім ценем, захоўваем адносны спакой.

Людзі дажывуць да той пары, калі будзе створаны музей атамнай зброі. Узорам можа паслужыць льежскі музей звычайнай зброі, заснаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя П'ерам Жазэфам Леміле. Цікавая спадчына масье Леміле грунтуецца на строгай храналагічнасці. Тут прадстаўлена ўсё — ад старавечных мячоў да аўтаматычных пісталетаў.

Ёсць у музеі пакой. дзе экспануецца экзатычная зброя. З першага погляду можна памыліцца і падумаць, што гэта выстаўлены аперэтачны рэквізіт. Ствалы, прыклады, нават рамяні стрэльбаў пафарбаваны ў самыя розныя і яркія колеры. Тут убачыце спалучэнне ружова-блакітных і жоўта-чырвоных адценняў, самыя неверагодныя абстрактныя палосы і штрыхі. Сапраўды, звычайная тэатральная дэкарацый-насць. Ды не акцёры, а салдаты караля Леаполь-да II карысталіся «каляровай» зброяй. Стрэльбы не мелі трапнага бою, але сваёй парушанай цэнтроўкай рабілі страшэнны трэскат. Няцямныя жыхары Конга, здалёк убачыўшы «стракаты гром» у руках белых людзей, разбягаліся хто куды. Так бельгійцы паступова ператваралі сваю бацькаўшчыну ў каланіяльную краіну. Стэнд, на якім маецца расфарбаваная зброя, так і называецца — стэнд каланіяльнай зброі.

У музеі выстаўлены таксама алькоўны ложак у стылі ампір з прыкметнымі выявамі егіпецкага арнаменту. Кажуць, што гэта ложак Напалеона. Бапапарт любіў Льеж і падарыў гораду свой партрэт, выкананы Жанам Энграм. Пазней Напалеон заснаваў тут завод па вырабе гармат. Пасля перамогі аб'яднаных армій пад Ватэрлоо з напалеонаўскіх гарматаў быў адліты шматтонны леў. У пагрозлівай паставе льва, галавой павернутага ў бок Францыі, увасоблены палітычны і ваенны крах імператара французаў...

У Ватэрлоо Вы ўбачылі мноства партрэтаў Напалеона, выстаўленых на продаж — развешаных па сценах, намаляваных на талерках і вазах.

Статкі драўляных, медных і фарфоравых напалеончыкаў пасвіліся на шкляных паліцах вітрын. У кіёсках прадавалася літаратура пра інтымнае жыццё славутага карсіканца. Усё гэта выглядала неяк надзвычай квяціста, амаль карнавальна.

Бельгійцы любяць карнавалы. У таго, хто на карнавале сумуе, кідаюць апельсіны. Пасля такога «пакарання» хіба не ўсміхнешся?

Бельгійцы любяць святочную мітусню і стракатасць. Яны прызвычаіліся да таго, што краіна заселена самымі рознымі дзяржаўнымі і недзяржаўнымі сцягамі. Бельгія патанае ў плыні сцягоў, і з космасу, мусіць, здаецца вечным Ватэрлоо. Ці трэба пералічваць замежныя штандары каля будынкаў НАТО і Агульнага рынку? Няма таксама патрэбы зноў згадваць сцягі на дахах тэлефонных будак. Але вось Вы трапілі ў Турнэ і спыніліся каля ратушы. Над уваходам — святочны кветнік з рознакаляровага шоўку. Бела-чырвоным колерам вылучаецца сцяг Турнэ. Сцяг правінцыі на сваім жоўтым полі мае чатыры львы. Пасярэдзіне месціцца нацыянальны чорна-жоўта-чырвоны сцяг Бельгіі. Ён час ад часу закрываецца жоўтым сцягам Валоніі з чырвоным пеўнем. I на завяршэнне гэтага размаітага кветніка пададзены сіне-бела-чырвоныя вертыкальныя палосы французскага сцяга. Прысутнасць апошняга палотнішча сведчыць аб тым, што ў ратушы адбываецца прыём дэлегацыі з Францыі.

Масье Фіпар, Вант гід па Турнэ, быў пастолькі ласкавы, што ахвотна згадзіўся паказаць франка-бельгійскую граніцу. Нават прапанаваў трохі прайсціся па Фрапцыі, і Вы з задавальненнем скарысталі ягоную прапанову.

Нейкія жартаўнікі павалілі пагранічпы знак, не слуп, а менавіта знак, звычайны, дарожны, з тлумачэннем таго, што па розныя бакі знаходзяцца розныя дзяржавы. Вы паднялі зняважаны знак і аднеслі на некалькі крокаў у глыб французскай тэрыторыі. Няхай маленькая Бельгія пабольшае. За гэта масье Фіпар, як санраўдны патрыёт, шчыра Вам падзякаваў.

Дзяржаўная світка Бельгіі скроена з двух лапікаў. Аднаго шыкоўнага, ахвяраванага Ватыканам, а другога зрэбнага, паганскага, з кашулі Ціля Уленшпігеля. Невядомыя дойліды, што ўзводзілі ў Турнэ сабор Боскай маткі, яшчэ ў 1140 годзе цудоўна адчулі гэтую дваістасць. Таму з пэўнай мастакоўскай свядомасцю яны аздобілі ўпутраныя калоны сабора дахрысціянскім арнаментам, што, вядома, супярэчыць каталіцкім дагматам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тут»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тут» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Левановіч - Палыновы вецер
Леанід Левановіч
Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Над пляцам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Тут»

Обсуждение, отзывы о книге «Тут» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x