Леанід Спаткай - Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Спаткай - Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Издательство: Литагент Ридеро, Жанр: История, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе аналізуецца працэсс станаўлення беларускай сімволікі. Адрасавана шырокаму колу чытачоў, у першую чаргу тым, хто цікавіцца геральдыкай, вексілалогіяй і гісторыяй Беларусі.

Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі

Леанід Уладзіміравіч Спаткай

© Леанід Уладзіміравіч Спаткай, 2017

ISBN 978-5-4483-1875-7

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Прадмова

Сцяг і герб з’яўляюцца важнымі сімваламі дзяржаўнага суверэнітэту і як толькі краіна дабіваецца незалежнасці, яна ўрачыста заяўляе пра свае сімвалы: герб і сцяг.

Сцягі лунаюць над дзяржаўнымі ўстановам і падчас афіцыйных мерапрыемстваў, а таксама на флагштоках караблёў. У большасці сваёй сцягі – гэта прамавугольныя палотнішчы, аднакаляровыя або састаўленыя з рознакаляровых палос, на некаторых з іх маюцца геральдычныя выявы або надпісы.

Правобразамі сцягоў былі ваенныя знакі ў выглядзе шастоў з рознымі фігурамі на вяршынях, часта ўпрыгожаныя каляровымі стужкамі. Такія знакі выкарыстоўваліся са старажытных часоў, напрыклад, вядомы іх выявы на рэльефах Старажытнага Егіпта і Асірыі. У Старажытным Рыме да шастоў сталі мацаваць каляровыя палотнішчы. Рымляне называлі такія знакі словам «вексілумм». Менавіта гэта слова і стала асновай для назвы дапаможнай гістарычнай дысцыпліны – вексілалогіі, якая вывучае флагі і сцягі (Уласна сцягі падраздзяляюцца на дзве вялікія групы, якія ў рускай мове маюць назвы «флаги» і «знамена». У беларускай мове ўсе яны называюцца «сцягі», што не зусім тоеснае, таму, каб пазбегнуць блытаніны, слова «сцяг» далей будзе ўжывацца як тоеснае рускаму «знамя»).

У старажытнасці больш распаўсюджанымі былі сцягі. Іх мелі вайсковыя падраздзяленні, рамесніцкія цэхі, гандлёвыя кампаніі, каралі і імператары, бо правілы класічнай геральдыкі дазвалялі любому ўладальніку герба мець і сцяг (гербавы штандар) аналагічнага малюнка.

Флагі ж раней выкарыстоўваліся ў асноўным на флоце, бо маракам было важна здалёк вызначыць прыналежнасць сустрэчнага карабля. Затым паступова флагі «перакачавалі» на сушу.

Найбольш важнымі і шануемымі з’яўляюцца дзяржаўныя і нацыянальныя флагі. Нацыянальны флаг – гэта сімвал нацыі, які ў монанацыянальных краінах, як правіла, выкарыстоўваецца ў якасці дзяржаўнага. Ува ўсіх краінах да сваіх нацыянальных і дзяржаўных флагаў адносяцца з вялікай павагай і пашанай, а за іх абразу можна атрымаць буйны штраф або іншае суровае пакаранне. У некаторых краінах у знак вялікай пашаны да флага просты чалавек можа вывешваць ля свайго дома толькі маленькі сцяжок або вымпел нацыянальных колераў і то толькі па вялікіх святах, напрыклад, у Дзень незалежнасці.

Многія флагі ўяўляюць сабой спалучэнне палос розных колераў, размешчаных вертыкальна або гарызантальна. Таму палосы на флагу прынята пералічваць зверху ўніз або ад дрэўка да вольнага боку. Напрыклад, флаг Францыі правільна называць «блакітна-бела-чырвоны».

Пры вертыкальным вывешванні палотнішча, якое складаецца з гарызантальных палос, яго верхняя паласа павінна размяшчацца злева ад гледача, а ніжняя – справа.

Правобразы гербаў – розныя сімвалічныя выявы, што змяшчаліся на вайсковым рыштунку, сцягах і асабістых рэчах, выкарыстоўваліся яшчэ ў старажытнасці. У творах Гамера, Вергілія, Плінія і іншых антычных аўтараў сустракаюцца запісы аб выкарыстанні такіх знакаў. Прычым, уласныя эмблемы мелі як рэальныя, так і легендарныя асобы. Напрыклад, уласнай эмблемай Аляксандра Македонскага быў марскі канёк (гіпакамп), які ўпрыгожваў яго шлем, шлем Ахілеса упрыгожваў арол, шлем цара Нумідзіі Масінісы – сабака, шлем рымскага імператара Каракалы – арол.

Шчыты таксама ўпрыгожваліся рознымі эмблемамі, напрыклад, выявай адсечанай галавы Гаргоны Медузы. Але многія гэтыя знакі выкарыстоўваліся як упрыгожанне, таму часта змяняліся ўладальнікамі, не перадаваліся ў спадчыну і іх ужыванне не рэгламентаваліся ніякімі правіламі.

Большасць старажытных цывілізацый мелі ў сваёй культуры некаторыя элементы геральдыкі, напрыклад, сістэму пячатак. У Асірыі, Вавілоне і Старажытным Егіпце пячаткі выкарыстоўваліся, як затым і ў сярэдневяковай Еўропе, для пасведчання дакументаў. Таму некаторыя эмблемы дзяржаўных утварэнняў антычнасці выкарыстоўваліся на працягу стагоддзяў: на манетах, медалях, пячатках. Многія гэтыя рэчы захаваліся да нашага часу, дзякуючы чаму вядома, што эмблемай Афін была сава, Карынфа – Пегас, Самоса – паўлін, вострава Родас – ружа. З III тыс. да Р.Х. існаваў «герб» шумерскай дзяржавы – арол з галавой ільва. Эмблемай Егіпецкага царства была змяя, Арменіі – каранаваны леў, Персіі – арол. Затым арол стаў гербам Рыма, а гербам Візантыйскай імперыі, якая хацела аб’яднаць пад сваёй уладай абедзве часткі былой Рымскай імперыі, стаў двухгаловы арол, які затым «пераляцеў» на гербы Албаніі, Расіі, Сербіі і некаторых іншых краін.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Отзывы о книге «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x