Леанід Спаткай - Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Спаткай - Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Издательство: Литагент Ридеро, Жанр: История, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе аналізуецца працэсс станаўлення беларускай сімволікі. Адрасавана шырокаму колу чытачоў, у першую чаргу тым, хто цікавіцца геральдыкай, вексілалогіяй і гісторыяй Беларусі.

Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адной з найстаражытнейшых вядомых пячатай з такой выявай з’яўляецца пячатка князя люцічаў Багуслава, датуемая 1170 г.

А самая старажытная з падобных са старажытнага Егіпту На тыповасць выявы - фото 19

А самая старажытная з падобных – са старажытнага Егіпту.

На тыповасць выявы вершніка ў заходнееўрапейскай сфрагістыцы нумізматыцы i - фото 20

На тыповасць выявы вершніка ў заходнееўрапейскай сфрагістыцы, нумізматыцы i геральдыцы, асаблiва з XIV ст., звяртаюць увагу шматлікія даследчыкі геральдыкі. Напрыклад, М. П. Сотнікаў лічыць, што гэта конная выява святога Георгія, які ў Візантыі лічыўся патронам імператара i яго войска. А геральдыст XIХ ст. Б. Кёне лічыў, што такі тып выяваў існуе каля 2000 гадоў, – упершыню выява вершніка сустракаецца на дынарыях рымскага сямейства Фантэя, затым на iмператарскiх манетах – i азначае, што імператар паражае варожага воіна. З увядзеннем хрысціянства замест воіна з’явілася выява дракона i кампазіцыя стала сімвалізаваць перамогу хрысціян над паганцамі.

У наш час падобныя выявы маюць гербы некаторых гарадоў і краін. Напрыклад, выява Святога Георгія – Дзяржаўны герб Грузii.

А на старажытным гербе Вялікага княства Маскоўскага цяпер герб Масквы у - фото 21

А на старажытным гербе Вялікага княства Маскоўскага (цяпер – герб Масквы) у чырвоным полі конны воін у белай (срэбнай) брані забівае дзідай цмока. Як лічаць некаторыя гісторыкі, гэты герб адлюстраваў жаданне, а потым i падзею, якая здзейснілася, – збаўленне рускіх княстваў ад татара-мангольскага ярма.

Не менш старажытны i не менш вядомы i другі герб з выявай святога ГеоргіяЮрыя - фото 22

Не менш старажытны i не менш вядомы i другі герб з выявай святога Георгія-Юрыя: у чырвоным полі конны воін у срэбнай брані з занесеным для ўдару мячом у правай руцэ. Гэта старажытны герб крывіцкай, а потым i полацкай зямлі i полацкіх князёў Iзяславiчаў.

Менавіта ў сярэдневякоўі, з умацаваннем Полацкага княства i пашырэннем яго межаў, пашыралася тэрыторыя выкарыстання полацкага герба. У любой краіне таго часу герб яе ўладара станавіўся гербам краіны; так i герб полацкіх Iзяславiчаў, дзе б ні княжыў князь з гэтага роду, заўсёды змяшчаўся на пячатцы i на вайсковай харугве княства, з’яўляючыся яго дзяржаўным сімвалам.

Вершнікі на пячатках полацкіх і навагародскіх князёў Такім чынам прыкладна ў - фото 23

Вершнікі на пячатках полацкіх і навагародскіх князёў

Такім чынам, прыкладна ў 60-х гг. XIII ст. «полацкі» святы Юрый стаў гербам Новагародскага княства, а з 1313 г. – гербам Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага, хаця лічыцца, што толькі ў 1384 г.

Герб Літоўскай Русі і герб Чырвоннай Русі На стужцы Святы Георгі заступнік - фото 24

Герб Літоўскай Русі і герб Чырвоннай Русі. На стужцы: «Святы Георгі заступнік Русі» (Холмская Русь. Исторические судьбы русского зарубежья. П.Н.Батюшков. С.-Петербургъ. 1887)

Менавіта ў сярэдневякоўі, з умацаваннем Полацкага княства i пашырэннем яго межаў, пашыралася тэрыторыя выкарыстання полацкага герба. У любой краіне таго часу герб яе ўладара станавіўся гербам краіны; так i герб полацкіх Iзяславiчаў, дзе б ні княжыў князь з гэтага роду, заўсёды змяшчаўся на пячатцы i на вайсковай харугве княства, з’яўляючыся яго дзяржаўным сімвалам.

Магчыма што яшчэ тады герб атрымаў сваю кароткую як баявы покліч назвудэвіз - фото 25 Магчыма што яшчэ тады герб атрымаў сваю кароткую як баявы покліч назвудэвіз - фото 26

Магчыма, што яшчэ тады герб атрымаў сваю кароткую, як баявы покліч, назву-дэвіз «Пагоня!», што адлюстравала сэнс вайсковай справы ліцвінскай дзяржавы: дагнаць i адбіць у захопніка нарабаванае ім дабро i вызваліць захоплены ім палон, хаця ўпершыню зафіксавана назва «Пагоня» толькі ў гербоўніку Б. Папроцкага 1584 г.

Вершнік з дзідай герб князя ЖыгімонтаКарыбута Малюнак з хронікі імператара - фото 27

Вершнік з дзідай – герб князя Жыгімонта-Карыбута. Малюнак з хронікі імператара Жыгімонта (1443)

У 1539 г Жыгімонт ІІ Аўгуст унёс у малюнак Пагоні некалькі змен на шлеме - фото 28

У 1539 г. Жыгімонт ІІ Аўгуст унёс у малюнак «Пагоні» некалькі змен: на шлеме вершніка з’явіўся султан з пер’я, а на кані – трохраговай гунька з аблямоўкай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Отзывы о книге «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x