Леанід Спаткай - Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Спаткай - Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Издательство: Литагент Ридеро, Жанр: История, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе аналізуецца працэсс станаўлення беларускай сімволікі. Адрасавана шырокаму колу чытачоў, у першую чаргу тым, хто цікавіцца геральдыкай, вексілалогіяй і гісторыяй Беларусі.

Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі - фото 29 15501560 гг Габелен створаны па замове Жыгімонта Аўгуста - фото 30 15501560 гг Габелен створаны па замове Жыгімонта Аўгуста - фото 31

1550—1560 гг. Габелен, створаны па замове Жыгімонта Аўгуста

Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі - фото 32 Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі - фото 33 На Вострай Браме Вільня Вядома выява Пагоні - фото 34 На Вострай Браме Вільня Вядома выява Пагоні і са зміем цмокам ці - фото 35 На Вострай Браме Вільня Вядома выява Пагоні і са зміем цмокам ці - фото 36

На «Вострай Браме» (Вільня)

Вядома выява «Пагоні» і са «зміем» – цмокам, ці драконам.

Але гэта выява магчыма адносіцца да Ордэну Дракона заснаванага імператарам - фото 37

Але гэта выява магчыма адносіцца да Ордэну Дракона, заснаванага імператарам Жыгімонтам. Членам гэтага Ордэну ў 1429 г. стаў Вялікі князь Літоўскі, Рускі і Жамойцкі Вітаўт-Аляксандр. Згодна са статутам Ордэну, яго чальцы мелі права на размяшчэнне выявы дракона на сваім гербе, але адзіны парадак размяшчэння – кольцам вакол шчыта, як, напрыклад на гербе Вялікага князя і караля Уладзіслава-Ягайлы II, быў прыняты не з самага пачатку існавання Ордэну.

Такім чынам герб Пагоня зяўляўся афіцыйным дзяржаўным гербам Вялікага - фото 38

Такім чынам, герб «Пагоня» з’яўляўся афіцыйным дзяржаўным гербам Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага (Самагiцкага) з XIV ст. i да моманту яго скасавання ў канцы XVIII ст. На працягу гэтага часу пячаткамі з выявай «Пагоні» замацоўваліся ўсе важнейшыя міжнародныя дамовы Вялікага княства з Тэўтонскім ордэнам, Маскоўскім княствам, Швецыяй, Малдавіяй, Свяшчэннай Рымскай імперыяй, гарадамі Ганзы i iншымi дзяржавамі тых часоў.

Вялікі і Малы Дзяржаўныя гербы Вялікага княства Літоўскага Рускага і - фото 39

Вялікі і Малы Дзяржаўныя гербы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (згодна правілаў класічнай геральдыкі)

Пра крывiцка-полацкае паходжанне герба з выявай святога Юрыя – нябеснага абаронцы Белай Русі i заступніка яе воінаў – сведчаць многія гістарычныя крыніцы. Так, у некалькіх старажытных летапісах, напрыклад у Густынскім або ў Прыбаўленні да Iпацеўскага, змешчаны сведчанні, што «…князь Витень нача княжить над Литвою измысли себе герб и всему князству… печать: рыцер збройный на коне з мечом, еже ныне наречут пагоня». Тут неабходна заўважыць, што слова «iзмыслi» азначае не «прыдумаў» або «выдумаў», а «зрабіў» ці «набыў», гэта слова аднакарэннае з такімі словамі, як «промысел», «прамысловасць» i г. д. У гэтых жа летапісах знаходзяцца і сведчанні таго, што князь Вiцень (1293—1316) – гэта прадстаўнік полацкага роду Iзяславiчаў, патомак Вялікага князя кіеўскага святога Уладзіміра ў IX калене.

Гэтыя ж звесткі пацвярджаюць вядомыя расійскія вучоныя-гісторыкі, напрыклад, А. Лакіер, А. Кiркор, якія карысталіся i iншымi гістарычнымі крыніцамі, многія з якіх, на жаль, не захаваліся да нашага часу.

Меў такі герб і полацкі князь Глеб-Нарымунт (1277—1348), аб чым сведчыць яго пячатка, якой замацавана дамова Полацка і Рыгі 1330 г., а таксама «Хроніка Літоўская і Жамойцкая»: «Наримонт мел герб, або клейнот… а то такий: в гербе муж сбройный, на коню белом, в полю червоном, меч голый, якобы кого гонечи держал над головою, и есть оттоля названый «Погоня».

Аб тым, што гербам Полацкай Русі здаўна быў вершнік белы ў чырвоным полі, які трымаў шаблю (меч) перад сабой, гаворыцца i ў гістарычных даследаваннях расійскага вучонага-гісторыка В. М. Тацішчава: «Древнейшие манускрипты всю сию страну… Белая Русь именуют… И для сею… герб древнейший: всадник в белом платье… а Черной Руси, которой литовские князи похитили, в черном, киевский, или малороссийский, в красных одеждах были… Герб Белыя Руси издревле был всадник белый в красном поли, саблю имеюсчий пред сабой».

Аднак, некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што герб «Пагоня» з’явіўся ў выніку дамоўленасці літоўскіх князёў з рыцарамі Лівонскага ордэна. Так, напрыклад, польскі сярэдневяковы гісторык С. Акольскi лічыў, што герб з выявай срэбнага шасцiканцовага крыжа ў чырвоным полі быў падараваны Вялікаму князю Міндоўгу магістрам Лівонскага ордэна ад імя Папы Iнакенцiя IV (1243—1254) у знак удзячнасці за саюз з Ордэнам i прыняцце хрысціянства. У сувязі з гэтым, адзначаў гісторык, Міндоўг абяцаў не ўмешвацца ў дзейнасць Ордэна ў Прусii i Жамойцii, у адказ крыжаносцы абяцалі Вялікаму князю сваю вайсковую дапамогу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Отзывы о книге «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x