Леанід Спаткай - Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Спаткай - Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Издательство: Литагент Ридеро, Жанр: История, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе аналізуецца працэсс станаўлення беларускай сімволікі. Адрасавана шырокаму колу чытачоў, у першую чаргу тым, хто цікавіцца геральдыкай, вексілалогіяй і гісторыяй Беларусі.

Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Іншыя гісторыкі сцвярджаюць, што князь Нарымонт (1277—1348) атрымаў гэты герб ад магістра Лівонскага ордэна Флядэра, на дочках якога былі жанаты князь i яго брат Даўмонт. Але больш верагодна, што Нарымонт i Даўмонт абралі сабе герб полацкіх князёў яшчэ да жаніцьбы на дочках магістра, а неабходнасць абрання гэтага герба была прадыктаваная палітычным разлікам – трэба было паказаць, што Нарымонт i Даўмонт маюць старажытны герб i паходзяць са старажытнага роду, а таму яны лічаць сябе роўнымі, а магчыма, i вышэйшымі за магістра ордэна. Дарэчы, такім жа чынам паступіў і князь Аляксандр Яраславіч, які запазычыў герб полацкіх князёў, ажаніўшыся на дачцэ полацкага князя.

Найбольш падрабязнае апісанне герба «Пагоня» прыведзена ў летапісным спісе пачатку XVII ст. (захоўваецца ў бібліятэцы імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу), які з’яўляецца копіяй старажытнага летапісу: «Пишуть наши кройники руские, и Наримунт был першим автором гербу або клейноту великого князства литовского: в гербе муж збройный, на коню белом в полю червоном, мечь голый, яко бы кого гонячи держал над головою, и есть оттоля тот названный погоня».

На працягу наступных некалькіх стагоддзяў уладарамі Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага заставаліся полацкія Ізяславiчы: брат Вiценя – Гедымiн (княжыў у 1316—1341 гг.), сын Гедыміна – Альгерд (княжыў у 1345—1377 гг.), яго пляменнік Вітаўт-Аляксандр (княжыў у 1392—1430 гг.), яго сын Ягайла-Уладзіслаў (княжыў i быў каралём Польшчы ў 1377—1434 гг.).

Пячатка Ягайлы Божжай міласцю караля Літвы 1380 Малюнак з хронікі - фото 40

Пячатка Ягайлы – «Божжай міласцю караля Літвы» (1380)

Малюнак з хронікі імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Жыгімонта 1443 які - фото 41

Малюнак з хронікі імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Жыгімонта (1443), які пасрэднічае між Тэўтонскім ордэнам і каралём Ягайлам (пад «Пагоняй»)

Дарэчы, вялікі князь Альгерд, трэці сын Гедыміна ад першай жонкі, князёўны Марыі Віцебскай, меў пяць сыноў, якія былі ахрышчаны паводле праваслаўнага абраду: Андрэй (князь Полацкі), Дзмітрый (князь Бранскі), Канстанцін, Уладзімір і Хведар; ад другой жонкі – князёўны Улляны Цвярской, меў сем сыноў, якія былі ахрышчаны паводле каталіцкага абраду: Ягайла-Уладзіслаў, Скіргайла-Іван, Карыбут-Дзмітрый, Лінгвен-Сямён, Карыгайла-Казімір, Вігунт-Аляксандр і Свідрыгайла-Баляслаў.

Таксама вядомы пячаткі і гербы выявамi падобнымі Па - фото 42 Таксама вядомы пячаткі і гербы выявамi падобнымі Пагоні якія ўжываліся ў - фото 43 Таксама вядомы пячаткі і гербы выявамi падобнымі Пагоні якія ўжываліся ў - фото 44

Таксама вядомы пячаткі і гербы выявамi, падобнымі «Пагоні», якія ўжываліся ў некаторых дзяржаўных утварэннях, існаваўшых на тэрыторыях, не ўваходзіўшых у склад Вялікага княства Літоўскага.

Магчыма герб Вялікага княства Цвярскога вершнік з сокалам Гербы - фото 45

Магчыма, герб Вялікага княства Цвярскога

(вершнік з сокалам?)

Гербы Ноўгарада Вялікага і Вялікага княства Цвярскога Альбомъ Мейерберга Виды - фото 46

Гербы Ноўгарада Вялікага і Вялікага княства Цвярскога (Альбомъ Мейерберга. Виды и бытовыя картины Россiи XVII века. Рисунки Дрезденскаго альбома, воспроизведенные съ подлинника въ натуральную величину съ приложенiемъ карты пути цесарскаго посольства 1661—62 гг. Изданiе А. С. Суворина. 1903)

Татарская Пагоня Канчатковае юрыдычнае афармленне Пагоні было зроблена - фото 47

Татарская Пагоня

Канчатковае юрыдычнае афармленне «Пагоні» было зроблена Статутамі Вялікага княства 1566 i 1588 гг., дзе сказана i аб абавязковым ужыванні выявы герба на пячатках і харугвах ваяводстваў i паветаў цяперашніх этнічных беларускіх тэрыторый (Статут ВКЛ 1566 г., частка 4, артыкул 10; Статут 1588 г., частка 4, артыкул 12): «Теж мы господар даем под гербом того панства нашего Великого Князства Литовского, Погонею, печать до кождого повету».

Трэці Статут ВКЛ 1588 Выява герба Вялікага княства Літоўскага Рускага і - фото 48

Трэці Статут ВКЛ (1588)

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Отзывы о книге «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x