Так, як i Пярун, паступова было выцеснена са свядомасці нашых продкаў i другое паганскае бажаство – Ярыла. Яго «замяніў» святы Георгій Пераможац, якога ў нас часцей за ўсё называюць святы Юры. Гэтаму ў немалой ступені паспрыяла як падабенства іх імёнаў (Ярыла = Юры – Гюргi – Георгій), так i супадзенне дня святога Юрыя з Ярылавым днём (6 мая – пачатак вясны, першы выган статка ў поле. «Да Юр’я павінна сена хапіць i ў дурня», – кажа народная прымаўка).
Як сведчаць хрысціянскія крыніцы, святы Юры—Георгій – гэта рэальна iснаваўшая асоба. Вядома, што Георгій нарадзіўся ў Кападокii, служыў у рымскіх легіёнах пры імператару Дыяклетыяне (каля 243—313) i стаў знатным кападакiйскiм военачальнікам, меў заслужаныя пашану i славу, але адрокся ад тытулаў, знатнасці i багацця, прыняўшы хрысціянства. За выкрыццё паганства i распаўсюджванне хрысціянства Георгій зведаў жорсткія пераследы i страшныя катаванні. Вядома, што ў 303 г. ён быў закатаваны насмерць пасля васьмідзённых здзекаў. За свае мукі i мужнасць, непахісную веру ў Збавіцеля Георгій быў кананізаваны. Лепшыя якасці святога Георгія праявiліся ў яго подзвігах, адным з якіх было выратаванне ім царэўны Аi (Аны) ад дракона. Мітрапаліт Макары у Вялікай Мiнеi (XVI ст.) так апісвае гэты подзвіг: «У палесцінскім горадзе Гавале пасяліўся ў возеры вялікі змей, якому жыхары павінны былі аддаваць на з’ядзенне сваіх дзяцей. Калі чарга дайшла i да царскай дачкі, святы Георгій з’явіўся ёй ля возера, дзе яна стаяла, прынесеная ў ахвяру, i загадаў ёй, абвязаўшы драконаву галаву сваім пасам i аброццю каня, завесці яго ў горад. Царэўна выканала загад Перамаганосца, i калі яна прывяла пачвару ў горад, святы Георгій адсек яму галаву мячом i такім чынам звярнуў у хрысціянства iдалапаклоннiкаў Гавальскiх». Гэтаму апісанню адпавядаюць выявы подзвігу святога Георгія ў заходнееўрапейскім жывапісу i на праваслаўных іконах, толькі на іконах святы Георгій не з мячом, а з кап’ём.
Царква абрала святога Георгія нябесным апекуном рыцараў – удзельнікаў крыжовых паходаў супраць мусульман i паганцаў. Выява святога Георгія ў выглядзе коннага рыцара мае глыбокі сэнс: белы (срэбны) колер вершніка i яго каня сімвалізуе чысціню хрысціянства i вернасць запаветам Хрыста, меч – сродак барацьбы за веру, чырвоны колер – поле, залітае крывёю ворагаў хрысціянства. Шмат якія знатныя людзі i цэлыя народы лічылі святога Георгія сваім нябесным апекуном i абаронцам. Напрыклад, выява коннага воіна на княжацкіх пячатках i гербах полацкіх i маскоўскіх князёў – сведчанне іх паходжання ад агульных продкаў – кіеўскіх князёў, нябесным заступнікам якіх лічыўся святы Георгій, бо дакладна вядома, што пачынальнікам роду полацкіх князёў Iзяславiчаў з’яўляецца князь Iзяслаў – сын Вялікага князя кіеўскага Уладзіміра i полацкай князёўны Рагнеды.
Пячатка князя Ізяслава, знойдзеная ў Ноўгарадзе ў 1953 г.
Гербам Вялікага князя Вітаўта быў відазменены герб «Трызуб», які атрымаў назвы «Слупы Гедымiнавiчаў», або «Калоны»:
Ноўгарадскія манеты з выявай «сабельника» – «саблицы»
Дарэчы, на пячатках i манетах князёў выява вершніка сустракаецца даволі часта. У рускай сфрагістыцы пячаткі з выявай вершніка вядомы з першай паловы XIII ст. У гэты час самым распаўсюджаным сюжэтам пячатак была выява двух святых, якія азначалі імя князя i імя яго бацькі. Так, напрыклад, на пячатках князя Мсціслава Мсцiславiча (пам. у 1328) – выява вершніка ўправа з дзідай у руцэ i шасцiканцовым крыжам над плячом. Да гэтага ж часу адносіцца i пячатка князя Усевалада Юр’евіча з выявай вершніка на яе адваротным баку. А на пячатках Аляксандра Неўскага была выява каранаванага вершніка ўправа, які трымаў у правай руцэ падняты меч. Падобныя выявы мелі на сваіх пячатках Юрый Даўгарукі, Дзмітрый Данскі, Барыс Цвярскi, Іван Мажайскі i полацкія князі. Такім чынам, вершнік, узброены мячом або дзідай, – вельмі распаўсюджаная выява на пячатках князёў. Гэта выява потым з’явілася i на маскоўскіх грошах XIV – XVI ст.
Падобныя выявы сустракаюцца i на пячатках польскіх князёў: Мешкi Старога, Конрада Мазавецкага, яго сыноў Баляслава i Казіміра, Пшамыслава Велiкапольскага; чэшскіх каралёў Пшамыслава Отакара i Вацлава II.
Читать дальше
Конец ознакомительного отрывка
Купить книгу