Леанід Спаткай - Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Спаткай - Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Издательство: Литагент Ридеро, Жанр: История, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе аналізуецца працэсс станаўлення беларускай сімволікі. Адрасавана шырокаму колу чытачоў, у першую чаргу тым, хто цікавіцца геральдыкай, вексілалогіяй і гісторыяй Беларусі.

Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэтыя i іншыя радавыя гербы змяшчаліся на пячатках, грошах, вопратцы, надмагільных плітах, будынках i г. д. Прычым самымі характэрнымі колерамі гэтых ранніх гербаў былі белы i чырвоны: або белая (срэбная) фігура змяшчалася ў чырвоным полі шчыта, або наадварот – чырвоная ў срэбным полі. Гэтыя колеры шырока выкарыстоўваліся ў сімволіцы славян здаўна: яшчэ аўтар «Слова аб палку Iгаравым» упамінае чырвоныя і белыя харугвы i чырвоныя шчыты ваяроў.

Прагеральдычныя знакі нашых продкаў, як i згаданы «Трызуб», у большасці сваёй адпавядалі або мелі сувязь з паганскімі божаствамі. Так, галоўным бажаством нашых продкаў быў бог Святла i Сонца Дажбог, ці Купала. Яго колер – чырвоны, а сімвал яго – васьмiпрамянёвая зорка-кветка. Гэты сімвал i зараз добра вядомы i папулярны сярод нашага народа: ён сустракаецца ў вышываных i тканых нацыянальных узорах i арнаментах, у архітэктурным дэкоры пабудоў i інш.

Гэты сімвал атрымаў шырокае распаўсюджанне i пашану сярод продкаў беларусаў не - фото 7

Гэты сімвал атрымаў шырокае распаўсюджанне i пашану сярод продкаў беларусаў не выпадкова, бо згодна са старадаўнімі легендамі, свой радавод яны вялі ад самога Дажбога-Купалы, таму аўтар «Слова аб палку Iгаравым» і называе нашых продкаў Дажбожжымi ўнукамі.

Даволі часта на прадметах вайсковага ўжытку сустракаецца і эмблема бога вайны, грому i маланкі – Перуна: шасцiпрамянёвая зорка, або кола з шасцю спіцамі. Гэты Перуноў знак i сёння можна ўбачыць у многіх беларускіх вёсках – ён размяшчаецца на сценах хат i гаспадарчых пабудоў. Гэта выява, па павер’і, абараняе жыллё i пабудовы разам з iхнiмi насельнікамі ад гневу Перуна – удару маланкай. Выява знака Пяруна знака на шчытах i латах або кальчузе воіна таксама павінна была захаваць іх уладальніка ад гневу Перуна – ад паразы ў баі.

Задоўга да прыняцця хрысціянства нашым продкам была вядома i выява крыжа ці - фото 8

Задоўга да прыняцця хрысціянства нашым продкам была вядома i выява крыжа, ці чатырохпрамянёвай зоркі, прычым касы, ці «андрэеўскi», крыж таксама з’яўляўся знакам-абярэгам воіна. Гэты сімвал абароны i ачышчэння азначаў ачышчальнае ахвярнае славянскае вогнішча, малітву, што злучае чалавека з богам.

Прамы ж крыж, ці чатырохпрамянёвая зорка, – гэта сімвал росквіту i стварэння, сімвал усёабдымнай сілы Бога. Разыходзячыся ва ўсе бакі свету, яна ўяўляе сабой сімвал квітнеючага Сусвету.

Не менш за Дажбога шанавалі нашы продкі i бога Ярылу. Па іх уяўленнях, Ярыла – гэта сын Дажбога, юнак, які верхам на белым кані аб’язджае зямлю. Ён апрануты ў белую кашулю, басаногi, у руках трымае жытнія каласы, на галаве – вянок з палявых кветак. Па слову маці сваёй, жонкі Дажбога, багiнi Лады, Ярыла адчыняе вароты нябёсаў i з’язджае з неба на зямлю – у гэты час пачынаецца вясна.

Прыняцце хрысціянства Полаччынай было больш доўгім па часе i больш мірным па спосабе, чым гэта было ў Кіеўскай Русі, якую «Пуцята хрысціў мячом, а Дабрыня – агнём», таму ў свядомасці беларусаў хрысціянства да сённяшняга дня мірна ўжываецца з паганскімі вераваннямі i звычаямі. У немалой ступені гэтаму спрыяла i сама царква, служыцелі якой, стараючыся вынішчыць у паствы паганскія вераванні i абрады, прызначалі дні хрысціянскіх свят на дні паганскіх, а хрысціянскіх святых «прызначалі» замест паганскіх багоў быць нябеснымі патронамі спраў зямных. У выніку гэтага ўладаром маланкі i грому стаў святы Iлля, ён жа стаў заступнікам падарожнікаў i воінаў. Грамавы знак Перуна (шасцiпрамянёвая зорка, ці кола з шасцю спіцамі) пад уплывам хрысціянства пераўтварыўся ў шасцiканцовы роўны крыж (іншая назва – падвоены крыж), які таксама лічыўся знакам-абярэгам воіна на полі бітвы. Як i маланка на небасхіле, выява гэтага шасцiканцовага крыжа – срэбная (белая) ці, радзей, залатая (жоўтая) на блакітным ці цёмна-блакітным полі.

Гэты крыж мае падабенства са старажытным каталіцкім крыжам Свечыц у яго - фото 9

Гэты крыж мае падабенства са старажытным каталіцкім крыжам «Свечыц» (у яго пашыраюцца канцы), а таксама з праваслаўным патрыяршым крыжам i крыжам Святой Еўфрасінні Полацкай (іх верхняя перакладзіна карацей за ніжнюю).

Дарэчы патрыяршыя крыжы прысутнічаюць у дзяржаўных гербах Венгрыi Славакii - фото 10

Дарэчы, патрыяршыя крыжы прысутнічаюць у дзяржаўных гербах Венгрыi, Славакii, Лiтувы i некаторых іншых кран.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Отзывы о книге «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x