Леанід Спаткай - Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Спаткай - Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Издательство: Литагент Ридеро, Жанр: История, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе аналізуецца працэсс станаўлення беларускай сімволікі. Адрасавана шырокаму колу чытачоў, у першую чаргу тым, хто цікавіцца геральдыкай, вексілалогіяй і гісторыяй Беларусі.

Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Такім чынам, розныя геральдычныя знакі і эмблемы існавалі ўсюды і заўжды, але ўласна гербы з’явіліся ў Еўропе толькі ў X ст. Гэта былі гербы рыцараў, якія сталі затым радавымі, а некаторыя з іх – і дзяржаўнымі. Так, у аснове амаль усіх дзяржаўных гербаў еўрапейскіх краін былі радавыя гербы дынастый. Напрыклад, на гербе Даніі – тры блакітных леапарды на залатым полі, усеяным чырвонымі сэрцамі. На гербе Швецыі львы падтрымліваюць шчыт, яны ж знаходзяцца ў другой і трэцяй частках шчыта самога герба. Леў і на гербе Фінляндыі. На гербах Бельгіі, Нідэрландаў і Люксембурга таксама леў – старажытны герб герцагаў Бургундскіх. Льва можна ўбачыць і на гербах іншых краін. А на гербах Аўстрыі, Албаніі, Балівіі, Германіі, Інданезіі, Ірака, Калумбіі, Лівіі, Мексікі, Польшчы, Сірыі і многіх іншых краін прысутнічае другі старажытны сімвал дзяржаўнай улады – арол.

Сімвалы Беларусі не маюць ні выявы арла, ні выявы льва. Тым не менш іх гісторыя пачынаецца ў глыбіні вякоў амаль адначасова з гісторыяй беларускага народа. Менавіта аб гэтым і будзе аповед, які, спадзяюся, будзе карысны не толькі тым, хто цікавіцца гісторыяй і геральдыкай, але і ўсім жыхарам нашай краіны і яе суседзяў.

Герб

Першыя гербы, як гербы ў поўным сэнсе гэтага слова, з’явіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі прыкладна ў XIV ст. Яны, у адрозненне ад рыцарскіх заходнееўрапейскіх гербаў, мелі іншае паходжанне. З незапамятных часоў нашы продкі балты-лiцвіны і славяне-крывічы карысталіся рознымі сiмвалiчнымi знакамі, якія служылі ім не толькі знакамі маёмаснай прыналежнасці, але i знакамi-абярэгамi, якія павінны былі дапамагаць іх уладальнікам у паўсядзённым жыцці або абараніць іх падчас вайсковай справы. Выявы гэтых сімвалаў змяшчаліся як на прадметах бытавога ўжытку (упрыгожанні, жыллё, адзенне i г. д.), так i на прадметах вайсковага рыштунку (зброя, сцягі i г. д.).

Традыцыі гэтыя зарадзіліся яшчэ ў паганскія часы, а хрысціянства затым прынесла свае асаблівасці: так, напрыклад, у якасці абарончых сiмвалаў-абярэгаў воіны сталі выкарыстоўваць выявы анёлаў або святых, якіх лічылі сваімі нябеснымі заступнікамі. Вядома вялікая колькасць разнастайных геральдычных знакаў, якія таксама выкарыстоўваліся ў якасці вайсковых сiмвалаў-абярэгаў. У шматлікіх летапісах, на фрэсках i барэльефах сабораў i цэркваў, на іконах, у археалагічных крыніцах знаходзім звесткі аб гэтых знаках. Часцей за ўсё гэта геаметрычныя фігуры: прамыя або касыя («андрэеўскiя») крыжы, зоркі з чатырма, шасцю або васьмю канцамi-промнямi, радзей – рэальныя або міфічныя істоты.

Таму першыя ўласныя гербы таксама мелі просты выгляд Часцей за ўсё гэта былі - фото 1

Таму першыя ўласныя гербы таксама мелі просты выгляд. Часцей за ўсё гэта былі спалучэнні розных ліній, часта выкарыстоўваліся эмблемы, асновай якіх з’яўлялася выява стралы, мяча, крыжа, падковы або маладзіка.

Знакі Рурыкавічаў В С Драчук Дорогами тысячелетий Напрыклад уласным - фото 2 Знакі Рурыкавічаў В С Драчук Дорогами тысячелетий Напрыклад уласным - фото 3

Знакі Рурыкавічаў (В. С. Драчук «Дорогами тысячелетий»)

Напрыклад, уласным гербам Вялікага князя Альгерда (1345—1377) была выява крыжа з джаламі стрэл уверсе i ўнізе.

Пячатка и магчымы герб Вялікага князя Альгерда Гербам Вялікага князя Вітаўта - фото 4

Пячатка и магчымы герб Вялікага князя Альгерда

Гербам Вялікага князя Вітаўта быў відазменены герб «Трызуб», які атрымаў назвы «Слупы Гедымiнавiчаў», або «Калоны»:

Сам жа Трызуб зяўляецца стылізаванай выявай пікіруючага ўніз сокала - фото 5

Сам жа «Трызуб» з’яўляецца стылізаванай выявай пікіруючага ўніз сокала – радавога знака-татэма даіндаеўрапейскага часу.

Ён адпавядае старадаўняму ўяўленню аб сонцы як аб сокалу што захавалася да - фото 6

Ён адпавядае старадаўняму ўяўленню аб сонцы як аб сокалу, што захавалася да нашага часу ў загадцы-прымаўцы: «Прыйшоў воўк – народ змоўк, узляцеў ясны сакол – народ вясёл», дзе «воўк» – цёмная ноч, «ясны сакол» – сонца. Сокалападобным быў i старажытнаславянскi бог агню i свету Рарог, i ў некаторых славянскіх мовах гэта слова захавалася да нашага часу, напрыклад польскае «rarog» i чэшскае «raroh» у перакладзе – сокал. Стылізаваная выява пікіруючага сокала была радавым знакам i летапіснага князя Рурыка, або Рарога.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Отзывы о книге «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x