Леанід Дранько-Майсюк - Тут

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дранько-Майсюк - Тут» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тут: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тут»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта трэці зборнік Леаніда Дранько-Майсюка. Аўтар мяркуе, што паэзія пачынаецца з адчаю, відавочнага ці схаванага, калі паэт пераконваецца у дасканаласці сусвету, адчуваючы ўласную недасканаласць. Гэтага адчування, дарэчы, дастаткова, каб паэт не памёр як паэт. У зборнік, акрамя вершаў, уключаны дзве маленькія паэмы — фальклорна-жартоўная «Курасоўшчына» і сумна-іранічная «Адам Нядзелька», а таксама эсэ-падарожжы ў Бельгію, Польшчу, Чэхаславакію, Заходні Берлін.

Тут — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тут», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На вышараваных да апошняга каменьчыка вуліцах Заходняга Берліна, якія раніцай пакрытыя шчыльнаю зялёнаю сеткай халадку, а ўвечары падобныя да здымачных пляцовак — табе сустракаліся дзеці, падлеткі, юнакі з тварамі здаровых прагматыкаў і рамантыкаў (ці не класічна тыповы варыянт знешняга выгляду немцаў?). Іх абмінуў гамлетызм нашага часу з яго спадчыннымі рысамі — смеласцю думкі і няздатнасцю да дзеяння. I ніякай тэатральнай хваравітасці не было ў іхніх паставах, і ніхто з гэтай моладзі не «ганарыўся» — не зневажаў сваёй галавы нават бутафорскай каскай. На спадзе стагоддзя ім усё-ткі ўнушылі, што адзін радок Гётэ даражэй за перамогі ўсіх армій свету. I сярод настаўнікаў, што прывялі моладзь да гэтай дзіцячай ісціны, быў і доктар Хамерштайн, былы дырэктар евангелічнай акадэміі...

Пра ісціну ты сказаў — дзіцячая. З табой згадзілася цагляна-гатычнае нямецкае неба. I нават двайнік, твой упарты апанент, згадзіўся таксама — сапраўды, усё мудрае і ёсць дзіцячае.

Ты зрабіў круг.

З музейнай Лансштрасэ выйшаў на Фабекштрасэ, далей на чыгуначную (у даліне гулі электрычкі) Брумерштрасэ, а пасля павярнуў на прыцемненую баскетамі Ялцінштрасэ і, пакінуўшы злева рэстаран «Задыяк», вярнуўся да музея. Цябе ўжо чакаў, непакоіўся доктар Хамерштайн...

Ці трэба казаць, што ты адпачыў — улагодзіў самога сябе? Ці трэба тлумачыць, як па-святочнаму можа радаваць на чужыне самота, калі раптам, дзякуючы ёй, чужое пачынае рабіцца зразумелым.

Не, не трэба.

Трэба толькі паспець завязаць на памяць вузельчык на трывалай пітцы сваёй узнёслае самоты.

1989

* * *

Там — хлопчык Біблію гартае.
I голас Ірадаў дрыжыць,
Стаяць з засмяглымі іртамі
Ерусалімскія крыжы.

I там — як кацяня, рахмана,
З гарынскіх выбраўшыся крыніц.
Вада святая Іардана
Да ног дзіцячых кладзецца ніц.

* * *

Захочацца сказаць пра хараство.
А слоў няма, а калі ёсць — не тыя.
А то зусім яны абы-якія.
Не словы — смецце. Не святло, а тло.

Тады маўчу. У горле — цішыня,
А ў сэрцы — толькі водгалас гучання.
I ўсё тужэй пятля майго маўчання.
I ўсё даўжэй мой цень на схіле дня,

I ўсё цяжэй маўчаць і разумець,
Што хараству — у кожны міг ягоны —
Ні гімны не патрэбны, ні праклёны
I ні жыццё тваё і нават смерць.

1

З пачатку 1919 года ў Гародні выходзіла пяць беларускіх газет: «Бацькаўшчына», «Беларусь», «Зорка», «Родны край» і «Беларускі народ». Апошняя выдавалася на дзвюх мовах: беларускай і рускай. Пасля акупацыі горада белапалякамі гэтыя газеты былі закрыты.

2

Нарыс прафесара М. В. Доўпар-Запольскага «Асновы дзяржаўнасці Беларусі» быў выдадзепы брашурай па-беларуску, па-руску і па-польску ў Гародні ў 1919 годзе.

3

Пасля ўчыненага рабунку гаспадар цукерні Е. Ф. Грыцук скардзіўся ў гарадзенскі губернскі цэнтральны камітэ аб'яднаных грамадскіх арганізацый. Камітэт пераслаў ягоную скаргу каменданту гарадзенскай крэпасці генералу Фалевічу. Адказ генерала невядомы.

4

Лёс беларускіх афіцэраў, якія не ўцяклі з месцаў часовага ўвязнення, драматычны — у закрытых арыштанцкіх вагонах, амаль без ежы і санітарнага догляду, іх звозілі ў лагер ваеннапалонных у Домбе, непадалёк ад Кракава.

5

Казачны фламандскі кароль, вынаходнік піва.

6

Кіраўнік клуба «Younost». Гэты клуб уваходзіць у таварыства «СССР — Бельгія».

7

Vlak – цягнік (славацк.)

8

Старшыня калгаса «17 верасня» Столінскага раёна.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тут»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тут» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Левановіч - Палыновы вецер
Леанід Левановіч
Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Над пляцам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Тут»

Обсуждение, отзывы о книге «Тут» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x