Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кабета з гневам абвяла сабраных уладарнымі вачыма бывалага педагога і на хвіліну прымусіла ўсіх змоўкнуць.

— Так, і я не адмаўляю, што ў гэтых вершах гучыць экспрэсія! Роздум ёсць. Пахвальная грамадзянская пазіцыя адчуваецца і пафас, а як жа! Усё гэта ў іх відочнае, я згодна і хвалю Вераб'я за такое разам з вамі! Але ж у паэзіі галоўнае — мова! У гэтых вершах усё астатняе ярка адчуваецца, але мова — жах! Якаясьці абракадабра ды звычайны прымітыў! Бы той, што адразу пасля вайны з-за нашай духоўнай беднасці затопліваў усе нашыя эстрады! Тады нават па ўсесаюзным радыё дзяўчаты не саромеліся спяваць пра «щи и кашу», ды прытупвалі, паўтараючы рэфрэн:

Приходите свататься,
Мы не станем прятаться-а,
А мы девки — хоть куда-а,
Выбираем жениха-а—
Ух! Ух! Ух!..

Тут і Лаўрэн успомпіў, як піскля ў парку выводзіла пра «светофор влюблённый», а ён тады абурыўся — што агульнага з каханнем можа быць у жалезнага светафора, хоць ён і міргае, і нават — каляровы.

На думку Лаўрэна, старая мела ў нечым рацыю. Але ж увогуле нападаць на Вераб'я? Сумлення трэба не мець. Санька ж не лезе ў розныя мікрафоны на сцэну ці ў пласцінкі. Чалавека па-харошаму папрасілі, і ён прачытаў. Ды прачытаў у сваёй кампаніі пра тое, што думаў. Бы іншы мужчына, калі на падпітку ўзнімецца над сталом з чаркай у руках і пачне гаварыць на вяселлі, провадах альбо хрэсь-бінах.

Чаму баба яму рот затыкае?

«Знаток такі з цябе? — кіпела ўжо ўсё ў Лаўрэне.— Перад нямецка-польскай вайной у Зялёную Даліну прыязджаў аж с самой Вільні пан з бародкай — Шырма Рыгор — і такія вершыкі ад мужыкоў нават на спецыяльную машынку запісваў! Потым, казалі, ашчэ і ў кніжку памясціў! А Міша Касцевіч? Не раз і не два выклікалі яго ў Скідэль на пастарунак, і паліцыянт яму казаў тады: «Ты школы не канчаў? Хадзіў толькі па яе калідорах, так? Таму, хаме, пільнуйся гною, свіней ды быдла, а не вершы пішы! Пакінь гэта людзям адукаваным!» А Міхась потым назло ўсім панам да паўпанкам стаў гэтым самым Васільком! Шчэ і рэдактарам у Вільні быў!»

Лаўрэну надта ж хацелася вызверыцца на пажылую: «Ой, бабо, не выпендрывайса! Не паказувай тут сваю культуру, бы той пастарун-ковы са Скідэля — мы таксамо не лыкам шытыя!» Але змаўчаў.

Затое старой настаўніцы дасталося ад іншых. Ад хвалявання ў людзей аж паружавелі твары, заіскрыліся вочы. На пенсіянерку ў заячым малахаі ды з акулярамі на ланцужку накінуліся з усіх бакоў:

— Памаўчала б лепш!

— Што з таго, калі сама граматная і не прымітыўная,— выседж-ваеш тут разам з намі і глядзіш, каб які голуб не капнуў на галаву і табе!

— На зайцава футра!

— Ха-ха-ха-ха!

— Мы, мажліва, і не беларусы, не рускія, не палякі! Але і ўдвох, утрох адной шапкі на галаве не носім! Бо мы, запамятай сабе назаўсёды,— тутэйшыя і простыя, а наш Волесь піша па-тутэйшаму і па-простаму!

— Паспрабуй сачыні хоць так — у жызні не зможаш, хоць і трыццаць пяць лет свае вершыкі студэнтам чытала!

— Каб і сто, тое самае было б! Цыган усю жызню па свеце калясіць, а чаго-небудзь святоваго больш табе вясковы дзядзько скажа, чым ён!

— Дай пайшла ты к д'яблу са сваёй граматай! Колькі цяпер развялоса розных вучоных, а што нам з гэтаго?

— О-о, вучоных зара стало — хоць ты імі Алекшыцкую грэблю масці!

— Дай ты веры, колькі іх развялоса! Бы тае каросты — нікуды не сунешса з-за іх!

— А паспрабуй знайдзі чалавека сярод іхняго кагалу!

— Сумленнаго — не знойдзеш за свечкай!..

— I табе, Ляксандар, няма чаго пасылаць сцішкі нават і ў той «Вожык» — хай там іх нэндза паесць! Паслухай мае добрай парады, я дзело гавару! Бо трапіць да такой — з акулярыкамі на жалезных шнурочках — і кіне, падло, у карзіну! Толькі грошай на маркі дарэмно змарнуеш!

— А што думаеш? Нашаго брата і нашыя болькі такія не ацэняць — ніколі ў жызні! Унь як нам сваё тут хацела ўталкаваць — аж кіпела ўся!

— Нічого, нічого! I ў «Вожыку» знойдуцца простыя людзі ды Саньку ацэняць! Хай пасылае!..

5

Пакуль так гаварылася пра Аляксандра Вераб'я і яго вершы, сам аўтар увесь час не садзіўся. Маленькі чалавечак цярпліва слухаў ды ўсміхаўся сваёй шчырай усмешкай дабрадзея, паказваючы зноў два рады сталёвых зубоў. Глядзеў пры гэтым на ўсіх, нібы перапоўнены якойсьці таямніцай, што ўзвышала яго над прысутнымі і аж свяці-лася ў шэрых вачах.

Нарэшце паэт сказаў людзям пад навесамі гэтак:

— Прашу ваш ужглянуць на маё пішанне з пажычыі агульнага гуманіжму. Бо я вам чэшна прыжнаюша: маю прыроджаны дар для шкладання ў рыфму тэкштаў. Не ведаю, як яно выглядае з рэжонна літаратурнага боку, як тут інтэлігентная дамачка шкажала, але кожнай клеткай шваёй тужлівай душы я вельмі адчуваю, што яўляюша шамародкам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x