— А-а, былі ўжэ твае камары! Былі і шэршні! Я скажу, як трэ яму назвацца — Пелуном!
Раз'ядай жа, Пялун,
То, што знойдзеш благім,
Бій, крышы, як пярун,
Словам, пёркам, хоць чым!
— Выбірай, Санька!
— I праўда — спакойно падумай, падумай і выберы! Але на літаратурным дыспуце і пад шыферным дахам, як на кожным іншым дыспуце, нечакака выявіліся і думкі супрацьлеглыя.
4
Аніяк не магла з усімі пагадзіцца, доўга спрабавала перакрычаць сабраных старая настаўніца — у пацёртым палітоне, мокрай шапцы са злінялага зайца і ў акулярах, ад якіх аж ка шыю кабеціны былі закінутыя два канцы ланцужка.
У той час калі ўсе аж захлыналіся ад радасці — нарэшце знайшоўся чалавек, які адзін адважыўся сказаць услых і на поўны голас менавіта тое, што ў кожнага кіпела па душы і грызла, грызла дзень у дзень, кожную хвіліну, мучыла сумленне,— кабеціна з ланцужкамі нечакана для ўсіх кпліва ззявіла:
— Ха-ха! Таксама знайшлі мне Лермантава! Таксама знайшлі мне талент літаратурны!
Пасля хвіліннага здзіўлення выбухнула дружнае абурэнне:
— Ты што, кабето, не з тае нагі дзісяй устала?
— Як гэта — Лермантава?
— Ты не прызнаеш яго таленту?
Жанчына не збаялася. Растлумачыла:
— Каб Верабей быў паэт і вялікі талент, даўно у Мінску жыў бы! Сапраўдныя паэты адразу ў сталіцу перабіраюцца!
Галасы ўзмацнелі:
— Во-о дадумаласа!
— Доўго думала!
— А Васілёк, Шолахаў?
— Ну і загну-ула!
— Лю-удзі, пра што вы тут гаво-орыце?! Хіба ж гэта паэзія? Ці ж тое, што ён тут нам прачытаў,— літаратура? Я трыццаць пяць гадоў яе выкладала вучням ды студэнтам — жыццё гэтаму прысвяціла! Я выпусціла цэлы касяк вучоных, інжынераў, партыйных работнікаў, калі хочаце ведаць! Што, што, а па літаратуры я — спецыяліст і ў гэтай справе разбіраюся!
Бліжэйшыя абрынуліся на старую ўжо з лютым абурэннем:
— А табе што ў ім не падабаецца — у Вераб'ю?
— Няўжо вы і самі не бачыце? Падумайце, на якой мове ў Вераб'я ўсё напісана!
— На якой усе мы гаворым — на простай! Якая яна для цябе — і ведаць не хочам!
— То-та і яно, што не хочаце ведаць! «Сярод роз...» Па-беларуску павінна быць «Сярод ружаў». Аўтару самому пра гэта вядома, але дае так спецыяльна — для рыфмы!
— А табе незразумела?
— Ці — шкада?
— Але ці ж так можна ў літаратуры рабіць, лю-юдзі!
— А хто ўстанавіў — можна так ці не можна? Перагародкі для гэтага спецыяльна пазбівалі, ці што?
— У мяне дома дзве... э, не — аж тры веры! Я — праваслаўны бе-ларус. Жонка — каталічка. Сыны — камуністы. А ўнукі — мяшанцы. Людзі — не лес. Гэто там, калі сасна, то і ў дзесятым пакаленні сасной будзе, елка — елкай, а ліпа — ліпай. Мае ўнукі пры гутарцы слово польскае, слово рускае, слово тутэйшае ўвярнуць могуць. I што, яны вершыкаў прыдумоўваць па-свойму не маюць права?
— Па-простаму!
— Ага! Што, яны горшыя за іншых?
— Што тут з вамі будзеш!.. Ну, слухайце далей! Растлумачце мне, па-якому сказана: «Лішыцца чэсці і стыда», «Уместо лепшай долі мы»? Альбо паслухайце яшчэ такі перл — «Хай кожны ўсякага абмане»?
Спрачальнікі глыбока верылі ў тое, што гаварылі, і не вельмі хацелі яе слухаць. Дружна наваліліся на апанентку:
— Хай і ашуквае, па-твойму?
— Сама не бачыш, сколькі шушамяці рознай вакол развялоса, як за глотку бяруць? Шчэ і шляхотнымі словамі пра гэтых гіцляў яму гаварыць?
— Дай ты ве-еры, ба-або!
Тут і Лаўрэн не вытрымаў.
Выгукнуў, што думаў:
— Бо гэто — як пажар! А ратуючы ад агню дабро, слоў не надто выбіраюць: і мацюка загнеш, і па-нямецку ці па-жыдоўску нават вылаешса! Шчэ і на ногу каму наступіш, яблыню, а то і ўвесь садок вакол агню часамі спляжаць! Ніхто і не падумае тады на пажарнікаў крыўдзіцца!
Кожны стараўся давесці сваё. Глухі голас Лаўрэна патануў у агульным гаме, і чалавеку за сябе зрабілася няёмка. Таму больш і не адзываўся.
А старая ўсё не здавалася.
— Я пра Фаму, таварышы, а вы мне пра Ярому! Я гавару пра мо-ву і пра словы, якімі ўсё выражана! Вершы абсалютна непісьменныя — аж вушы вянуць! Дый усе яны нібы рознымі аўтарамі створаныя, таму аніякага з іх ні адна рэдакцыя не возьме! Нават іх разглядаць не стануць — паруку даю!
— Не слухай яе, Санька! Не давай веры!
— Не перабівайце мяне, таварышы! Не паводзьце сябе, бы звычайныя крыкуны!
— От, жыла ўпартая!..
— Не перабівайце, кажу! Памаўчыце ды паслухайце, калі нічога ў гэтым не разумееце! У мяне — трыццаціпяцігадовы стаж выкладання літаратуры ў тэхнікумах і школах, я напэўна штосьці разбіраюся, ці вы такое можаце ўцяміць?
Читать дальше