Аляксей Карпюк - Данута

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Данута» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Данута: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Данута»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Каласальная розніца ў выхаванні, зусім розныя слаі грамадства, далёкія адзін ад аднаго ў зацікаўленнях, звычаях, традыцыях, і Вялікае Каханне, якое аднаму нясе ганарлівасць, пыху і пагарду, другой – адданасць і пакуту. Вясковы хлопец, якому з дзяцінства далбілі пра злых каталікоў і нядобрых паноў, для якога пачуцці – непатрэбная распуста, якую неабходна душыць у сабе, бо трэба “быць цьвёрдым”, і гарадзкая паненка, генеральская дачка, каталічка, якая аддаецца пачуццям, рамантычнасці, якая ахвяруе і звычаямі, і выхаваннем, і верай, і добрым імем дзеля Кахання, дзеля вялікага пачуцця, якому аддаецца поўнасцю і без астатку. Трагічны фінал, які дэманструе цьвёрдасць не таго, хто хацеў паказаць сябе цьвёрдым, нязломным, ганарлівым, які грэбаваў рамантычным пачуццём, а цьвёрдасць далікатнай асобы, якая не дазволіла вырваць з сэрца каханне, адданасць, якая, ахвяруючы жыццё, засталася вернай сваім ідэалам.

Данута — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Данута», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аляксей Карпюк

ДАНУТА

Аповесць

Падрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Данута: Аповесць — Мінск: Беларусь, 1969.

© OCR: Камунікат.org, 2011

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2011

НЕ ХОЧУ Я ГНИТЬ КАК ИВА,

НА БОЛОТНЫХ КОЧКАХ ГДЕ-ТО,

А ХОЧУ СГОРЕТЬ ОТ МОЛНИЙ,

СЛОВНО ДУБ В РАЗГАРЕ ЛЕТА!..

Шандар Пецёфі

Ад Аўтара

Пра ўсё гэта расказаў мне ў санаторыі адзін чалавек. Ад яго я пачуў, бадай, не новае: як сустракаліся закаханыя, рвалі кветкі, пісалі лісты, спрачаліся... Адным словам, выслухаў яшчэ адну гісторыю на «вечную тэму». Але гісторыя гэта — пра каханне ў бурлівы час вялікіх падзей, і таму яна мне здалася значнай.

Перада мной была аповесць — пра каханне, барацьбу і геройства. I вось перадаю яе на суд чытача такой, як пачуў, нічога не дадаючы і не адымаючы.

Аўтар

ЧАСТКА ПЕРШАЯ

Раздзел першы

1

У пачатку восені 19З8 года я прыехаў у Вільню і паступіў на вячэрнія курсы пры жаночым ліцэі.

На курсы ішоў той, хто не мог трапіць у гімназію або быў пераростак, як я.

Мы не бывалі ў памяшканні ў час заняткаў дзённай змены, і з гімназісткамі, як мы звалі вучаніц ліцэя, курсанты не бачыліся.

У ліцэі і на курсах канцылярыя была адна, ёй спатрэбіўся пасыльны. Узялі мяне. Так я займеў доступ да дзённай змены.

У першы дзень работы даручылі разносіць па Вільні пісьмы.

Выканаўшы заданне, я вярнуўся ў ліцэй. У зале ішоў канцэрт. Я наблізіўся да зашклёных дзвярэй і крадком паглядзеў. Такога бачыць яшчэ не даводзілася. Як зачарананы, я доўга ўзіраўся.

У зале выступаў хор. На сцэне выстраіліся, адна ў адну, прыгожыя паненкі ў новенькіх уніформах. Дастаткова было зірнуць, каб пераканацца, што жыццё гэтых паненак праходзіла ў такім дастатку і радасці, пра якія мне і не снілася.

Скончыўшы песню, пяюхі сціскалі вусны, крывілі іх, усё перажывалі: будуць ім апладзіраваць ці не; у вачах былі такі спалох і чаканне, што стала нават шкада харыстак.

Але я зараз жа адагнаў ад сябе добразычлівасць. Вось такім мая маці заносіла ў горад усё да каплі малако. Такія абыходзілі мяне ў пачатковай школе здалёк, не хацелі сядзець за адной партай, бытта я заразны! У маёй вёсцы ад цяжкай работы дваццацігадовая дзяўчына — старая дзеўка, у трыццаць пяць бабуля, аў горадзе ўсё - паненкі, каб вы паздыхалі!

Адну харыстку я пазнаў.

Гэта была мая суседка – дачка генерела. Паненка бянтэжылася больш за ўсіх. Яе разгубленасць была нявіннай і мілай. Калі паненка заспявала, вочы яе зрабіліся натхнёныя, яна пасмялела, поўны пачуцця голас, паліўся роўна і так кранаў за душу, нібы ішоў не з яе, а з маіх грудзей.

Яшчэ дзяўчына мела зграбную постаць. Каб не прадузятасць, я мог бы адразу сказаць, што яна — рэдкая прыгажуня. Але я пачаў выдумляць на суседку тое, чаго не было.

Мы, курсанты, адчувалі сябе пакрыўджанымі лесам і зайздросцілі дзённай змене — недасяжнай мары. Наглядзеўшыся на выпеставаных, гадаваных на масле і смятане паненак, я толькі ўздыхнуў, паціху вылаяўся — халера! — ды адправіўся ў канцылярыю рабіць справаздачу.

Сёння насіў я пісьмы ў мужчынскую гімназію і праз адчыненыя вокны бачыў гімназістаў. Гэта былі не нашыя курсанты — нжмелыя, стомленыя ад працы, апранутыя хто ў што.

Асабліва запомніліся іх разбэшчаныя твары, бессаромныя вочы. Гімназісцікі ў новенькіх мундзірчыках не маглі спакойна ўседзець і некалькі хвілін за партай. Хіхікалі, крывілі морды, перакідваліся паперкамі...

Ідучы з ліцэя, я ніяк не мог забыцца на харыстак. Тады пастараўся ўспомніць нахабныя вочы гімназістаў і, нібы перада мною стаяла дачка генерала, упікнуў яе:

— Спявай з імі, яны табе падпяюць!..

Толькі так падумаў і надышоў на саміх харыстак. Мая суседка была ў цэнтры ўвагі. Яна з натхненнем апавядала:

— О-ей, калежанкі! Вы сабе не ўяўляеце, як цяжка выйсці перад хорам і запяваць! Як падумала, што на мяне будуць глядзець, ногі так і прыраслі да падлогі! Глянула прафесару[ 1 1 У Польшчы ўсіх настаўнікаў ліцэя называюць «прафесар». ] ў вочы, а ён прыязна ўсміхаецца, і я адразу пасмялела. Потым ужо нічога не бачыла, толькі яго вочы!

Ад захаплення сваім апавяданнем яна аж свяцілася шчырасцю і даверам, і хоць вочы яе былі пакіраваныя ў мой бок, мяне яна, вядома, не бачыла. Паненкі глядзелі на яе аддана, з абажаннем і скрытай зайздрасцю.

Агорнутая новай хваляй успамінаў, суседка загаварыла яшчэ больш жыва:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Данута»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Данута» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Данута»

Обсуждение, отзывы о книге «Данута» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x