• Пожаловаться

Аляксей Карпюк: Данута

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк: Данута» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1969, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Аляксей Карпюк Данута

Данута: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Данута»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Каласальная розніца ў выхаванні, зусім розныя слаі грамадства, далёкія адзін ад аднаго ў зацікаўленнях, звычаях, традыцыях, і Вялікае Каханне, якое аднаму нясе ганарлівасць, пыху і пагарду, другой – адданасць і пакуту. Вясковы хлопец, якому з дзяцінства далбілі пра злых каталікоў і нядобрых паноў, для якога пачуцці – непатрэбная распуста, якую неабходна душыць у сабе, бо трэба “быць цьвёрдым”, і гарадзкая паненка, генеральская дачка, каталічка, якая аддаецца пачуццям, рамантычнасці, якая ахвяруе і звычаямі, і выхаваннем, і верай, і добрым імем дзеля Кахання, дзеля вялікага пачуцця, якому аддаецца поўнасцю і без астатку. Трагічны фінал, які дэманструе цьвёрдасць не таго, хто хацеў паказаць сябе цьвёрдым, нязломным, ганарлівым, які грэбаваў рамантычным пачуццём, а цьвёрдасць далікатнай асобы, якая не дазволіла вырваць з сэрца каханне, адданасць, якая, ахвяруючы жыццё, засталася вернай сваім ідэалам.

Аляксей Карпюк: другие книги автора


Кто написал Данута? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Данута — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Данута», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мой позірк затрымаўся на кніжцы «Гінекалогія. Жаночыя хваробы. Праф. Гутэнберг» — было золатам выціснута на яе карашку. Я сарамліва ўзняў вочы на ксяндза.

Ён вытлумачыў:

— Нашая прафесія такая, шаноўны пане, што мы павінны ведаць усё, нават пра жаночыя хваробы!

Са здзіўленнем я ўставіўся на яго.

— Пашлюць у вёску на работу, звернецца да цябе цётка за парадай, што ёй будзеш гаварыць?

«Прафесія», «работа»!..

— Адкуль вы прыехалі? — спытаўся ён мяккім прыемным барытонам, і яго карыя вочы абдалі мяне прыязным цяплом, а рух — пахам адэкалону.

Я адказаў. I, адчуваючы якоесьці хваляванне, у сваю чаргу спытаўся, кім ён працуе.

— Выхаваўцам. Маю пад апекай дваццаць юнакоў, такіх, як пан.

Асмялеўшы яшчэ больш, я вырашыў дзейнічаць.

Гэтае пытанне я падрыхтаваў даўно першаму папу, рабіну або ксяндзу, з якім завяду гутарку.

Ад нецярпення мяне аж разбіралі дрыготкі. Збіваючыся на даверліва-наіўны тон прастачка, я пачаў:

— Даруйце... Я хацеў даведацца ад каго-небудзь...

— Але ж, калі ласка, вельмі прашу! — заахвоціў ён прыязна.

— Скажыце, як гэта вы, адукаваны чалавек, у наш час можаце прысвяціць сваё жыццё справе, якая не мае будучыні?

Вухнуўшы гэта, я зірнуў яму ў твар і ўбачыў па ім прыкрае і неўразуменнае здзіўленне. Толькі цяпер падумаў, што такая размова небжнечная, бо ў горадзе да мяне — ні адной прыязнай душы. Я адразу страціў упэўненасць, і мне зрабілася страшнавата.

— Вы пра што? — у вачах ксяндза быў ужо ледзяны холад.

Ён жа занадта ведаў «пра што», аднак пытаўся, каб выйграць час.

Уся мая ідэалогія тады трымалася больш на веры, чым на лагічным мысленні. Кулакамі — справа іншая, але словамі вытлума-чыць свае погляды я не ўмеў. Але ж славесны паядынак пачаў, і трэба было яго скончыць. Успамінаючы студэнта, які чытаў у нашай вёсцы даклад, я паўтарыў яго фразы:

Навука пра эканоміку гаворыць, што выйсце не ў тым, да чаго вы заклікаеце людзей... Народ трэба зраўняць, людзей парабіць багатымі, а не...

I я бездапаможна змоўк.

— Наіўны! — паблажліва кінуў езуіт ды зрабіў такую грымасу, з якой бывалы настаўнік навучае школьніка, калі той памыляецца.— Пан усё спрошчвае. Прырода чалавека такая, што адно матэрыяльнае багацце не суцішае страсцей. Каб было так проста, усе багачы сталі б ідэальныя людзі і шчасліўцы!

Ад лёгкасці, з якой ліліся яго словы, і ад глыбіні думкі ў іх, ад напружання, з якім я стараўся нешта прыдумаць, каб абараніцца, у мяне закружылася галава.

— Вы самі бачылі зблізку багатых людзей?

— Бачыў...

— Усе яны, думаеце, ідэальныя? — аж надта адчуваючы, што я сказаў няпраўду, і літасціва яе не заўважаючы, вёў ён допыт.— Думаеце, яны шчаслівыя ў асабістым жыцці?

— ?!

— А-га! Значыць, выйсце не ў тым, каб усе былі роўныя ды багатыя, ці не так?

Я нешта прамычаў, а ксёндз упёр у мяне вочы і наўмысна трымаў мяне некалькі хвілін у такім разгубленым стане. З роспаччу я адчуў, як пад яго ўладарным позіркам мая воля растапнела.

Вытрымаўшы паўзу, езуіт разбіваў мяне да рэшты:

— Пан недзе штосьці чуў, але гэта ў пана несур'ёзнае, не сваё. А ці ведаеце,— загаварыў ён ужо добразычліва,— на свеце ёсць яшчэ зайздрасць, рэўнасць, імкненне да ўлады? Мае яно ўплыў на чалавека ці не?

— Мае...— паддаўся я пераканаўчай сіле, з якой гаварыў субжеднік.

— А-га! — узрадаваўся ён. I гэтага ў чалавека не пераменіць эканамічная дактрына! Гэта можна вытравіць, толькі падняўшы інтэлект... Дык вось, шаноўны пане, не праз нівеліроўку і бунтарства трэба нам ісці. Неабходна памагаць касцёлу ачысціць людзей ад прыроднага бруду, а тады будаваць ім шкляныя замкі!

Я не меў аргументаў адбівацца. I адчуваў, што якія б аргументы ні прывёў, ён — вопытны дыскусант — з такой жа лёгкасцю іх разаб'е. Аднак мая ўпартасць не дазваляла прызнаць сябе пераможа-ным. Я ў бжсільнай злосці маўчаў.

Езуіт ні словам не намякнуў, што я гавару крамольныя рэчы. Толькі адсцябаўшы мяне як след, паблажліва ўсміхнуўся, бытта выйшла па яго. Тады падсунуў сподак, гасцінна запрапанаваў:

— На, з'еш, пан, сліўку!

Здаецца, каб ён даў па твары, так мяне не ўнізіў бы.

«Пачакай, пачакай! — пасвятлела ў маёй галаве на вуліцы.— Калі я хадзіў у школу, мяне не кожны сусед, едучы нават паражня-ком, падвозіў?! Часамі курыца адной цёткі залезе ў агарод другой, і бабам сваркі ўжо хапае на ўсё жыццё!.. А багатыя, нябось, не дробязныя. Яны ўважлівыя і ветлівыя адзін да аднаго!..»

Успомніў іншыя выпадкі з жыцця сваёй вёскі, якія не здараюцца сярод людзей інтэлігентных, сытых, якіх не грызе нэндза. Але і багатыя не могуць быць узорам, яны — дармаеды! Фанабэрлівыя, раўнівыя... Зусім інакш сябе паводзілі б працоўныя, калі б мелі ўсяго ў дастатку. Яны-то былі б шчаслівыя!..

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Данута»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Данута» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Данута»

Обсуждение, отзывы о книге «Данута» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.