• Пожаловаться

Аляксей Каўка: З беларускай упартасцю. 30 гадоў з дня смерці Мікалая Улашчыка

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Каўка: З беларускай упартасцю. 30 гадоў з дня смерці Мікалая Улашчыка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 0101, категория: Старинная литература / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

З беларускай упартасцю. 30 гадоў з дня смерці Мікалая Улашчыка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З беларускай упартасцю. 30 гадоў з дня смерці Мікалая Улашчыка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аляксей Каўка: другие книги автора


Кто написал З беларускай упартасцю. 30 гадоў з дня смерці Мікалая Улашчыка? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

З беларускай упартасцю. 30 гадоў з дня смерці Мікалая Улашчыка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З беларускай упартасцю. 30 гадоў з дня смерці Мікалая Улашчыка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аляксей КАЎКА

З БЕЛАРУСКАЙ УПАРТАСЦЮ

30 гадоў з дня смерці Мікалая Улашчыка

Зямны шлях асабiсты ён завяршыў нарысам пра сваю Вiцкаўшчыну.

Вёска, заўважаў аўтар, не з ліку знакамітых, найвялікшыя падзеі яе абмінулі, асаблівых славутасцяў не вылучыла. Аднак жа, удакладняючы, — вылучыла: «Здавён у Беларусі такіх людзей завуць волатамі. У асобе Мікалая Улашчыка, — адзначалася ў ягоным некралогу, — беларусы займелі яшчэ аднаго асілка духу. Сваімі працамі па гісторыі Беларусі вучоны зрабіў тое, што раней у нашай літаратуры здзейснілі Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі. Вялікую мастацкую праўду аб сваім народзе ён падмацаваў трывалым падмуркам гістарычнае навукі» («ЛіМ», 21 лістапада 1986 г.).

Успамінаецца прыкметная дата на сыходзе яго жыццёвага шляху, 80-я ўгодкі нараджэння. Адпаведнае ганараванне ў светлай прасторнай зале Інстытута гісторыі Акадэміі Навук СССР. Узрушлівае ажыўленне прысутных калег, сяброў, знаёмцаў-прыхільнікаў юбіляра. Кветкі — гваздзікі белыя, чырвоныя, аксамітныя тульпаны кволенькія на афіцыйным стале лагодзілі-цеплілі той зімовы ранішнік у акадэмічнай установе. Тады ж сярод іншага занатаваў я прыветныя словы старшыні ўрачыстага дзейства В. І. Буганава, загадчыка сектара па вывучэнні летапісаў, разам яны звыш трыццаці гадоў творча ўзаемнічалі: «Мы сегодня при­ветствуем сына белорусского народа, покорившего вершины исторической науки». Пафасна, але ж справядліва. У Кнізе гісторыі ён адсланіў стоеныя сэнсы нацыянальнай мінуўшчыны, уключна з беларуска-расійскімі (літоўскімі, украінскімі, польскімі) узаемадачыненнямі. Не лішне згадаць яго фундаментальныя працы: «Перадумовы сялянскай рэформы ў Літве і Заходняй Беларусі», «Хроніка Быхаўца», «Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі феадальнага перыяда», Беларуска-літоўскія летапісы ў серыі «ПСРЛ», тт. 32, 35, «Уводзіны ў беларуска-літоўскае летапісанне», мноства публікацый у калектыўных, перыядычных выданнях па гісторыяграфіі, этнаграфіі, фальклору, літаратуразнаўству, краязнаўству, тапаніміцы, экалогіі Беларусі. Водгукі на яго працы ў расійскім, беларускім, украінскім, літоўскім, латышскім, польскім, румынскім, чэшскім, ангельскім, нямецкім друку — вымоўнае прызнанне навуковай грамадскасцю беларусазнаўчых набыткаў нашага суродзіча. Прыкладам, на Захадзе, сведчыць вядомы кнігазнаўца Вітаўт Кіпель, пасля Яўхіма Карскага з беларускіх даследнікаў-гуманітарыяў Улашчык згадваецца найчасцей.

Менавіта такога навукоўца ўшаноўвалі ва ўспомненай напачатку акадэмічнай зале. А што на тое віноўны падзеі?

Гожа смугляваты, магутны паставай, хоць відочна прытомлены, ён не прамаўляе, хутчэй разважае прыцішаным, нібы пра сябе, голасам — не тоячы сумнаватай смяшынкі на вуснах. Хто ведаў яго бліжэй, памятае гэты скупавата прыжураны — пад іранічную рэпліку — усмех. Маўляў, і «садзілі» мяне, і «ганялі», цяжка даўся шлях у навуку, аднак жа такі нешта зроблена. За што — удзячны лёсу, калегам, усім тут прысутным.

Змоладу яго гвалтам выштурхнулі з Радзімы (справа так званага Саюза вызвалення Беларусі), а яму адно рупіла — як ёй лепш дарадзіць. Даўні, горкі парадокс прарока ў айчыне. Пазней і пры жыцці Гісторыка афіцыйныя структуры, іх квазінавуковыя прыкарытнікі ў БССР не вельмі праймаліся пошукамі, адкрыццямі былога «нацдэма». Упарта, да апошняга, блакавалі неспатольнае жаданне ўжо знанага вучонага вярнуцца дадому — прадоўжыць, давяршыць свае творчыя намеры-парыванні. Нават кнігу (як жа — беларускую!) — пра Віцкаўшчыну, куды б не звяртаўся — адпрэчылі (свет пабачыла толькі з надыходам галоснасці, па сыходзе аўтара ў іншы свет). «Верхом совершенства» ў гэтай зацятай падлянцы сталася рашучая адмова тадышняга кіраўніцтва гістфака БДУ на ўдзел у юбілейных Пічэтаўскіх чытаннях маскоўскага вучонага Мікалая Улашчыка — вучня й паслядоўніка колішняга рэктара БДУ, даследніка і публікатара яго творчае спадчыны. Не адзначыліся спагадаю да памяці Мікалая Улашчыка й цяперашнія валадары РБ, рэстаўратары «лініі Сталіна»: адмовілі адкрыццю помніка ў Дзяржынску, колішнім Койданаве, — малой радзіме вучонага. Помнік-валун той «асталяваўся» ў Старых Дарогах — у прыватным св.п. Анатоля Белага этнакультуровым музеі...

Выйшла друкам яго «Выбранае» ў серыі «Беларускі кнігазбор», ладзяцца навуковыя канферэнцыі. А нядаўна яго друкаваны даробак узбагаціўся яшчэ адной аўтабіяграфічнай кнігай «Даць народу гісторыю» («Лімарыус», 2016). Раней публікаваныя тэксты Улашчыкавай «Хронікі», студэнцкіх краязнаўчых падарожжаў тут апярэджваюць першыя вопыты маладога храніста, натаваныя ў сярэдзіне І930-х (тыя сшыткі, часткова друкаваныя ў «Дзеяслове», перахаваў Арсень Ліс, пазней старанна пракаментавала Таццяна Кекелева).

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З беларускай упартасцю. 30 гадоў з дня смерці Мікалая Улашчыка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З беларускай упартасцю. 30 гадоў з дня смерці Мікалая Улашчыка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
Аляксей Карпюк: Вершалінскі рай
Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Отзывы о книге «З беларускай упартасцю. 30 гадоў з дня смерці Мікалая Улашчыка»

Обсуждение, отзывы о книге «З беларускай упартасцю. 30 гадоў з дня смерці Мікалая Улашчыка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.