Аляксей Карпюк - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі самыя значныя творы выдатнага беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка (1920-1992), бясстрашнага змагара за праўду і справядлівасць.
Сорак першы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аляксей Карпюк

Выбраныя творы

Серыя 1. Мастацкая літаратура

БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР

Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы

Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Заснавана ў 1996 годзе

Укладанне, прадмова, каментар Аляксандра Фядуты

Выдавецтва выказвае шчырую падзяку родным і блізкім Аляксея Карпюка за важкі ўклад у выданне гэтай кнігі.

© Карпюк А., 2007

Выбраныя творы / Аляксей Карпюк; Уклад., прадм., камент А. Фядута. — Мінск: Кнігазбор, 2007. — 600 с. [8] с: іл. — («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура).

ІSВN 978-985-6852-15-5.

© OCR: Камунікат.org, 2011 год

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2011 год

У ЗМАГАННІ ЗА ПРАЎДУ

За значнымі пісьменнікамі ў чытацкай свядомасці замацоўваецца слава «песняроў роднага краю». Кожны чытач пацвердзіць, што месца дзеяння раманаў Міхаіла Шолахава — родная станіца Вёшанская, што колькі б ні апісваў Іван Тургенеў рускую вёску — усё роўна выходзіў на Спаскае-Лутавінава і ваколіцы; нарэшце, зразумела, які яскравы матэрыял далі Палтаўшчына маладому Мікалаю Гогалю, а Стаўбцоўшчына — Якубу Коласу. Не варта гаварыць пра сусветна вядомых пісьменнікаў-«рэгіяналаў» — прыкладам, пра шатландцаў Роберта Бёрнса і Вальтара Скота ці пра жыхара Праванса Альфонса Дадэ.

Асаблівы выпадак — Уільям Фолкнэр. Ён прыдумаў свой рэгіён, падобны і непадобны адначасова на яго радзіму, але ў любым выпад-ку абсалютна пазнавальны. Ёкнапатофа Фолкнэра — гэта маленькі амерыканскі гарадок, які адсутнічае на геаграфічных картах, але існуе на старонках фолкнараўскіх кніг — са сваёй тапаграфіяй, са сваімі вуліцамі і дамамі ды іх насельнікамі.

Аляксею Карпюку не трэба было нічога выдумляць. Большую частку свайго жыцця ён пражыў у Гародні, сталіцы Заходняй Беларусі, і пераўтварыў гэты горад у сваю Ёкнапатофу — цэнтр сваёй літаратурнай карты. I калі чытаеш яго кнігі, адчуваеш сябе экскурсантам, якога вядзе па Гародні разумны і ўважлівы гаспадар гэтай зямлі, які ведае ўсё і ўсіх навакол.

Аднак Аляксей Карпюк нарадзіўся не ў Гародні. Яго «малой радзімай» была вёска Страшава Беластоцкага ваяводства ў Польшчы (паводле польскіх дакументаў — Ваўкавыскі павет). Беласточчына спрадвеку заселеная этнічнымі беларусамі, і бацька будучага пісьмен-ніка, Нічыпар Аляксеевіч Карпюк, быў адным з іх. У хаце гаварылі на той характэрнай для Заходняй Беларусі сумесі пераважна беларускай і польскай моваў, на якой загавораць пазней героі аднаго з лепшых раманаў Карпюка — «Вершалінскага раю».

Сям'я была не вельмі заможная, працаваць даводзілася многа. Сам пісьменнік у аўтабіяграфічным нарысе «Мая Джамалунгма» прыгадваў: «Мы мелі 18 гектараў зямлі і 13 — балота. Зямля была пясчаная, камяністая, — каб невядома якая ліла навальніца, а лужаў не бывала нават у барознах. I балота — суцэльны тарфянік. Наколькі я памятаю, мы заўсёды трымалі аднаго каня, дзве-тры каровы, пяць-шэсць авечак і некалькі свіней. Зямлю абраблялі сваёй сям'ёй. Толькі часамі ў дажджлівую восень наймалі жанчын капаць бульбу.

Успамінаючы дзяцінства, я сябе амаль не бачу сярод равеснікаў за гульнямі. Толькі запомнілася, як у спякотнае лета ные спіна, салёны пот засцілае вочы, а ты з перавяслам у руках з сумам і надзеяй пазіраеш на неба: калі ж, урэшце, пойдзе той дождж, каб можна было залезці ў бабкі, паляжаць... А то, памятаю, хацелася захварэць, каб адпачыць, выспацца».

Паводле ўспамінаў брата пісьменніка, Уладзіміра Нічыпаравіча, з маленства Аляксей імкнуўся да друкаванага слова. Сем кіламетраў ішоў штораніцы ў школу, сем — назад. Па дарозе чытаў.

Вучыўся Аляксей яшчэ ў польскай сямігодцы (закончыў у 1934 годзе). Прычым разумеў, чаго гэта каштавала бацькам: «Ішлі ў школу толькі тады, калі напасвім кароў. I ішлі не з аднымі кніжкамі. Кожны дзень мы неслі ў горад па 6-7 літраў малака. А з бутэлькамі гэта — паўпуда! Насілі дзень у дзень, зімой і восенню, і гэтак да сёмага класа.

У маім класе з сялянскіх дзяцей вучыліся толькі я ды Сашка Кандрусік з Гарадка, а рэшта былі сынкі польскіх чыноўнікаў, габрэйскіх фабрыкантаў, крамнікаў і іншай дробнай буржуазіі. Зрэбная кашуля, розныя гузікі на ёй, босыя ногі ці не так вымаўленае польскае слова выклікалі ў маіх аднакласнікаў насмешку.

Мною ў класе ганьбавалі. Настаўнікі глядзелі на мяне з цікавай варожасцю, як на выхадца са славутай вёскі, якую паліцыя называла «чырвоным гняздом». Я ўзненавідзеў і школу, і настаўнікаў, і тое, чаму яны вучылі».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x