Аляксей Карпюк - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі самыя значныя творы выдатнага беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка (1920-1992), бясстрашнага змагара за праўду і справядлівасць.
Сорак першы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не здзіўляюся гэтай гісторыі не толькі таму, што безумоўна давяраю Быкаву, які не хавае сваіх крыніц: Васіль Уладзіміравіч, на яго словах, «ведаў аб падрабязнасцях карпюкоўскіх прыгод не толькі з яго асабістых расповедаў, але таксама з расповедаў і ўспамінаў самога камбрыга Вайцяхоўскага, які прыязджаў у Гародню, дзе мы сустракаліся ўтрох». Проста мая маці, якую дзяўчынкай вывозілі ў Нямеччыну на працу, таксама ўхітрылася вярнуцца дамоў, уцёкшы ад гаспадара. I яе, як і Карпюка, ледзь не штомесяц дапытвалі гарадзенскія «органы»; як яна, шаснаццацігадовы падлетак, засталася жывая і нават вярнулася дахаты, калі «ўсе сумленныя людзі загінулі ў палоне». Праўда, дапытвалі яе значна пазней — з 1949 года, калі яна падала заяву ў партыю, да 1956 года — да XX з'езда КПСС, які, як тады хацелася верыць, скончыў са сталіншчынай і з пошукам «ворагаў народа». Выпіць чару людскога недаверу да дна давядзецца яшчэ і Аляксею Карпюку.

Але тады, пад час вайны, будучы аўтар «Пушчанскай Адысеі» не мог прадбачыць, што праз дзесяцігоддзі яму давядзецца, адбіваючы-ся ад незычліўцаў, што накіроўваліся доўгай рукой «кампетэнтных органаў», даказваць сваё гераічнае мінулае. Карпюк змагаўся, як і належыць сапраўднаму мужчыну, сумленна, рызыкуючы жыццём. Яго вялікае дужае цела вынесла з той вайны мноства ран. Сваё апошняе раненне бясстрашны камандзір партызанскага атрада імя Каліноўскага, а затым наводчык артылерыйскага разліку Аляксей Карпюк атрымаў у красавіку 1945 года ўжо на вуліцах захопленага савецкімі войскамі Берліна — напярэдадні афіцыйнага заканчэння вайны. Немудрагелістыя радкі з ліста яго франтавых сяброў бацьку — Нічыпару Аляксеевічу— сведчаць: «Ваш сын Аляксей Нічыпаравіч біў фашысцкіх гадаў бязлітасна, за што камандаванне нашай часці прадставіла яго да прысваення звання «Герой Савецкага Саюза». Але за гады вайны Карпюк быў узнагароджаны толькі медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ступені і ордэнам «Айчыннай вайны» II ступені. I адразу пасля вайны — хаця будуць потым, у сваю чаргу, і «юбілейныя» ўзнагароды — Ордэн Чырвонага Сцяга, за вызваленне Варшавы, за перамогу над Германіяй.

Праявіўшы ў баях мужнасць і вытрымку, Карпюк пазней невы-падкова стане адным з першых — і самых удзячных — чытачоў ран-няй быкаўскай прозы: каму, як не Карпюку, які ведаў вайну ў самых страшных яе дэталях (канцлагер, будні партызанскага жыцця, трагедыя франтавой батарэі), было пад сілу даць сапраўдную ацэнку «акопнай праўдзе» Васіля Уладзіміравіча?

Пасля вайны Карпюку давялося лекавацца: раны напаміналі пра сябе ўсё астатняе жыццё. Але цяга да ведаў перамагла боль. I Аляксей Нічыпаравіч працягнуў навучанне — на факультэце замежных моваў Гарадзенскага педагагічнага інстытута.

I Карпюк вучыўся. Хоць у «Маёй Джамалунгме» шчыра прызнаўся: «Мабыць, больш за вучобу я палюбіў грамадскую работу. Спачатку я быў камсоргам, потым старшынёй прафкама. Тут мне ніхто ні разу не напомніў аб мінулым»

А напамінаць было пра што. I насамперш — пра даваеннае міну-лае. Бацька Карпюка быў актывістам распушчанай Камінтэрнам пад націскам Сталіна Кампартыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). Сам Аляксей быў сябрам КСМЗБ. Лічылася, што гэта — таксама «пляма». Аляксей Нічыпаравіч ніколі не хаваў, у адрозненне ад многіх, свайго мінулага, і ўсе, «каму трэба», ведалі пра гэта. Але гэта не перашкодзіла Аляксею ў 1947 годзе паступіць у камсамол.

Тут, у інстытуце, камсамольскі актывіст Аляксей Карпюк сустрэў адзінае каханне ўсяго свайго жыцця — Іну Цыгельніцкую. «Бацька і маці яе былі віднымі кіраўнікамі кампартыі ў часы буржуазнай Польшчы. Бацьку яе, сакратара ЦК Польскай кампартыі (насамрэч — КПЗБ. — А. Ф.) Анатоля Адамавіча Альшэўскага ў 1937 годзе берыеўцы арыштавалі, і ён з лагера не вярнуўся. Іна ўсё жыццё правяла ў дзіцячых дамах. Шмат чаго перажыла і пабачыла».

Гэтатаксама патрабавала мужнасці — пакахаць, а потым ажаніцца з дачкою рэпрэсаванага палітыка, расстралянага на Бутаўскім палігоне ў Маскве. Але высокі, дужы, звыклы глядзець у вочы ўсім людзям Карпюк ніколі ў жыцці не адмовіўся б ад кахання толькі таму, што хтосьці мог скоса паглядзець. Ён увогуле не мог здраджваць — ён быў надзейным.

Пасля заканчэння інстытута Карпюк працаваў загадчыкам Сапоцкінскага рана. Тут, у Сапоцкіне, сустрэўся ён з вядомым Лаўрэнціем Цанавам — сустрэчу гэтую апіша пазней у сваіх успамінах.

Затым перайшоў працаваць дырэктарам вясковай школы-сямігодкі і адначасова парторгам калгаса, і, нарэшце, вярнуўся ў аlmа mater на кафедру педагогікі. Але за гэты час адбылася ці не самая галоўная сустрэча ў яго літаратурным жыцці: стары сябра Уладзімір Калеснік пазнаёміў яго з Янкам Брылём. Сам Карпюк так напіша пра гэтае знаёмства: «Янка Брыль, як некалі Вайцяхоўскі, даваў штуршок майму ўяўленню, стаў эталонам, на які трэба раўняцца, у каго вучыцца, і быў тым, хто ў мяне паверыў, шчыра і бескарысна памог. Успамінаючы цяпер непісьменныя рукапісы, якімі я завальваў Івана Антонавіча і ў якіх ён умудраўся нават знаходзіць яшчэ штосьці каштоўнае, я не перастаю захапляцца душэўнай шчодрасцю гэтага чалавека, яго педагагічным талентам».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x