• Пожаловаться

Аляксей Карпюк: Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк: Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2007, ISBN: 978-985-6852-15-5, издательство: Кнігазбор, категория: Современная проза / Биографии и Мемуары / История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Аляксей Карпюк Выбраныя творы

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі самыя значныя творы выдатнага беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка (1920-1992), бясстрашнага змагара за праўду і справядлівасць. Сорак першы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Аляксей Карпюк: другие книги автора


Кто написал Выбраныя творы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нягледзячы на вонкавае падабенства — абодва, Карпюк і Брыль — нараджэнцы Заходняй Беларусі, былі высокімі, статнымі, дужымі — яны, як справядліва зазначыў Калеснік, моцна адрозніваліся адзін ад аднаго — і характарамі, і літаратурнымі талентамі. Бліскучы стыліст, схільны да філасафічнасці, Брыль непазбежна кантраставаў у сваёй прозе з Карпюком, чыя творчасць была перанасычаная дыялектызмамі, у каго жыццёвая філасофія выяўлялася не так у аўтарскіх развагах, як у сюжэтах. Але Карпюк і не збіраўся стаць «другім Брылём» — ён шукаў уласны шлях у літаратуры, хацеў распавесці людзям пра тое, што набалела яму самому.

Пачынаў Карпюк з таго, што, здавалася, павінна было давацца яму лёгка, — з побытавых замалёвак, празаічных мініяцюр, змест якіх аўтару падказвала жыццё. Напісаў аповесць «У адным інстытуце» — звычайную аповесць, у духу іншых шасцідзесятнікаў. Выказаў у ёй свае ўражанні ад працы на кафедры педагогікі Гарадзенскага педінстытута. Аповесць прайшла не тое каб незаўважанай — але падзеяй не стала. I стаць не магла. Такіх аповесцяў у савецкую эпоху з'яўлялася безліч.

Трэба было, каб у кнізе прагучала іншае. Каб чытач пабачыў у ёй чужы жыццёвы досвед — але паверыў у яго, прыняў, як свой. Чаго хацелася чытачу 50-х гадоў? Чым ён жыў?

Так, нядаўна закончылася вайна. І людзі памяталі пра яе, смуткавалі па загінулых. Але яны і пад час вайны заставаліся людзьмі — кахалі, пакутавалі, губляючы каханых, кахалі нанова. Буры гісторыі калечаць жыццё, але не адбіраюць маладосці. Каханне на асноведзі гісторыі — вечная тэма.

Так у 1959 годзе з'явілася «Данута».

Гэта не быў раман. Гэта была вялікая аповесць пра каханне. Але менавіта яна на доўгія гады стала для чытачоў візітоўкай пісьменніка Карпюка.

Фабула аповесці простая і знаёмая ўсім з часоў старадаўняга ра-манса пра тытулярнага саветніка і генеральскую дачку. Толькі ў «Да-нуце» распавядалася пра юнака-беларуса, навучэнца вячэрняй школы і дачку польскага генерала.

Дзеянне адбываецца ў Вільні. Карпюк добра памятаў гэты горад. З тэкстам «Дануты» ў руках можна прайсці гістарычнымі вуліцамі сучаснай Вільні, як з турыстычным даведнікам 30-х гадоў. Вось — Беларускі музей (імя Луцкевічаў аўтар назваць не можа — забаронена цэнзурай). Вось — універсітэт, дзе чытаў свае вершы паэт Міхась Граніт. А вось тут, падобна, тая самая жаночая гімназія, у якой магла вучыцца Данута і ля сцен якой чакаў яе закаханы Янка.

Карпюк уклаў у гэтую аповесць усяго сябе. Янку Барташэвіча, героя «Дануты», чытачы — паколькі расповед вёўся і ад яго імя — і прымалі за аўтара. Невыпадкова нават лісты яму пісалі — на выдуманае месца працы, у абласны аддзел адукацыі. У нарысе «Перыпетыі пошукаў» (1977) Аляксей Карпюк прывядзе фрагменты некалькіх такіх лістоў:

«Калі ласка, прышліце, дарагі Янка Барташэвіч (даруйце, не ведаю, як Вас па бацьку!), мне фота сваёй Дануты. Я павешу яго над ложкам і буду заўсёды глядзець на яе вобраз — устаючы і кладучыся...»

«Вырашылі мы зрабіць экскурсію ў Вільнюс ды пакласці на Да-нуціну магілку кветкі. Выязджаем сваім аўтобусам 5 ліпеня ў 6 гадзін раніцы. Просім Вас, дарагі таварыш Барташэвіч, к нам далучыцца. Калі ўжо не зможаце з намі паехаць, то тэрмінова напішыце нам, прынамсі, дзе яе магіла...»

«Кончив читать, я вслух кричала: Сволочь! Сволочь! Идиот! Хуже того Рыжего, что лўпил тебя на сцене! Мало он тебя лупил! Ведь ты коварнее его! Любил ты Дануту, когда она тебе была недоступна, ког-да же она тебе стала доступной — ты стрелял ее! За что, фриц ты?! А Дануту, свою любовь, не удалось самому удушить, и ты оставнл ее на растерзание немцам, зверюга ты!»

Нічога дзіўнага: чытачам 60-х гадоў мінулага стагоддзя хацелася верыць у тое, што існавалі і гэтая дзяўчына, і гэты хлопец, і гэтае каханне. Карпюку ўдалося стварыць тыповую біяграфію для свайго Янкі. Хлопец з Заходняй Беларусі прыходзіць у Вільню, каб атрымаць адукацыю. Ён з беднай сям'і — і цягнецца да радыкалаў з віленскага камуністычнага падполля. Генеральская дачка для яго — «класавы вораг», так што адзін уплывовы літаратар (імя Карпюк у «Перыпеты-ях пошуку» з ветлівасці не называе) папракае Аляксея Нічыпаравіча: «Што, дзяўчыны сваёй не мог яму падабраць, ці якая халера?!» Але каханне павінна ж перамагчы ўсе перашкоды? Вядома ж, павінна. Хочацца чытачу, каб яно перамагло. I калі аўтар наўслед за гістарычнай праўдай кідае сваіх герояў у пекла Другой Сусветнай вайны, заканчвае сваю аповесць смерцю Дануты, — гэта ўспрымалася ўжо як жорсткая несправядлівасць. Адны чытачы былі гатовыя аплакаць Дануту разам з Янкам, другія — выдрапаць яму вочы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.