Джаан Роўлінг - Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Джаан Роўлінг - Гары Потэр і Рэліквіі Смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Детская фантастика, Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дж. К. Роўлінг

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

I. Узвышэнне Цёмнага Лорда

Двое мужчын узнікнулі з ніадкуль у некалькіх ярдах адзін ад аднаго на вузкай - фото 1

Двое мужчын узнікнулі з ніадкуль, у некалькіх ярдах адзін ад аднаго на вузкай, залітай светам месяца дарожцы. На працягу секунды яны стаялі, накіраваўшы палачкі адзін аднаму ў грудзі. Затым яны пазналі адзін аднаго, прыбралі палачкі пад мантыі і хутка пакрочылі у адным напрамку.

— Навіны? — папытаў другога больш высокі.

— Найлепшыя, — адказаў Сэверус Снэйп .

Злева дарожку абмяжоўвала дзікая, нізкарастучая ажына, справа — высокая, акуратна падстрыжаная агароджа. Мантыі мужчын развейваліся вакол іх ладыжак.

— Магчыма, я спазніўся, — сказаў Якслі. Яго грубыя рысы твару то з’яўляліся, то зноў знікалі з разадраных галінамі плямаў месяцовага свету. — Гэта было крыху складаней, чым я думаў. Але спадзяюся: ён будзе задаволены. Ты ўпэўнены, што твая навіна будзе добрай?

Снэйп кіўнуў, але ўдакладняць не стаў. Яны звярнулі направа на шырокую дарогу і спыніліся перад каванай жалезнай брамай. Ніхто не зрабіў і кроку. У цішыне абодва ўскінулі левую руку (нібы віталі кагосьці) і прайшлі скрозь браму, быццам гэта быў не цёмны метал, а дым.

Цісавыя агароджы прыглушвлі крокі мужчын. Аднекуль справа данёсся шолах: Якслі ізноў дастаў палачку, накіраваўшы яе над галавой Снэйпа, але крыніца шолаху была не чым ішым як беласнежным паўлінам.

— Люцыюс заўсёды рабіў для сябе няблага. Паўліны… — чмыхнуўшы, Якслі схаваў палачку зваротна пад мантыю.

З цемры ў канцы дарогі ўзнік вялікасны маентак, які зіхацеў дыяментамі вокнаў. Дзесьці ў цёмным садзе, за той стараной агароджы спяваў фантан. Пад нагамі Снэйпа і Якслі, які спяшаліся да дзвярэй, хрумсцеў жвір. Дзверы расхінулася, як толькі яны наблізіліся, прычым без чыйгосьці відавочнага ўдзелу.

Вялікая гасцеўня была слаба асветлена і аздоблена цудоўным дываном, які закрываў большую частку каменнай падлогі. Бледныя твары, з партрэтаў, якія віселі на сценах, праводзілі Снэйпа і Якслі позіркамі, калі тыя праходзілі міма. Двое мужчын спыніліся перад цяжкімі дзеравяннымі дзвярамі, якія вялі ў наступны пакой. Яны затрымаліся на адзін удар сэрца, а затым Снэйп павярнуў бронзавую ручку.

Пакой быў поўны людзей, якія ў маўчанні сядзелі за доўгім дэкаратыўным сталом. Астатняя мэбля была абыякава прыдвінута да сцен. Крыніцай свету ў пакоі быў палыхаючы агонь у прыгожым мармуровым каміну, над якім вісела пазалочанае люстэрка. Снэйп і Якслі на імгненне затрымаліся на парозе. Паколькі іх вочы станавіліся больш прывычнымі да паўзмроку, то іх увагай завалодвала самая дзіўная асаблівасць усёй сцэны: фігура чалавека, які відавочна страціў прытомнасць і вісеў галавой уніз над сталом. Марудна верцячыся, быццам прывязаная нябачнай вяроўкай, фігура адлюстроўвалася ў люстэрку і ў голай адпалірованнай паверхні стала. Ніхто з людзей за сталом не глядзеў на фігуру. Выключэннем быў бледны малады чалавек, які сядзеў акурат пад ей. Ён, здавалася, быў няздольны забараніць сабе глядзець уверх кожную хвіліну.

— Якслі. Снэйп, — чысты, высокі голас раздаўся з галавы стала. — Вы спазніліся.

Камін быў акурат за спіной размаўляючага, таму толькі прыбыўшым было цяжка разабраць нешта большае, чым яго сілуэт. Калі яны наблізіліся, скрозь морак заблішчаў твар, лысы чэрап, падобныя змяіным разрэзы ноздраў і вочы з чырвоным бляскам, зрэнкі якіх былі вертыкальнымі. Ён быў настолькі бледны, што, здавалася, выпускаў жамчужнае ззянне.

— Снэйп, сюды, — Вальдэморт указаў на месца справа ад сябе. — Якслі — поруч з Долахавым.

Двое мужчын занялі адведзеныя ім месцы. Большасць вачэй вакол стала сачылі за Снэйпам, і менавіта да яго першага звярнуўся Вальдэморт.

— Так?

— Мой Лорд, Ордэн Фенікса збіраецца перавезці Гары Потэра з яго цяперашняга месца схову ўначы ў наступную суботу.

Цікавасць вакол стала адчувальна ўзрасла. Некаторыя напружыліся, іншыя ўсхваляваліся, усе ўважліва глядзелі на Снэйпа і Вальдэморта.

— Субота… уначы, — паўтарыў Вальдэморт. Яго чырвоныя вочы ўпіліся ў чорныя Снэйпа з такі пільнасцю, што сёй-той за сталом адводзіў погляд у бок, спалоханны, што ён сам можа асмаліцца лютасцю пільных вачэй. Снэйп, аднак, спакойна глядзеў у твар Вальдэморта. Праз секунду-іншую бязгубы рот Вальдэморта выгнуўся у нешта падобнае на ўсмешку.

— Добра. Вельмі добра. І гэта інфармацыя…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x