Хай іншыя напішусь пра яго заслугі ў наступныя гады. Дамблдор занёс вялізарны ўклад у скарбонку ведаў чараўнікоў, уключаючы яго адкрыццё дванаццаці спосабаў выкарыстання драконавай крыві. Ён пакінуў шматлікае наступным пакаленням, яго незвычайная мудрасць выяўлялася ў яго судовых рашэннях, калі ён быў Вярхоўным Чараўніком Візенгамота. Кажуць, што не было роўных таго двубоя, які абыўся паміж Дамблдорам і Грындэльвальдам у 1945 гаду. Тыя, хто бачыў яго, апісвалі жах і захапленне, якія яны выпрабавалі, нізіраючы бітву двух дзіўных чараўнікоў. Трыюмф Дамблдора і яго вынікі для чарадзейнага міру параўноўваюцца да паваротнага моманту чарадзейнага міру, як, напрыклад, Міжнародны Закон пра Сакрэтнасць або падзенне Самі-Ведаеце-Каго.
Альбус Дамблдор ніколі не ганарыўся і не выхваляўся тым, што ён знаходзіў у людзях тое, за што іх трэба было шанаваць, што было ўтоена ад вачэй. Але яго страты надзялілі яго велізарнай людкасцю і спагадай. Мне не будзе хапаць яго сяброўства больш, чым я магу растлумачыць, але мая згуба не параўнаецца з згубай магічнага міру. Па-за ўсякім сумневам, ён быў самым натхняльным і любімым дырэктарам Хогвартса. Ён памёр так, як ён жыў: працуючы дзеля вышэйшай выгоды да апошняга ўздыху, так, як ён калісьці працягнуў руку маленькаму хлопчыку з драконавай воспай, якім ён і быў, калі мы сустрэліся.
Гары скончыў чытаць, але працягваў глядзець на фатаграфію побач з некралогам. У Дамблдора была ўсё тая ж добрая знаёмая ўсмешка, але ён так глядзеў па-над свамі акулярамі-паўмесяцамі, шо Гары здавалася, быццам нават з фатаграфіі ён бачыць усё наскрозь, што прымушала яго адчуваць гаркату і збянтэжанасць адначасова.
Яму здавалася, ён ведаў Дамблдора, але калі ён прачытаў гэты некралог, то змушаны быў прызнаць, што амаль нічога не ведаў. Ён ніколі не ўяўляў дзіцем або падлеткам, быццам той заўсёды быў сівавалосым старым. Дамблдор-падлетак уяўлялся з такой жа працай, як дурая Герміёна або прывязны Агнеплюй.
Ён ніколі не думаў пра тое, каб спытаць Дамблдора пра яго мінулае. Гэта было дзіўна, неверагодна, але ж было вядома, што Дамблдор прымаў удзел у тым легендарным двубоі супраць Грындэльвальда, а Гары нават не спытаў, як гэта было, не спытаў і пра яго іншыя знакамітыя дасягненні. Не, яны заўсёды абмяркоўвалі Гары, мінулае Гары, будучыню Гары, планы Гары… і, падобна, цяпер Гары разумеў, што магчымасць сышла, і ён больш не папытае Дамблдора распавесці пра сябе, хоць адно асабістае пытанне ён усё жа паспеў задаць. Але Дамблдор відавочна схітраваў.
— А што бачыце вы, калі глядзіце ў Люстэрка?
— Я? Я бачу ў сваёй руцэ пару тоўстых ваўняных шкарпэтак.
Пасля некалькі хвілін роздумаў, Гары вырваў артыкул з Вяшчуна, акуратна згарнуў яго і паклаў у першы том “Практычнай Ахоўнай Магіі і Яе Выкарыстання Супраць Цёмных Мастацтваў”. Затым ён выкінуў пакінутую газету ў гару смецця і павярнуўся тварам да пакоя. Стала значна чысцей. Толькі на ложку ляжаў сённяшні “Штодзённы Вяшчун”, а зверху — аскепак люстэрка.
Гары прайшоў па пакоі, адсунуў аскепак і раскрыў газету. Ён толькі мімаходам зірнуў на загаловак, калі раняшняя сава з службы дастаўкі прыесла яму згорнутую газету, і адклаў яе, убачыўшы, што пра Вальдэморта нічога не гаварылася. Гары быў упэўнены, што міністэрства прыстрашыла “Вяшчун”, каб стрымаць навіны пра Вальдэморта. І толькі зараз ён заўважыў, што прапусціў.
Унізе перадавіцы над фатаграфіяй устрывожанага Дамблдора, які кудысці хутка ступаў, распластаўся загаловак:
Дамблдор. Нарэшце праўда?
— На наступным тыдні выйдзе шакавальная гісторыя пра заганнага генія, якога шматлікія лічылі найвялікшым чараўніком свайго часу. Зрываючы ўсім вядомую маску мудраца з срэбнай барадой, Рыта Скітар адчыняе завесу цяжкага дзяцінства, непакорлівай юнацкасці, вечных сварак і ўсіх сакрэтаў, якія Дамблдора панёс з сабой у магілу. ЧАМУ ён адмовіўся быць міністрам і застаўся ўсяго толькі дырэктарам школы? ЧАГО сапраўды жадае дамагчыся сакрэтная арганізацыя, выдомая як Ордэн Фенікса? Як на самай праве памер Дамблдор?
Адказы на гэтыя і шматлікія іншыя пятанні будуць дадзеныя ў навай біяграфіі “ Жыццё і Хлусня Альбуса Дамблдора” Рыты Скітар. Эксклюзіўнае інтэрв’ю Бэцці Брэйтвэйт на старонцы 13.
Гары рыўком адкрыў газету і перагарнуў на трынаццатую старонку. Над артыкулам мільгаў яшчэ адзін знаёмы твар: жанчына ў акулярах у прыгожай аправе з кучаравымі светлымі валасамі, яе зубы агаліліся ў трыюмфальнай усмешцы, пакуль яна махала рукой. Імкнучыся не звяртаць увагу на фатаграфію, Гары працягнуў чытаць.
Читать дальше