— Што за?..
Ён агледзеўся. На лесвіцы хаты нумар чатыры на Прайвет Драйв нікога не было. Няўжо Дадлі не мог прыдумаць жарту лепш, чым кубак з гарбатай пад дзвярамі? Трымаючы на вазе руку, з якой ішла кроў, Гары з працай сабраў кавалачкі кубка вольнай рукой і кінуў іх ва ўжо перапоўнены і без таго сметнік у яго пакою. Затым ён накіраваўся ў ванную, каб засунаць палец пад кран.
Як жа гэта было дурна, бессэнсоўна, як жа неверагодна гэта раздражняла, што яшчэ чатыры дня трэба было цярпець да таго, калі яму можна будзе вядзьмарыць… Але Гары прыйшлося прызнаць, што ад гэтага парэза на пальцу яму ўсё роўна было не выратавацца. Яго ніколі не вучылі, як гаіць раны, і калі ён падумаў аб гэтым зараз, — у святле пабудовы планаў — гэта апынулася вялікім прабелам у яго адукацыі. Разумова робячы нататку, каб не забыцца спытаць Герміёну, як гэта робіцца, ён выцер вялікім кавалкам туалетнай паперы столькі гарбаты, колькі змог, перш чым зноў пайсці ў спальню і зачыніць за сабой дзверы.
Раніцу Гары правёў, цалкам спусташаючы свой школьны куфар, чаго ён не рабіў з тых часоў, як упершыню адправіўся ў школу шэсць гадоў таму. У пачатку вучэбнага года ён звычайна выцягваў толькі тры чверці змесіва, якое ляжала зверху, замяняючы яго на новыя рэчы або складаючы зваротна, пры гэтым пакідаючы прыстойны пласт халусця на дне: старыя пёры. Сушоныя вочы жукоў, шкарпэткі без пары, якія ўжо былі не па памеры. Некалькі хвілін таму Гары запусціў руку ў куфар, нечакана адчуў востры боль у безыменным пальцу правай рукі і, выняўшы яе, убачыў даволі шмат крыві.
Цяпер ён дзейнічаў акуратней. Зноў стоячы на каленах перад раскрытым куфарам, ён даследаваў самае дно, адкуль дастаў значок, які мігцеў надпісамі: “ПАДТРЫМАЙ СЕДРЫКА ДЫГАРЫ” і “ПОТЭР — СМУРОДНІК”, Брыдаскоп, які трэснуў і знасіўся, і залаты медальён з занатоўкай, падпісанай Р.А.Б, а затым ён, нарэшце, выявіў крыніцу сваёй раны. Ён адразу пазнаў яго. Гэта быў двухцалёвы аскепак зачараванага люстэрка, якое яму падарыў яго памерлы хросны бацька Сірыюс. Гары адклаў асклепак у бок і прамацаў дно зноў, спрабуючы знайсці іншыя аскепкі, але больш нічога не заставалася ад апошняга падарунку яго хроснага, акрамя здробленага ў пудру шкла, якое блішчалым пылам раскрашылася па ўсёй паверхні пакінутага халусця.
Гары вярнуўся да няроўнага аскепка, аб які ён парэзаўся, не бачачы нічога, акрамя свайго ярка-зялёнага вока. Ён паклаў аскепае на ранішні непрачытаны выпуск “Штодзённага Вяшчуна”, які ляжаў на ложку, і паспрабаваў пазбавіцца ад ўспамінаў, якія нарынулі, уколаў шкадавання і жадання зразумець загадку пабітага люстэрка, накінуўшыся на астатняе халусце ў куфары.
Яшчэ гадзіна яму спатрэбілася на тое, каб канчаткова апусташыць куфар, выкінуўшы бескарысныя рэчы, а астатнія скласці па купках у залежнасці ад таго, спатэбяцца або не яны яму надалей. Мантыі для школы і Квідытча, кацел, пергамент, пёры і большасць падручнікаў адправіліся ў кучу ў куце: іх ён збіраўся пакінуць. Яму стала цікава, што яго цётка і дзядзька зрабілі б з імі: спалілі б пад полагам ночы, нібы яны былі доказамі якога страшнагазлачынства? Яго маглаўская адзежа, Плашч-Нябачнік, набор для падрыхтоўкі зелляў, некаторыя кнігі, альбом з фатаграфіямі, які Хагрыд падарыў яму, пачак лістоў і яго палачка адправіліся ў стары ранец. У пярэдняй кішэні ляжалі Карта Марадзёраў і медальён з занатоўкай ад Р.А.Б. Медальёну было адведзена такое ганаровае месца не таму, што ён быў каштоўным — на самай справе ён наогул нічога не каштаваў — а з-за кошта, якім ён дастаўся.
На стале побач з яго палярнай савой Хэдвіг застаўся стос газет: па адной на кожны дзень знаходжання на Прайвет Драйв гэтым летам.
Ён падняўся з полу, пацягнуўся і падайшоў да стала. Хэдвіг не паварушылася, калі ён пачаў хутка праглядаць і кідаць газету адну за іншай у кучу смецця. Сава альбо спала на самай справе, альбо прыкідвалася; яна вельмі злавалася на Гары за тое, што ён не дазваляў ёй часта пакідаць клетку.
Калі стопка амаль падышла да канца, Гары спыніўся ў пошуках экзэмпляра, які, ён ведаў, прыйшоў адразу пасля таго, як ён вярнуўся ў хату на Прайвет Драйв на лета. Ён памятаў, што на перадавіцы была невялікая нататка пра адстаўку Чарыці Бербыдж, настаўніцы Маглавывучэння у Хогвартсу. Нарэшце, ён знайшоў патрэбную газету. Адкрыўшы дзесятую старонку, ён сеў на крэсла за пісьмовым талом і перачытаў артыкул, які шукаў.
Эльфіяс Додж
У памяць аб Альбусе Дамблдору
Читать дальше