Джаан Роўлінг - Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Джаан Роўлінг - Гары Потэр і Рэліквіі Смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Детская фантастика, Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я пытаю, ці мае зносіны Скітар з Потэрам, з якім у яе было інтэрв’ю на тэму Самі-Ведаеце— Каго, і па гэты дзень.

— Ах, зразумела, мы ўсамых блізкіх адносінах, — кажа Скітар. — У беднага Потэра так мала сапраўдных сяброў, і мы сустрэліся ў адзін з самых цяжкіх момантаў яго жыцця — на Турніры Трох Чараўнікоў. Мабыць, я адна, з тых, хто зараз жыве, магу сказаць, што я ведаю сучаснага Гары Потэра.

Што прыводзіць нас да мноства слыхаў пра апошнія гадзіны Дамблдора. Ці верыць Скітар, што Потэр быў з Дамблдорам у момант яго смерці?

— Ну, не жадаю выдаваць шмат — усё будзе ў кнізе — але сведкі ў замку Хогвартс бачылі, як Потэр бег са сцэны здарэння адразу пасля таго, як Дамблдор зваліўся, саскочыў або яго спхнулі. Пазней ён абвінаваціў Сэверуса Снэйпа, чалавека, да якога сілкаваў велізарную непрыязнь. Ці так усё, як здаецца? Вырашаць грамадству… як толькі яны прачытаюць маю кнігу.

На гэтай інтыгучай ноце я пакідаю нашу госцю. Няма сумневу ў тым, што Скітар напісала бэстсэлер. Натоўпы прыхільнікаў Дамблдора тым часам асуерагаюцца таго, што яны могуць пазнаць пра іх героя.

Дачытаўшы артыкул да канца Гары працягваў глядзець на старонку. Са злосцю ён згамтаў газету і кінуў яе ў гару астатняга смецця.

Ён пачаў бязмэтна кідацца па пакоі, адчыняючы скрыні і хапаючы кнігі, потым складаючы іх на тыя ж месцы, не цямячы, што робіць, пакуль асобныя кавалкі артыкула Рыты круціліся ў яго з галаве: Цэлы раздзел прысвечаны адносінам Потэра і Дамблдора… так агідна… захапляўся Цёмнымі Містацтвамі… звязалася з крыніцай, за якую шматлікія журналісты падалі б свае палачкі…

— Хлусня! — крыкнуў Гары і ўбачыў у акно, як сусед перастаў заводзіць газонакасілку і нервова паглядзеў наверх.

Гары цяжка сеў на ложак. Асклепак адскочыў ад яго. Ён падняў яго і перавярнуў, думаючы пра Дамблдора і хлусні Рыты Скітар.

Успыхнула ярка-блакітнае святло. Гары замёр, яго паранены палец зноў крануў няроўны край люстэрка. Здалося. Ён паглядзеў назад, але сцяна была ванітнага персікавага колеру, які абрала цётка Пятуння. Не было нічога блакітнага, што магло б адлюстравацца. Ён зноў паглядзеў у аскепак, але ў ім зноў адлюстроўвалася толькі яго ўласнае вока.

Яму здалося, не магло быць іншага тлумачэння, таму што ён думаў пра мёртвага дырэктара школы. Несумнеўным заставалася тое, што ён ніколі не ўбачыць пранізлівы погляд ярка-блакітных вачэй Альбуса Дамблдора.

III. Ад’езд Дурслі

Гук зачыненых уваходных дзвярэй рэхам пранёсся ўверх па лесвіцы і пачуўся крык - фото 3

Гук зачыненых уваходных дзвярэй рэхам пранёсся ўверх па лесвіцы і пачуўся крык: “Гэй, ты!”

Пасля шаснаццаці гадоў такога абыходжання Гары ўжо ведаў, каго клікаў яго дзядзька, але, тым не менш, не адклікаўся. Ён усё яшчэ думаў пра асклепак, у якім, як яму здалося на секунду, ён бачыў вока Дамблдора. Ён не падняўся з ложку і не пайшоў да дзвярэй датуль, пакуль яго дзядзька не закрычаў: “ХЛОПЕЦ!”. Ён паклаў асклепак у ранец да тых рэчыў, якія збіраўся браць з сабой.

— Чаго гэта ты не спяшаешся! — зароў Вернан Дурслі, калі Гары паявіўся не верхняй ступеньцы. — Ідзі сюды. Трэба пагаварыць!

Гары спусціўся ўніз, трымаючы рукі глыбока ў кішэнях джынсаў. Апынуўшыся ў гасцінай, ён убачыў усіх траіх Дурслі. Яны былі апранутыя і збіраліся: дзядзька Вернан у карычневай куртцы на маланцы, цётка Пятуння — у паліто колеру ласося, а Дадлі, вялікі светлавалосы мускулісты кузен Гары, — у скуранай куртцы.

— Ну? — спытаў Гары.

— Садзіся! — сказаў дзядзька Вернан. Гары падняў бровы.

— Калі ласка! — дадаў дзядзька Вернан, злёгку моршчачыся ад сказанага слова.

Гары сеў. Яму здавалася, ён ведаў, што ён павінен пачуць. Яго дзядзька пачаў кідацца па пакоі, а цётка Пятуння і Дадлі сачылі за ім з трывогай. Нарэшце, вялікі бэзавы твар дзядзькі Вернана абцяжарыла нейкая думка, і ён спыніўся насупраць Гары і аб’явіў:

— Я перадумаў, — сказаў ён.

— Які сюрпрыз, — хмыкнуў Гары.

— Не смей так казаць… — пачала цётка Пятуння, але Вернан Дурслі супакоіў яе.

— Гэта ўсё глупства! — сказаў дзядзька Вернан, гледзячы на Гары сваімі маленькімі, падобнымі на парасячыя вачамі. — Я зусім не веру тваім словам. Мы застанемся тут, і нікуды не паедзем.

Гары паглядзеў на дзядзьку і адчуў і прыкрасць, і весялосць адначасова.

Вернан Дурслі мяняў сваё меркаванне кожныя дваццаць чатыры гадзіны на працягу апошніх чатырох тыдняў. Ён пакаваў, распакоўваў і зноў пакаваў рэчы, у чарговы раз змяніўшы сваё рашэнне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x