Джаан Роўлінг - Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Джаан Роўлінг - Гары Потэр і Рэліквіі Смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Детская фантастика, Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Больш за ўўсё Гары спадабаўся той раз, калі дзядзька Вернан, не ведаючы, што Дадлі дадаў у зноў перапакаваны чамадан гантэлі, паспрабаваў засунуць яго ў антрэсоль і зваліўся, равучы ад болю і лаючыся па чым дарма.

— Ты кажаш, — сказаў Вернан Дурслі, працягваючы шпацыр па пакоі. — Што мы: Пятуння, Дадлі і я — у небяспецы, якая зыходзіць ад… ад…

— Кагосьці з “нашых”, я ведаю, — сказаў Гары.

— Дык вось, я не веру ніводнаму слову, — дзядзька Вернан зноў устаў перад Гары. — Я не спаў паў ночы, усё абдумваючы, і прыйшоў да вываду, што гэта план па захопу маёй хаты.

— Хаты? — паўтарыў Гары. — Якой хаты?

— Гэтай хаты! — ускрыкнуў дзядзька Вернан, вена на ілбу пачала пульсаваць. — Нашай хаты! Кошты на жыллё тут вельмі высокія! Ты жадаеш, каб мы з’ехалі, а потым праробіш свае фокусы, і ўсё акажацца перапісаным на цябе і…

— Вы што, звар’яцелі? — спытаў Гары. — План, каб атрымаць гэтую хату? Вы праўда тупы, ці толькі прыкідваецеся?

— Ну-ка не смей!.. — піскнула цётка Пятуння, але Вернан зноў яе супакоіў. Для яго, здавалася, не было нічога больш небяспечнаго чым то, пра што ён зараз казаў.

— Жадаю нагадаць, калі вы забыліся, — сказаў Гары. — Што ў мяне ўжо ёсць хата, якую мне пакінуў хросны. Навошта мне гэтая? У памяць аб добрых дзяньках?

Наступіла цішыня. Гары падумаў, што вырабіў належнае ўражанне на дзядзьку сваімі довадамі.

— І ты сцвярджаеш, — сказаў дзядзька Вернан, зноў бегаючы па пакоі. — Што гэты нейкі там Лорд…

— … Вальдэморт, — нецярпліва адказаў Гары. — І мы ўжо сто разоў абмяркоўвалі гэта! Гэта не здагадка, а факт! Дамблдор казаў вам летась, і Кінгслі і Містэр Уізлі …

Вернана Дурслі перашморгнула, і Гары здагадаўся, што дзядзька спрабаваў пазбавіцца ад успамінаў аб візіце двух дарослых чараўнікоў. Хоць, улічваючы, што аднойчы Містэр Уізлі разнёс Дурслі палову гасцінай, яго з’яўленне магло, мякка кажучы, не ўзрадаваць дзядзьку Вернана.

— ...Кінгслі і Містэр Уізлі гэта тлумачылі, — яшчэ раз сказаў Гары. — Мне споўніцца семнаццаць, заклён знікне, і вы разам са мной будзеце пад пагрозай нападу Вальдэморта. Ордэн падазрае, што Вальдэморт можа злавіць вас і мучыць, каб выпытаць, дзе я. Ці ў надзеі, што я вас захачу выратаваць.

Погляды Гары і дзядзькі Вернана сустрэліся. Гары быў упэўнены, што яны адначасова падумалі пра адно і тое ж. Затым дзядзька Вернан працягнуў хадзіць па пакоі, а Гары зноў загаварыў:

— Вам неабходна схавацца, і Ордэн жадае дапамагчы. Вам прапаноўваюць лепшую абарону, якая толькі можа быць.

Дзядзька Вернан нічога не адказаў, а працягнуў хадзіць па пакоі. Сонца схілілася над агароджамі. Газонакасілка суседа зноў заглухла.

— Я думаў, ёсць Міністэрства Магіі, — сказаў дзядзька Вернан.

— Ёсць, — здзіўлена адказаў Гары.

— Ну а чаму б ім тады не абараняць нас? Мне здаецца, ні ў чым не вінаватыя, вядома, акрамя хавання мечанага, ахвяры накшталт нас маюць права на абарону ўрада!

Гары не змог утрымацца ад смеху. Гэта было ў духу Вернана — спадзявацца на кіраўніцтва, нават калі гаворка ішла пра мір, які ён адмаўляў і пагарджаў.

— Вы чулі, што вам сказалі Кінгслі і містэр Уізлі, — адказаў Гары. — Мы думаем, што ў Міністэрстве сабатаж.

Дзядзька Вернан кідаўся да каміна і зваротна, так цяжка дыхаючы, што чорныя вусы яго ўздымаліся, а твар зноў стаў бэзавым ад працы думкі.

— Добра, — сказаў ён, зноў спыняючыся перад Гары. — Добра, дапусцім, мы згаджаемся на абарону. Але я не разумею, чаму мяне не можа ахоўваць гэты Кінгслі.

Гары ледзь не закаціў вочы. Нагэтае пытанне таксама адказвалі не адзін раз.

— Як я ўжо казаў, — сказаў ён скрозь зубы. — Кінгслі ахоўвае міністра магл… вашага Прэм’ер—міністра.

— Менавіта так!.. Ён лепшы! — сказаў дзядзька Вернан, паказваючы на пусты экран тэлевізара. На днях Дурслі ўбачылі Кінгслі у навінах, калі той суправаджаў Прэм’ер-міністра падчас наведвання лякарні. Гэта і тое, што Кінгслі атрымоўвалася апранацца па-маглаўскі, не кажу чы ўжо пра ўпэўненасць, выходнай ад яго павольнага басу, было прычынай, па якой Дурслі успрымалі Кінгслі не так, як іншых чараўнікоў. Хоць яны ніколі не бачылі яго з златым кольцам у вуху.

— Ну, так ён заняты, — сказаў Гары. — Але Хестынія Джонс і Дзедалус Дыгл больш чым гатовыя да працы…

— Паглядзець бы іх рэзюмэ… — пачаў дзядзька Вернан, але ў Гары лопнула цярпленне. Устаўшы, ён падышоў да дзядзькі, зараз сам паказваючы на тэлевізар.

— Гэтыя выпадкі — не проста няшчасныя выпадкі… аварыі, выбухі, усё, што зараз адбываецца. Людзі знікаюць і паміраюць, і ён стаіць за гэтым, Вальдэморт. Я паўтараю вам зноў: ён забівае маглаў для забаўкі. Нават смуга — Дэментары выклікаюць яе, а калі вы не памятаеце, хто гэта, спытайце вашага сына!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x