• Пожаловаться

Аляксей Дудараў: Вечар

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Дудараў: Вечар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. ISBN: some, категория: drama / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Вечар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вечар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Меладрама ў дзвюх дзеях. У «неперспектыўнай» вёсцы Вежкі засталіся толькі трое старых — Ганна, Васіль Мульцік і Мікіта Гастрыт. Па-рознаму прайшло іх жыццё. Ганна ўвесь час, як і Мульцік, працавала на зямлі. Ні адпачынку, ні радасці не ведала. У вайну і пад бомбамі ляжала, і ў сваей хаце гарэла, траіх дзяцей пахавала за адзін месяц. I апошні сын Віцёк нейкі няўдалы атрымаўся — цягне лес у турме. Але Ганна не азлобілася на жыццё. Яна толькі стомлена думае: «Рабіла, рабіла, рабіла; а на гэтым свеце няма чаго пакінуць. I нашто нарадзілася?». Навошта нарадзіўся, ведае Мульцік. У яго таксама нялёгкі лес. Ён «тры вайны адпляскаў, піабляй махноўцы секлі, кулакі ў трыццаць другім цвікамі да крыжа прымалацілі, на фінскай ногі адмарозіў, у партызанах немцы расстрэльвалі, потым ваяваў — два разы параніла, тры разы кантузіла. I гэта яшчэ не ўсё! Двух дзетак за вайну пахаваў, і ніпічымніца пасляваенная была, і хату пярун паліў, і карова здыхала, і жонка памерла, і сын апошні гадоў пяць пісем не піша».

Аляксей Дудараў: другие книги автора


Кто написал Вечар? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Вечар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вечар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аляксей Дудараў

Вечар

Дзейныя асобы

Васіль.

Ганна.

Гастрыт.

Нашы дні.

Дзея першая

Шэрая раніца. Сонца яшчэ спіць. Недзе далёка самотная зязюля лічыць некаму гады. Нястройны і яшчэ нясмелы птушыны хор і смелы ўрачысты покліч «ку-ка-рэ-ку-у-у-у» абвяшчаюць усёй вёсцы, што надышоў новы дзень. Павольна-павольна з-за вугла сваёй хаты выходзіць Васільз вядром. Высокі, худы, нетаропкі ні ў рухах, ні ў словах, ні ў думках.

Васіль(пазіраючы за сад) . Уставай, уставай ужо… Ранак выдаўся сцюдзёны, у свеце неспакойна, прэзідэнты шалеюць… Плюнь на ўсё і прачынайся… І сёння трэба жыць. З табой, з зямлёю і з людзьмі… Людзі добрыя ўсе, мо толькі забыліся пра гэта… Бягуць, едуць, ляцяць… Ці то ўцякаем ад некага, ці то даганяем — ліха нас ведае… (Падыходзіць да калодзежа, пачынае даставаць ваду.) Як у чыгунку жывём! Аж бурбалкі, аж пара прэ… Немаведама хто толькі гэту поліўку сёрбаць будзе, калі яна ўрэшце зварыцца… (Дастаў вядро, пераліў у сваё, аднёс у бок ад калодзежа, выліў на зямлю.) Гэта на тваю хату, Сёмка… (Вяртаецца, зноў пачынае даставаць ваду.) Як паспакайнець? Няма спакою, і дабрыні не знойдзеш… Дабрыня ціхая… (Дастаў вядро, пераліў, аднёс, выліў.) А гэта на тваю хату, Іван… (Вяртаецца, зноў дастае ваду.) Думаеш, глупствам займаюся? Няма каму ваду з калодзежа браць… Раз'ехаліся ўсе… А калодзеж жывы павінен быць… З яго чэрпаць трэба, каб і вада жывой была… Во я і выбіраю яе штодня… За былых сваіх суседзяў, за дзяцей іх і за свайго сына… (Аднёс вядро, выліў.) На тваю хату, Пятрок… Ах, дзеткі, дзеткі… Такія вы ў нас грамацеі выраслі! Яны табе і Бога на лапаткі пакладуць, дакажуць, што Іуда некалі добрую справу зрабіў… Усё могуць. Толькі сваіх дзяцей не хочуць на свет пускаць… Ці то баяцца, ці то лянуюцца, ці то хочуць, каб ніхто жыць не замінаў… Дык ты сам жывеш, дык і другому дай… Ненароджаныя дзеткі — гэта ж усё адно як памерлыя… Слухаеш? Ну, слухай, слухай… Холадна, мабыць, там і цёмна… Дзе там? У космасе, канечна… Дзе ж яшчэ? Я во падумаю-падумаю, а што, калі б мае бацька-маці ўзялі дый не нарадзілі мяне?! Га? Ды я б ім гэтага ніколі не дараваў! Хаця нясоладка было: тры вайны адпляскаў… мнагавата. Ды і без вайны жыццё мёдам не было… І ад чужых, і ад сваіх нацярпеўся… Сын пісем не піша. Слухаеш? Слухай, слухай… І прачынайся… Прачынайся…

Да калодзежа падыходзіць Ганна. Такая ж, як і Васіль, старэнькая, белая. Яна нікуды не спяшаецца. Спынілася, паслухала.

Ганна. Чаго й та ты, Васіль?

Васіль. Што?

Ганна. Бубніш нешта сам сабе… Маліўся, ці што?

Васіль. Размаўляў… з Сонцам…

Ганна. Ашалеў пад старасць… З Богам, з Богам трэба размаўляць, а ты немаведама з кім…

Васіль. З кім хачу, з тым і размаўляю… Свабода совесці… Маўчыць яно. Свеціць і маўчыць. Слухае…

Ганна. Доўга ты яшчэ пражывеш, Васіль…

Васіль. Кінь ты!

Ганна. Гаварыць табе яшчэ хочацца з кім-небудзь… А перад смерцю чалавек заціхае і маўчыць, як тваё Сонца… Колькі гэта табе?

Васіль. Восемдзесят, а мо і болей… Лічыць надакучыла…

Ганна. Дык гэта ты старэйшы за мяне?

Васіль. А ты думала?..

Ганна. Ну-у, тады і мне яшчэ трохі пасмылець трэба… Хаця б да тваіх гадоў…

Васіль. Смылей на здароўе…

Ганна. Вады з твайго калодзежа вазьму…

Васіль. Бяры… (Уважліва глядзіць некуды ўдалячынь, падымаецца, выходзіць уперад.)

Ганна. Што там?

Васіль. Ідзе нехта…

Ганна падыходзіць. Глядзяць удваіх.

Павярнуў… У Займішча, мабыць…

Ганна падыходзіць да калодзежа, марудна апускае драўлянае вядро.

Ганна. Грышка твой усё не піша?

Васіль. З'ехаў пасля арміі і саўсім забыўся, што ў яго бацька ёсць.

Ганна. Была б Наста жывая, дык пісаў бы і прыязджаў.

Васіль. Бацьку дзеці лягчэй забываюць… Твая праўда…

Ганна. Сон я сёння бачыла… Можа, разгадаеш?

Васіль. Знайшла цыганку…

Ганна. Дык ты ж Сонцу молішся!

Васіль. Расказвай, разгадаю…

Ганна. Іваньку бачыла… Старэйшага свайго… Здаецца, ро-оўненькае поле жытнёвае, неба над ім чыстае-чыстае! І жаўрукі ў ім вісяць. І як быццам Іванька мой ідзе гэтым полем, раз-пораз жменю зерня дастае з кішэні і сыпле сабе пад ногі. Я стаю на ўзмежку дый думаю: «Навошта ён зерне кідае ў зямлю? Жыта ж ужо вырасла, у каласы пайшло, а ён нанава сеяць надумаўся…» Спытаць хацела, а голасу няма. Ён і прайшоў. Я і не спытала…

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вечар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вечар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Кар'ер
Кар'ер
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
Васіль Быкаў: Воўчая зграя
Воўчая зграя
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
Кузьма Чорны: Хвоі гавораць
Хвоі гавораць
Кузьма Чорны
Отзывы о книге «Вечар»

Обсуждение, отзывы о книге «Вечар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.





Елна17.01.2023, 11:50
Книга понравилась. Сначала я посмотрела спектакль, мне захотелось прочесть книгу. Спасибо автору, жизненно, как есть.